https://bel.sputnik.by/20230216/gryzlo-supratsontstva-belarus--rf-pa-ln-sudo--strategchnae-1072349256.html
Грызлоў: супрацоўніцтва Беларусі і РФ па лініі судоў – стратэгічнае
Грызлоў: супрацоўніцтва Беларусі і РФ па лініі судоў – стратэгічнае
Sputnik Беларусь
Вышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі святкуе ў гэтым годзе стагоддзе з моманту свайго стварэння. 16.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-16T11:07+0300
2023-02-16T11:07+0300
2023-03-01T16:40+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
барыс грызлоў
вярхоўны суд рб
вярхоўны суд рф
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072347309_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_fb59cc926106afe88659d45e4792678b.jpg
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Супрацоўніцтва Беларусі і РФ па лініі судовых органаў мае стратэгічную важнасць, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў падчас цырымоніі ўручэння ўзнагароды старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Сукалу, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў пасла, устойлівая і бесперапынная сувязь паміж сучаснымі расійскім і беларускім судзейскімі карпусамі склалася яшчэ ў савецкія часы, калі 100 гадоў таму быў створаны Вярхоўны Суд БССР у якасці вышэйшага судовага органа."За час існавання Савецкага Саюза структура судовых вярхоўных рэспубліканскіх органаў неаднаразова мянялася і рэфармавалася", - нагадаў расійскі дыпламат.Пры гэтым ён канстатаваў, што нязменным заставаўся высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў і надзейнае служэнне агульнай справе.Пасля чаго дадаў, што дыялог аб супрацоўніцтве па лініі судовых органаў мае стратэгічную важнасць. У сучасных умовах немагчыма ўявіць умацаванне нацыянальнай бяспекі без развіцця судовай сістэмы."Сапраўдны суверэнітэт дзяржавы не ў апошнюю чаргу ўмацоўваецца сумленным і справядлівым судом. У сувязі з гэтым адной з галоўных задач нашых краін, безумоўна, з'яўляецца ўсялякая падтрымка судзейскага корпуса", - упэўнены кіраўнік пасольства.Уручаючы Валянціну Сукалу медаль міністэрства юстыцыі Расіі, заснаваны ў сувязі з 220-годдзем з моманту заснавання ведамства, Барыс Грызлоў асабліва адзначыў, што яму прыемна ўручаць гэту ўзнагароду старшыні Вярхоўнага Суда, таму што ён у свой час узначальваў міністэрства юстыцыі Беларусі.У сваю чаргу Валянцін Сукала звярнуў увагу, што пасол РФ упершыню наведвае з афіцыйным візітам вышэйшую судовую інстанцыю Беларусі, што вельмі сімвалічна. Паводле яго слоў, Барыс Грызлоў не проста наведаў Вярхоўны Суд, але і азнаёміўся з яго работай. Гэта актуальна, улічваючы цяперашнюю сітуацыю і паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072347309_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_6ad72f8e8b1124af234c272caac73b76.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, барыс грызлоў, вярхоўны суд рб, вярхоўны суд рф, палітыка, бяспека, навіны , у беларусі
саюзная дзяржава, беларусь, расія, барыс грызлоў, вярхоўны суд рб, вярхоўны суд рф, палітыка, бяспека, навіны , у беларусі
Грызлоў: супрацоўніцтва Беларусі і РФ па лініі судоў – стратэгічнае
11:07 16.02.2023 (абноўлена: 16:40 01.03.2023) Вышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі святкуе ў гэтым годзе стагоддзе з моманту свайго стварэння.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Супрацоўніцтва Беларусі і РФ па лініі судовых органаў мае стратэгічную важнасць, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў падчас цырымоніі ўручэння ўзнагароды старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Сукалу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў пасла, устойлівая і бесперапынная сувязь паміж сучаснымі расійскім і беларускім судзейскімі карпусамі склалася яшчэ ў савецкія часы, калі 100 гадоў таму быў створаны Вярхоўны Суд БССР у якасці вышэйшага судовага органа.
"За час існавання Савецкага Саюза структура судовых вярхоўных рэспубліканскіх органаў неаднаразова мянялася і рэфармавалася", - нагадаў расійскі дыпламат.
Пры гэтым ён канстатаваў, што нязменным заставаўся высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў і надзейнае служэнне агульнай справе.
"Ужо ў новую эпоху Масква і Мінск прадоўжылі інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў галіне абмену вопытам і ведамі, не разгубіўшы пры гэтым зачыну, які быў сфарміраваны яшчэ ў СССР", - падкрэсліў Барыс Грызлоў.
Пасля чаго дадаў, што дыялог аб супрацоўніцтве па лініі судовых органаў мае стратэгічную важнасць. У сучасных умовах немагчыма ўявіць умацаванне нацыянальнай бяспекі без развіцця судовай сістэмы.
"Сапраўдны суверэнітэт дзяржавы не ў апошнюю чаргу ўмацоўваецца сумленным і справядлівым судом. У сувязі з гэтым адной з галоўных задач нашых краін, безумоўна, з'яўляецца ўсялякая падтрымка судзейскага корпуса", - упэўнены кіраўнік пасольства.
Уручаючы Валянціну Сукалу медаль міністэрства юстыцыі Расіі, заснаваны ў сувязі з 220-годдзем з моманту заснавання ведамства, Барыс Грызлоў асабліва адзначыў, што яму прыемна ўручаць гэту ўзнагароду старшыні Вярхоўнага Суда, таму што ён у свой час узначальваў міністэрства юстыцыі Беларусі.
"Гэта ўзнагарода для вас, безумоўна, як для былога міністра юстыцыі і як для вялікага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Рэспублікі Беларусь", - асабліва адзначыў расійскі дыпламат.
У сваю чаргу Валянцін Сукала звярнуў увагу, што пасол РФ упершыню наведвае з афіцыйным візітам вышэйшую судовую інстанцыю Беларусі, што вельмі сімвалічна. Паводле яго слоў, Барыс Грызлоў не проста наведаў Вярхоўны Суд, але і азнаёміўся з яго работай. Гэта актуальна, улічваючы цяперашнюю сітуацыю і паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь