https://bel.sputnik.by/20230222/krank-mzs-nazva-pryyarytety-belaruskay-zneshnyay-paltyk--2023-godze-1072540589.html
Кіраўнік МЗС назваў прыярытэты беларускай знешняй палітыкі ў 2023 годзе
Кіраўнік МЗС назваў прыярытэты беларускай знешняй палітыкі ў 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Беларускія дыпламаты захоўваюць крытычны дыялог на заходнім напрамку, а там, дзе гэта магчыма, працягваюць развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. 22.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-22T12:20+0300
2023-02-22T12:20+0300
2023-07-24T12:03+0300
сяргей алейнік
мзс беларусі
беларусь
у беларусі
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:342:4896:3096_1920x0_80_0_0_06e2e0ed60ac255dfa9dbeade5427116.jpg
МІНСК, 22 лютага – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абазначыў прыярытэты працы ведамства ў 2023 годзе на пасяджэнні калегіі, якое праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў Алейніка, неабходна працягваць супрацоўніцтва з дзяржавамі "далёкай дугі" – Кітаем, Індыяй, ААЭ, Іранам, Зімбабвэ і іншымі краінамі.У сувязі з гэтым міністр адзначыў, што адной з важнейшых задач перад дыпламатамі ў бягучым годзе стане афармленне поўнафарматнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва."Таксама не варта забываць і пра іншыя адносна новыя для нас фарматы – гавару аб актыўнай рабоце ў рамках форуму "Расія – Афрыка" і падключэнню да фармату БРІКС", – падкрэсліў кіраўнік ведамства.Дыялог з Захадам захоўваеццаГаворачы аб узаемадзеянні з заходнімі краінамі, Алейнік звярнуў увагу, што МЗС прадаўжае комплексна падтрымліваць беларускія прадпрыемствы за мяжой, дзе гэта магчыма, і развіваць гандаль з некаторымі дзяржавамі.На гэтым фоне міністр успомніў аб нядаўнім візіце у Мінск свайго венгерскага калегі Петэра Сіярта. У час перагавораў бакі дамовіліся правесці ў бліжэйшы час міжурадавую камісію, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галінах, не закранутых санкцыямі."Там, дзе гэта адпавядае нашым інтарэсам, мы захоўваем крытычны дыялог. Да палітыкафарміруючых колаў дзяржаў Захаду даводзіцца наша прынцыповая пазіцыя аб контрпрадуктыўнасці санкцый і абмежаванняў, важнасці развіцця ўзаемапаважлівых адносін як адзінага спосабу ўрэгулявання міждзяржаўных супярэчнасцей", – рэзюмаваў Алейнік.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:0:4352:3264_1920x0_80_0_0_4c233b9dfe6baf084704ca028cd6553a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, мзс беларусі, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка
сяргей алейнік, мзс беларусі, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка
Кіраўнік МЗС назваў прыярытэты беларускай знешняй палітыкі ў 2023 годзе
12:20 22.02.2023 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Беларускія дыпламаты захоўваюць крытычны дыялог на заходнім напрамку, а там, дзе гэта магчыма, працягваюць развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
МІНСК, 22 лютага – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абазначыў прыярытэты працы ведамства ў 2023 годзе на пасяджэнні калегіі, якое праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Алейніка, неабходна працягваць супрацоўніцтва з дзяржавамі "далёкай дугі" – Кітаем, Індыяй, ААЭ, Іранам, Зімбабвэ і іншымі краінамі.
У сувязі з гэтым міністр адзначыў, што адной з важнейшых задач перад дыпламатамі ў бягучым годзе стане афармленне поўнафарматнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
"Таксама не варта забываць і пра іншыя адносна новыя для нас фарматы – гавару аб актыўнай рабоце ў рамках форуму "Расія – Афрыка" і падключэнню да фармату БРІКС", – падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Дыялог з Захадам захоўваецца
Гаворачы аб узаемадзеянні з заходнімі краінамі, Алейнік звярнуў увагу, што МЗС прадаўжае комплексна падтрымліваць беларускія прадпрыемствы за мяжой, дзе гэта магчыма, і развіваць гандаль з некаторымі дзяржавамі.
На гэтым фоне міністр успомніў аб нядаўнім візіце у Мінск свайго венгерскага калегі Петэра Сіярта. У час перагавораў бакі дамовіліся правесці ў бліжэйшы час міжурадавую камісію, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галінах, не закранутых санкцыямі.
"Там, дзе гэта адпавядае нашым інтарэсам, мы захоўваем крытычны дыялог. Да палітыкафарміруючых колаў дзяржаў Захаду даводзіцца наша прынцыповая пазіцыя аб контрпрадуктыўнасці санкцый і абмежаванняў, важнасці развіцця ўзаемапаважлівых адносін як адзінага спосабу ўрэгулявання міждзяржаўных супярэчнасцей", – рэзюмаваў Алейнік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь!