https://bel.sputnik.by/20230220/prezdent-mozha-atrymats-novyya-panamotstvy--fnansavay-sfery-1072492560.html
Прэзідэнт можа атрымаць новыя паўнамоцтвы ў фінансавай сферы
Прэзідэнт можа атрымаць новыя паўнамоцтвы ў фінансавай сферы
Sputnik Беларусь
У парламент паступілі папраўкі ў Банкаўскі кодэкс, якія дазволяць некаторым кампаніям без ліцэнзіі банка праводзіць асобныя аперацыі. 20.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-20T21:42+0300
2023-02-20T21:42+0300
2023-03-01T17:13+0300
эканоміка
навіны
банк
нацыянальны банк
прэзідэнт
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/11/1061371726_0:395:2237:1653_1920x0_80_0_0_4ba7e8bd13fc890ccdec456624a33c7e.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Законапраект "Аб змене законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці" паступіў у парламент, вынікае з дадзеных на сайце Палаты прадстаўнікоў.Папраўкі ўносяцца, у прыватнасці, у Банкаўскі кодэкс. У дзейнай рэдакцыі гаворыцца, што правілы і парадак банкаўскіх аперацый устанаўлівае Нацбанк. Па новай версіі прэзідэнт зможа дазволіць праводзіць асобныя аперацыі кампаніям, якія не з'яўляюцца банкамі ці нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.Размова ідзе аб Банку развіцця, які фармальна з'яўляецца фондам, а таксама аб Беларускай валютна-фондавай біржы і Агенцтве па кіраванні актывамі. Апошняе займаецца, як правіла, выкупам даўгоў дзяржпрадпрыемстваў у банкаў.Прэзідэнт атрымае і іншыя паўнамоцтвы. Ён зможа ўстанаўліваць асаблівасці стварэння і дзейнасці асобных фінансавых арганізацый. У тым ліку, гэта арганізацыі, якія выдалена захоўваюць грошы і іншыя каштоўнасці Нацбанка, камерцыйных банкаў.У адпаведнасці з новай Канстытуцыяй, у Банкаўскім кодэксе зменяць норму аб назначэнні старшыні і членаў праўлення Нацбанка. Прэзідэнт будзе рабіць гэта не проста са згоды Савета Рэспублікі, а менавіта з "папярэдняй згоды". Таксама Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі штогод будуць заслухоўваць даклады кіраўніка Нацбанка.Публічнасць інфармацыіРаней практычна ўсе беларускія банкі публікавалі даныя аб сваіх канчатковых уладальніках. У 2022 годзе гэтая інфармацыя сталазнікаць з сайтаў банкаў. Так зрабіў найбуйнейшы гулец беларускага рынку, які належыць дзяржаве, - Беларусбанк.Заканадаўства дазваляе банкам, як акцыянерным таварыствам, абараняць інфармацыю аб акцыянерах. Гэтай нормай і карыстаюцца кампаніі. Але ў новай рэдакцыі кодэкса будзе асобна прапісана, што прэзідэнт "мае права вызначаць асаблівасці раскрыцця інфармацыі асобамі, на дзейнасць якіх аказваюць уплыў санкцыі замежных дзяржаў".Яшчэ адна навіна паправак у тым, што банкі будуць пераходзіць да міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/11/1061371726_0:185:2237:1863_1920x0_80_0_0_583d94df21b312acae014f02ec89e9aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, навіны , банк, нацыянальны банк, прэзідэнт, у беларусі
эканоміка, навіны , банк, нацыянальны банк, прэзідэнт, у беларусі
Прэзідэнт можа атрымаць новыя паўнамоцтвы ў фінансавай сферы
21:42 20.02.2023 (абноўлена: 17:13 01.03.2023) У парламент паступілі папраўкі ў Банкаўскі кодэкс, якія дазволяць некаторым кампаніям без ліцэнзіі банка праводзіць асобныя аперацыі.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Законапраект "Аб змене законаў па пытаннях банкаўскай дзейнасці" паступіў у парламент, вынікае з дадзеных на сайце
Палаты прадстаўнікоў.
Папраўкі ўносяцца, у прыватнасці, у Банкаўскі кодэкс. У дзейнай рэдакцыі гаворыцца, што правілы і парадак банкаўскіх аперацый устанаўлівае Нацбанк. Па новай версіі прэзідэнт зможа дазволіць праводзіць асобныя аперацыі кампаніям, якія не з'яўляюцца банкамі ці нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.
Размова ідзе аб Банку развіцця, які фармальна з'яўляецца фондам, а таксама аб Беларускай валютна-фондавай біржы і Агенцтве па кіраванні актывамі. Апошняе займаецца, як правіла, выкупам даўгоў дзяржпрадпрыемстваў у банкаў.
Прэзідэнт атрымае і іншыя паўнамоцтвы. Ён зможа ўстанаўліваць асаблівасці стварэння і дзейнасці асобных фінансавых арганізацый. У тым ліку, гэта арганізацыі, якія выдалена захоўваюць грошы і іншыя каштоўнасці Нацбанка, камерцыйных банкаў.
У адпаведнасці з новай Канстытуцыяй, у Банкаўскім кодэксе зменяць норму аб назначэнні старшыні і членаў праўлення Нацбанка. Прэзідэнт будзе рабіць гэта не проста са згоды Савета Рэспублікі, а менавіта з "папярэдняй згоды". Таксама Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі штогод будуць заслухоўваць даклады кіраўніка Нацбанка.
Раней практычна ўсе беларускія банкі публікавалі даныя аб сваіх канчатковых уладальніках. У 2022 годзе гэтая інфармацыя сталазнікаць з сайтаў банкаў. Так зрабіў найбуйнейшы гулец беларускага рынку, які належыць дзяржаве, - Беларусбанк.
Заканадаўства дазваляе банкам, як акцыянерным таварыствам, абараняць інфармацыю аб акцыянерах. Гэтай нормай і карыстаюцца кампаніі. Але ў новай рэдакцыі кодэкса будзе асобна прапісана, што прэзідэнт "мае права вызначаць асаблівасці раскрыцця інфармацыі асобамі, на дзейнасць якіх аказваюць уплыў санкцыі замежных дзяржаў".
Яшчэ адна навіна паправак у тым, што банкі будуць пераходзіць да міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь