https://bel.sputnik.by/20230217/lukashenka-sayuznyya-pragramy-vykanany-na-80-1072413385.html
Лукашэнка: саюзныя праграмы выкананы на 80%
Лукашэнка: саюзныя праграмы выкананы на 80%
Sputnik Беларусь
Расія і Беларусі ў мінулым годзе нарасцілі ўзаемны тавараабарот да рэкордных 50 млрд долараў. 17.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-17T15:43+0300
2023-02-17T15:43+0300
2023-03-01T17:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
саюзныя праграмы
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_0:144:3039:1853_1920x0_80_0_0_ca5e3b0cff15a4ee08e9fe7bab0c3e97.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Саюзныя праграмы (дарожныя карты інтэграцыі) выкананы на 80%, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве.Усяго было зацверджана 28 праграм. Не так даўно гэтую тэму каменціраваў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Паводле яго даных, на 14 лютага праграмы былі выкананы на 71%.Лукашэнка сустракаецца з Пуціным у Маскве ў рамках візіту ў Расію. Раней беларускі прэзідэнт анансаваў, што будуць абмяркоўвацца тэмы эканамічнага, ваеннага і палітычнага характару. Гэта парадак дня будучага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, якое запланавана на вясну 2023 года.Напярэдадні сустрэчы з Пуціным Лукашэнка адзначыў, што адно з самых важных пытанняў – тое, як урады дзвюх краін выконваюць пастаўленыя прэзідэнтамі задачы. Найперш гэта эканоміка: пытанні энерганосьбітаў, адзінага рынку, імпартазамяшчэння.На перагаворах 17 лютага ў Маскве беларускі прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што вырас узаемны абарот тавараў і паслуг.Прэзідэнт Беларусі запэўніў, што ёсць зрухі ў мікраэлектроніцы. Спецыялісты абяцаюць, што выканаюць даручэнні двух прэзідэнтаў па імпартазамяшчэнні ў гэтай сферы."Спецыялісты кажуць: "Перадайце Уладзіміру Уладзіміравічу, мы выканаем усё неабходнае. Крыху габарыты будуць больш, але ў бліжэйшы час мы ведаем, куды ісці, што рабіць", - растлумачыў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_444c083f24dd4b217c193751521e8403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, палітыка, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, палітыка, эканоміка, навіны
Лукашэнка: саюзныя праграмы выкананы на 80%
15:43 17.02.2023 (абноўлена: 17:07 01.03.2023) Расія і Беларусі ў мінулым годзе нарасцілі ўзаемны тавараабарот да рэкордных 50 млрд долараў.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Саюзныя праграмы (дарожныя карты інтэграцыі) выкананы на 80%, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Усяго было зацверджана 28 праграм. Не так даўно гэтую тэму каменціраваў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Паводле яго даных, на 14 лютага праграмы былі выкананы на 71%.
Лукашэнка сустракаецца з Пуціным у Маскве ў рамках візіту ў Расію. Раней беларускі прэзідэнт анансаваў, што будуць абмяркоўвацца тэмы эканамічнага, ваеннага і палітычнага характару. Гэта парадак дня будучага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, якое запланавана на вясну 2023 года.
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным Лукашэнка адзначыў, што адно з самых важных пытанняў – тое, як урады дзвюх краін выконваюць пастаўленыя прэзідэнтамі задачы. Найперш гэта эканоміка: пытанні энерганосьбітаў, адзінага рынку, імпартазамяшчэння.
На перагаворах 17 лютага ў Маскве беларускі прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што вырас узаемны абарот тавараў і паслуг.
"Абарот таварамі і паслугамі ў нас у мінулым годзе (быў - Sputnik) беспрэцэдэнтны – 50 мільярдаў долараў. Каля 44 мільярдаў – таварамі і плюс яшчэ паслугі", - сказаў Лукашэнка ў пятніцу, сустракаючыся з расійскім калегам.
Прэзідэнт Беларусі запэўніў, што ёсць зрухі ў мікраэлектроніцы. Спецыялісты абяцаюць, што выканаюць даручэнні двух прэзідэнтаў па імпартазамяшчэнні ў гэтай сферы.
"Спецыялісты кажуць: "Перадайце Уладзіміру Уладзіміравічу, мы выканаем усё неабходнае. Крыху габарыты будуць больш, але ў бліжэйшы час мы ведаем, куды ісці, што рабіць", - растлумачыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Валагодская вобласць працягне
пераход на беларускую тэхніку – губернатар
Беларусь
пачала атрымліваць крэдыт ад РФ на імпартазамяшчэнне – Грызлоў