ЗША рыхтуюць баевікоў для тэрактаў у Расіі і СНД – СЗР

© AFP 2024 / DELIL SOULEIMANАмерыканская ваенная машына ў Сірыі
Амерыканская ваенная машына ў Сірыі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2023
Падпісацца
Паводле звестак расійскай службы знешняй разведкі, амерыканскія вайскоўцы вядуць актыўную вярбоўку баевікоў і рыхтуюць іх на базе ў Сірыі.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Амерыканскія спецслужбы ў студзені завербавалі для тэрактаў у Расіі і СНД 60 баевікоў, паведамілі ў Службе знешняй разведкі (СЗР) Расіі.
Баевікі, якія маюць вопыт удзелу ў баявых дзеяннях, праходзяць паскораны курс навучання на сірыйскай базе Эт-Танф. Пасля чаго іх планавалася закінуць у Расію і іншыя краіны СНД у складзе малых груп для ўчынення тэрактаў.
Па даных ведамства, для гэтай мэты ЗША адбіраюць баевікоў джыхадысцкіх груповак, афіліраваных з "Ісламскай дзяржавай" і "Аль-Каідай" (групоўкі, забароненыя ў Расіі).
Адзначаецца, што тэрарыстаў навучаюць навыкам вырабу і прымянення самаробных выбуховых прыстасаванняў, а таксама прыёмам вядзення дыверсійна-падрыўной дзейнасці.
"Асаблівая ўвага надаецца пытанням планавання нападзенняў на аб’екты, якія добра ахоўваюцца, у тым ліку замежныя дыпмісіі", - гаворыцца ў рэлізе СЗР.
У расійскім ведамстве адзначылі, што сілавыя структуры ЗША ў сваім жаданні "абяскровіць Расію" лічаць магчымым выкарыстоўваць тэрарыстаў у сваіх мэтах. Такія дзеянні ставяць Вашынгтон у адзін шэраг з найбуйнымі міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі.

Пастаўкі зброі

Шэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.
У сярэдзіне студзеня Вашынгтон паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі ў аб’ёме 2,5 млрд долараў. У яго ўваходзяць БМП Bradley, гаўбіцы, бронемашыны, боезапас для РСЗА HIMARS і іншыя прадметы ўзбраення.
Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне.
Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што пастаўкі Захадам наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ з боку Расіі з выкарыстаннем больш магутнай зброі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ФСБ затрымала дыверсантаў, якія рыхтавалі тэракт у Херсоне – відэа
Крэмль заклікае правесці міжнароднае расследаванне пасля артыкула Херша
Спецслужбы Расіі прадухілілі тэракт на Запарожскай АЭС – Патрушаў
Кіраўнік "Русского дома" ў ЦАР шпіталізаваны пасля тэракта ў Бангі
ФСБ прадухіліла тэракт на Стаўраполлі
Стужка навiн
0