https://bel.sputnik.by/20230219/shveytsaryya-ne-znayshla-zakonnykh-padsta-peradats-ukrane-zamarozhanyya-aktyvy-rf-1072351898.html
Швейцарыя не знайшла законных падстаў перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ
Швейцарыя не знайшла законных падстаў перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ
Sputnik Беларусь
Заходнія краіны пасля замарожвання расійскіх актываў на сваёй тэрыторыі заявілі аб намеры перадаць іх украінскаму боку. 19.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-19T12:55+0300
2023-02-19T12:55+0300
2023-03-01T17:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
швейцарыя
палітыка
эканоміка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101628/73/1016287325_0:0:1024:577_1920x0_80_0_0_0f09e4219e4cb776f742e8cf78eebf9b.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Канфіскацыя прыватных расійскіх актываў падарве прававы парадак, які існуе ў краіне, заявілі ў прэс-службе ўрада Швейцарыі.У афіцыйнай заяве гаворыцца аб тым, што ва ўрадзе вырашылі вывучыць міжнародныя прапановы выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы для перадачы ўкраінскаму боку.Спецыялісты таксама палічылі, што, паводле законаў Швейцарыі, канфіскацыя "прыватных актываў, набытых законным чынам, немагчыма" без выплаты кампенсацый.Ва ўрадзе Швейцарыі тым не менш сказалі, што магчымасць канфіскацыі актываў, якія належаць Цэнтрабанку Расіі, па-ранейшаму вывучаецца.Паводле афіцыйных даных швейцарскіх улад, у альпійскай канфедэрацыі былі заблакіраваныя сродкі на агульную суму каля 7,5 мільярда швейцарскіх франкаў (8,1 млрд долараў - Sputnik) і 15 аб’ектаў нерухомасці, якія маюць расійскае паходжанне.Расійскія актывыПерадаць арыштаваныя сродкі на аднаўленне Украіны прапанавалі кіеўскія ўлады, гэтая ідэя агучвалася і на саміце G7, які прайшоў у чэрвені. Па выніках абмеркавання прадстаўнікі краін "сямёркі" заявілі, што разгледзяць такі варыянт.Афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў тады адзначаў, што выкарыстанне замарожаных краінамі Захаду сродкаў Расіі будзе "прамым крадзяжом". Паводле яго слоў, гэта супярэчыць усім нормам міжнароднага права, і расійскі бок супраць такіх дзеянняў.У кастрычніку кіраўнік Еўракамісіі заяўляла, што мэтай Еўрасаюза з’яўляецца не замарозіць, а канфіскаваць расійскія актывы ў Еўропе. Пры гэтым яна адзначыла, што гэта няпроста зрабіць з юрыдычнага пункту гледжання.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што заходнія краіны дыскрэдытавалі інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў, калі прысвоілі расійскія рэзервы. А афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала замарожванне расійскіх рэзерваў крадзяжом.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
швейцарыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101628/73/1016287325_90:0:874:588_1920x0_80_0_0_54d996c8b42edc33915c9bdafc05c13c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, швейцарыя, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, швейцарыя, палітыка, эканоміка, у свеце, навіны
Швейцарыя не знайшла законных падстаў перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ
12:55 19.02.2023 (абноўлена: 17:11 01.03.2023) Заходнія краіны пасля замарожвання расійскіх актываў на сваёй тэрыторыі заявілі аб намеры перадаць іх украінскаму боку.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Канфіскацыя прыватных расійскіх актываў падарве прававы парадак, які існуе ў краіне, заявілі ў прэс-службе ўрада Швейцарыі.
У афіцыйнай заяве гаворыцца аб тым, што ва ўрадзе вырашылі вывучыць міжнародныя прапановы выкарыстоўваць замарожаныя расійскія актывы для перадачы ўкраінскаму боку.
"Рабочая група пад кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі і паліцыі Швейцарыі прыйшла да высновы, што канфіскацыя прыватных расійскіх актываў падарве федэральную канстытуцыю і існуючы прававы парадак", - паведамілі ў прэс-службе.
Спецыялісты таксама палічылі, што, паводле законаў Швейцарыі, канфіскацыя "прыватных актываў, набытых законным чынам, немагчыма" без выплаты кампенсацый.
Ва ўрадзе Швейцарыі тым не менш сказалі, што магчымасць канфіскацыі актываў, якія належаць Цэнтрабанку Расіі, па-ранейшаму вывучаецца.
Паводле афіцыйных даных швейцарскіх улад, у альпійскай канфедэрацыі былі заблакіраваныя сродкі на агульную суму каля 7,5 мільярда швейцарскіх франкаў (8,1 млрд долараў - Sputnik) і 15 аб’ектаў нерухомасці, якія маюць расійскае паходжанне.
Перадаць арыштаваныя сродкі на аднаўленне Украіны прапанавалі кіеўскія ўлады, гэтая ідэя агучвалася і на саміце G7, які прайшоў у чэрвені. Па выніках абмеркавання прадстаўнікі краін "сямёркі" заявілі, што разгледзяць такі варыянт.
Афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў тады адзначаў, што выкарыстанне замарожаных краінамі Захаду сродкаў Расіі будзе "прамым крадзяжом". Паводле яго слоў, гэта супярэчыць усім нормам міжнароднага права, і расійскі бок супраць такіх дзеянняў.
У кастрычніку кіраўнік Еўракамісіі заяўляла, што мэтай Еўрасаюза з’яўляецца не замарозіць, а канфіскаваць расійскія актывы ў Еўропе. Пры гэтым яна адзначыла, што гэта няпроста зрабіць з юрыдычнага пункту гледжання.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што заходнія краіны дыскрэдытавалі інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў, калі прысвоілі расійскія рэзервы. А афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала замарожванне расійскіх рэзерваў крадзяжом.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Захад дасягнуў кропкі невяртання, ператварыўшы Украіну ў плацдарм супраць Расіі