Швед анансаваў завочныя суды над датычнымі да генацыду беларускага народа

© Sputnik / Виктор ТолочкоГенеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед
Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2023
Падпісацца
Генеральны пракурор сёння сустракаецца са студэнтамі і выкладчыкамі адной з найбуйнейшых беларускіх ВНУ.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Першыя завочныя судовыя працэсы над карнікамі, якія маюць дачыненне да генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, могуць пачацца ўжо ў канцы 2023 года, заявіў генпракурор Андрэй Швед.
Сёння генеральны пракурор сустракаецца са студэнтамі і выкладчыкамі сталічнай ВНУ – БДУІР. На сустрэчы размова ідзе аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе.
"Я думаю, у канцы гэтага года мы пачнем завочныя працэсы ў беларускіх судах у дачыненні да не толькі яшчэ жывых катаў, але і памерлых", - цытуе Шведа Telegram-канал Генеральнай пракуратуры.
Нагадаем, што ў 2021 годзе генпракурор узбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.
Па даных генеральнай пракуратуры ў якасці пацярпелых і сведкаў дапытана больш за 16 тысяч асоб. З іх больш за 7 тысяч – былыя вязні канцлагераў і дэпартаваныя для прымусовага выканання работ.
Раней таксама паведамлялася, што падчас расследавання беларускія пракуроры накіравалі запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе.
Паводле слоў Шведа, у рамках расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш як 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".
Таксама раней паведамлялася, што міжведамасная рабочая група, якая была створана па распараджэнні кіраўніка ўрада, устанавіла, што краіне ў гады ВАВ быў нанесены ўрон на суму звыш 2,3 трыльёна долараў ЗША або 43 тысячы тон золата.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Памер шкоды Беларусі ад захопнікаў у гады ВАВ назвалі ў Генпракуратуры
Рассакрэчаны архівы: Гітлер хацеў ператварыць Беларусь у калонію яшчэ ў 1933 годзе
Архівы РФ даюць паток дакументаў для расследавання генацыду беларусаў – Швед
Жыхары краін Балтыі дапамагаюць Беларусі расследаваць справу аб генацыдзе
Справа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Стужка навiн
0