Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве – відэа

Падпісацца
Беларускі лідар упершыню ў гэтым годзе сустракаецца са сваім расійскім калегам. Кадры сустрэчы глядзіце на відэа.
Кіраўнік дзяржавы сёння раніцай прыляцеў у Маскву на сустрэчу з прэзідэнтам Расіі. Сустрэча праходзіць у рэзідэнцыі Пуціна ў Нова-Агарове.
Раней паведамлялася, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стратэгічнае партнёрства і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве.
Сённяшняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна – першая ў гэтым годзе. Аб ёй кіраўнікі дзяржаў дамовіліся 5 лютага падчас тэлефоннай размовы.
Як раней паведамлялася, у 2022 годзе Пуцін і Лукашэнка сустракаліся не менш за 10 разоў, рэгулярна абмяркоўвалі па тэлефоне шматлікія пытанні, у тым ліку бяспекі.
Апошняя асабістая сустрэча двух лідараў адбылася ў канцы снежня ў Санкт-Пецярбургу, да гэтага, 19 снежня, Пуцін прыязджаў у Мінск, дзе ў Палацы Незалежнасці правёў перагаворы з Лукашэнкам у пашыраным і вузкім фарматах. Тады ў Мінску былі дасягнуты дамоўленасці па энерганосьбітах, у прыватнасці па газе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь-Расія: новы фармат узгодненай знешняй палітыкі – відэа
Лаўроў: у Саюзнай дзяржавы вялізны нераскрыты патэнцыял
Беларусь і Расія актывізуюць кааперацыйныя сувязі паміж рэгіёнамі
Стужка навiн
0