https://bel.sputnik.by/20230224/mnadukatsy-ab-vyklyuchenn-z-balonskaga-pratsesu-nasha-adukatsyya-samadastatkova-1072625924.html
Мінадукацыі аб выключэнні з Балонскага працэсу: наша адукацыя самадастаткова
Мінадукацыі аб выключэнні з Балонскага працэсу: наша адукацыя самадастаткова
Sputnik Беларусь
ВНУ Беларусі і Расіі ў чэрвені мінулага года выключылі з адзінай еўрапейскай праграмы вышэйшай адукацыі, пасля чаго наша краіна прыпыніла пагадненні аб... 24.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-24T13:13+0300
2023-02-24T13:13+0300
2023-03-01T17:19+0300
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
балонскі працэс
андрэй іванец
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101967/38/1019673885_0:74:3077:1805_1920x0_80_0_0_a5ddca2a5f0fad91aa077302ac74aed5.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Знешні ціск на сферу адукацыі стварыў добрыя ўмовы для яшчэ большай кааперацыі з расійскімі і кітайскімі партнёрамі, заявіў кіраўнік Мінадукацыі Беларусі Андрэй Іванец.Паводле яго слоў, нягледзячы на выключэнне ВНУ Расіі і Беларусі з Балонскага працэсу, а таксама прыпыненне дзеяння пагадненняў з некаторымі заходнімі краінамі, айчынная адукацыя самадастатковая, а навука – зусім з'ява сусветная, таму санкцыі і абмежаванні не ўплываюць на сувязі і кантакты, якія існуюць паміж навукоўцамі.Ён адзначыў, што беларускія навуковыя адкрыцці запатрабаваны не толькі ў краіне, але і за мяжой. А атрымліваць нашу вышэйшую адукацыю едуць жыхары Азіі і Афрыкі."Афрыканскі рэгіён у гэтых адносінах перспектыўны. У Зімбабвэ актыўна прагрэсіруе здабыча карысных выкапняў, нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасць. Наша краіна можа дапамагчы ў падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных, тэхналагічных кадраў, а таксама кадраў рабочых спецыяльнасцей", – сказаў Іванец у інтэрв'ю СБ.Беларусь у Балонскім працэсеНагадаем, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс у маі 2015 года. Расія далучылася да еўрапейскага стандарту вышэйшай адукацыі нашмат раней – у верасні 2003-га.Балонская сістэма прадугледжвае ў ВНУ бакалаўрыят і магістратуру – чатырохгадовае навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі і адзін-два гады – на другой ступені.У чэрвені 2022 года стала вядома аб спыненні ўдзелу Расіі і Беларусі ў Балонскім працэсе.Улады рэспублікі заяўлялі, што рабіць праблему з гэтага не варта, і Менск пакідае прыярытэт за ўласнай сістэмай вышэйшай адукацыі. Паведамлялася пра тое, што ў ВНУ вернецца спэцыялітэт – пяцігадовае навучаньне – аднак у сапраўдны момант навучаньне ў беларускіх і расійскіх унівэрсытэтах усё гэтак жа вядзецца па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101967/38/1019673885_148:0:2879:2048_1920x0_80_0_0_cf656d84e2b967c1d0d09eeb99472f1d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, балонскі працэс, андрэй іванец, беларусь, у беларусі, навіны
адукацыя, міністэрства адукацыі рб, балонскі працэс, андрэй іванец, беларусь, у беларусі, навіны
Мінадукацыі аб выключэнні з Балонскага працэсу: наша адукацыя самадастаткова
13:13 24.02.2023 (абноўлена: 17:19 01.03.2023) ВНУ Беларусі і Расіі ў чэрвені мінулага года выключылі з адзінай еўрапейскай праграмы вышэйшай адукацыі, пасля чаго наша краіна прыпыніла пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі з некаторымі заходнімі краінамі.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Знешні ціск на сферу адукацыі стварыў добрыя ўмовы для яшчэ большай кааперацыі з расійскімі і кітайскімі партнёрамі, заявіў кіраўнік Мінадукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
Паводле яго слоў, нягледзячы на выключэнне ВНУ Расіі і Беларусі з Балонскага працэсу, а таксама прыпыненне дзеяння пагадненняў з некаторымі заходнімі краінамі, айчынная адукацыя самадастатковая, а навука – зусім з'ява сусветная, таму санкцыі і абмежаванні не ўплываюць на сувязі і кантакты, якія існуюць паміж навукоўцамі.
Ён адзначыў, што беларускія навуковыя адкрыцці запатрабаваны не толькі ў краіне, але і за мяжой. А атрымліваць нашу вышэйшую адукацыю едуць жыхары Азіі і Афрыкі.
"Афрыканскі рэгіён у гэтых адносінах перспектыўны. У Зімбабвэ актыўна прагрэсіруе здабыча карысных выкапняў, нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасць. Наша краіна можа дапамагчы ў падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных, тэхналагічных кадраў, а таксама кадраў рабочых спецыяльнасцей", – сказаў Іванец у інтэрв'ю СБ.
Беларусь у Балонскім працэсе
Нагадаем, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс у маі 2015 года. Расія далучылася да еўрапейскага стандарту вышэйшай адукацыі нашмат раней – у верасні 2003-га.
Балонская сістэма прадугледжвае ў ВНУ бакалаўрыят і магістратуру – чатырохгадовае навучанне на першай ступені вышэйшай адукацыі і адзін-два гады – на другой ступені.
У чэрвені 2022 года стала вядома аб спыненні ўдзелу Расіі і Беларусі ў Балонскім працэсе.
Улады рэспублікі заяўлялі, што рабіць праблему з гэтага не варта, і Менск пакідае прыярытэт за ўласнай сістэмай вышэйшай адукацыі. Паведамлялася пра тое, што ў ВНУ вернецца спэцыялітэт – пяцігадовае навучаньне – аднак у сапраўдны момант навучаньне ў беларускіх і расійскіх унівэрсытэтах усё гэтак жа вядзецца па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся наTelegram-канал Sputnik Беларусь!