https://bel.sputnik.by/20230215/pasol-chekh-vyyazdzhae-z-belarus-1072310042.html
Пасол Чэхіі выязджае з Беларусі
Пасол Чэхіі выязджае з Беларусі
Sputnik Беларусь
Чэхія да нядаўняга часу ўваходзіла ў дваццатку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, мясцовыя СМІ прагназіруюць, што новы пасол прызначаны не будзе. 15.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-15T13:08+0300
2023-02-15T13:08+0300
2023-03-01T16:35+0300
чэхія
беларусь
пасол
палітыка
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/08/1045855119_0:295:1920:1375_1920x0_80_0_0_585881546d4833082c1db260255fa1ba.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Чэшскі пасол у Беларусі Томаш Пярніцкі хутка пакіне Мінск і зойме новую пасаду ў прэзідэнцкай адміністрацыі ў Празе, вынікае з заявы прэзідэнта краіны Пятра Паўла.Кіраўнік чэшскай дзяржавы напісаў у сваім Twitter-акаўнце, што Пярніцкі стане кіраўніком Дэпартамента пратакола.За дзень да гэтага паведамлення чэшская газета Lidove noviny паведаміла, што новага пасла замест Пярніцкага ў Мінск не накіруюць, а будзе толькі часовы павераны.Дыпадносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены ў студзені 1993 года. Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску адкрыта ў 1994-м."Адносіны паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь носяць карэктны характар, хаця погляды на некаторыя палітычныя пытанні не супадаюць", - адзначаецца на сайце пасольства Чэхіі.Па даных МЗС Беларусі, Чэхія да нядаўняга часу ўваходзіла ў топ-20 асноўных гандлёвых партнёраў. Узаемны тавараабарот па выніках 2021 года склаў амаль 385 млн долараў. У Чэхію з Беларусі пастаўлялася металапрадукцыя з чорных металаў і алюмінію, нафтахімія, прадукцыя дрэваапрацоўкі і папяровай прамысловасці, халадзільнікі і іншае.Пярніцкі з’яўляўся паслом Чэхіі ў Беларусі з 2018 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
чэхія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/08/1045855119_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_9fb9ff92928cdca897ded268ce029c77.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
чэхія, беларусь, пасол, палітыка, у беларусі, навіны
чэхія, беларусь, пасол, палітыка, у беларусі, навіны
Пасол Чэхіі выязджае з Беларусі
13:08 15.02.2023 (абноўлена: 16:35 01.03.2023) Чэхія да нядаўняга часу ўваходзіла ў дваццатку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, мясцовыя СМІ прагназіруюць, што новы пасол прызначаны не будзе.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Чэшскі пасол у Беларусі Томаш Пярніцкі хутка пакіне Мінск і зойме новую пасаду ў прэзідэнцкай адміністрацыі ў Празе, вынікае з заявы прэзідэнта краіны Пятра Паўла.
Кіраўнік чэшскай дзяржавы напісаў у сваім Twitter-акаўнце, што Пярніцкі стане кіраўніком Дэпартамента пратакола.
"Я з нецярпеннем чакаю працы (Пярніцкага - Sputnik)", - адзначыў Пётр Павел.
За дзень да гэтага паведамлення чэшская газета Lidove noviny паведаміла, што новага пасла замест Пярніцкага ў Мінск не накіруюць, а будзе толькі часовы павераны.
Дыпадносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены ў студзені 1993 года. Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску адкрыта ў 1994-м.
"Адносіны паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь носяць карэктны характар, хаця погляды на некаторыя палітычныя пытанні не супадаюць", - адзначаецца на сайце пасольства Чэхіі.
Па даных МЗС Беларусі, Чэхія да нядаўняга часу ўваходзіла ў топ-20 асноўных гандлёвых партнёраў. Узаемны тавараабарот па выніках 2021 года склаў амаль 385 млн долараў. У Чэхію з Беларусі пастаўлялася металапрадукцыя з чорных металаў і алюмінію, нафтахімія, прадукцыя дрэваапрацоўкі і папяровай прамысловасці, халадзільнікі і іншае.
Пярніцкі з’яўляўся паслом Чэхіі ў Беларусі з 2018 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь