https://bel.sputnik.by/20230222/belarus-znzla-ekspartnyya-tseny-na-sukhoe-malako-1072538288.html
Беларусь знізіла экспартныя цэны на сухое малако
Беларусь знізіла экспартныя цэны на сухое малако
Sputnik Беларусь
Мінсельгасхарч за люты ўжо двойчы карэкціраваў мінімальныя экспартныя цэны на шэраг прадуктаў, на гэты раз змяненні закранулі малочную прадукцыю. 22.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-22T11:09+0300
2023-02-22T11:09+0300
2023-03-01T17:16+0300
малако
экспарт
цэны
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/16/1072531707_0:176:1920:1256_1920x0_80_0_0_0238d4a111659398e4d909d83960cf16.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Мінімальныя цэны на экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі зноў мяняюцца, вынікае з пастановы Мінсельгасхарча нумар 24 ад 20 лютага 2023 года. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў сераду.На гэты раз ведамства знізіла мінімальныя цэны на малочную прадукцыю.Так, напрыклад, малако і вяршкі, згушчаныя або з дабаўленнем цукру, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах маглі для Расіі каштаваць не менш як 210 расійскіх рублёў за кілаграм, а цяпер – 200 рублёў. Для краін ЕАЭС, СНД і Грузіі гэтая прадукцыя магла рэалізоўвацца па кошце не ніжэй за 3,5 долара за кілаграм, цяпер – 2,7 долара. А для Кітая мінімальны экспартны цэнавы парог на гэтую прадукцыю ўстаноўлены ў памеры 2,35 долара за кілаграм.Крыху патаннелі для краін замежжа сухое малако і вяршкі без цукру. Раней іх можна было прадаваць па цане не ніжэй за 4,15 долараў за кілаграм, цяпер па 4 долары.Акрамя таго, знізіліся экспартныя цэнавыя парогі і на іншыя малочныя сухія прадукты.Устанаўліваць мінімальныя экспартныя цэны на прадукты харчавання Мінсельгасхарч Беларусі пачаў з чэрвеня 2022 года. Апошні раз міністэрства ўносіла свае карэкціроўкі ва ўстаноўленыя мінімальныя парогі роўна тыдзень таму. Тады ведамства знізіла экспартныя кошты на мяса.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/16/1072531707_159:0:1866:1280_1920x0_80_0_0_5346351b5146b3fc38c729de8af78022.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малако, экспарт, цэны, беларусь, у беларусі, навіны
малако, экспарт, цэны, беларусь, у беларусі, навіны
Беларусь знізіла экспартныя цэны на сухое малако
11:09 22.02.2023 (абноўлена: 17:16 01.03.2023) Мінсельгасхарч за люты ўжо двойчы карэкціраваў мінімальныя экспартныя цэны на шэраг прадуктаў, на гэты раз змяненні закранулі малочную прадукцыю.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Мінімальныя цэны на экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі зноў мяняюцца, вынікае з пастановы Мінсельгасхарча нумар 24 ад 20 лютага 2023 года. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў сераду.
На гэты раз ведамства знізіла мінімальныя цэны на малочную прадукцыю.
Так, напрыклад, малако і вяршкі, згушчаныя або з дабаўленнем цукру, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах маглі для Расіі каштаваць не менш як 210 расійскіх рублёў за кілаграм, а цяпер – 200 рублёў. Для краін ЕАЭС, СНД і Грузіі гэтая прадукцыя магла рэалізоўвацца па кошце не ніжэй за 3,5 долара за кілаграм, цяпер – 2,7 долара. А для Кітая мінімальны экспартны цэнавы парог на гэтую прадукцыю ўстаноўлены ў памеры 2,35 долара за кілаграм.
Крыху патаннелі для краін замежжа сухое малако і вяршкі без цукру. Раней іх можна было прадаваць па цане не ніжэй за 4,15 долараў за кілаграм, цяпер па 4 долары.
Акрамя таго, знізіліся экспартныя цэнавыя парогі і на іншыя малочныя сухія прадукты.
Устанаўліваць мінімальныя экспартныя цэны на прадукты харчавання Мінсельгасхарч Беларусі пачаў з чэрвеня 2022 года. Апошні раз міністэрства ўносіла свае карэкціроўкі ва ўстаноўленыя мінімальныя парогі роўна тыдзень таму. Тады ведамства знізіла экспартныя кошты на мяса.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь!