Лукашэнка: Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"

© SputnikФлажкі Беларусі і Кітая
Флажкі Беларусі і Кітая - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2023
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі і Кітая няма закрытых тэм для супрацоўніцтва, краіны ўзаемадзейнічаюць па ўсіх напрамках.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Тавараабарот Беларусі і Кітая практычна дасягнуў шасці мільярдаў долараў і працягвае расці, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам.
Паводле слоў беларускага лідара, Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага", размова ідзе аб тавараабароце.
Так, калі раней абедзве краіны "марылі" аб тавараабароце ў пяць мільярдаў долараў, то сёння гэты паказчык ужо практычна дасягнуў шасці мільярдаў долараў і працягвае расці.

"У нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва. Мы супрацоўнічаем па ўсіх напрамках. І, самае галоўнае, мы ніколі не ставілі перад сабой задачу, каб дружыць або працаваць супраць трэціх краін, як б там ні было. Мы робім усё ў інтарэсах сваіх народаў – беларускага і кітайскага. Так будзе і надалей", - запэўніў Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.

Новыя гарызонты

Прэзідэнт таксама паведаміў, што на сустрэчах з кіраўніцтвам Кітая бакі паспрабуюць акрэсліць новыя гарызонты супрацоўніцтва. Беларускі лідар адзначыў, што ў Мінска і Пекіна ёсць шмат прапаноў і планаў, якія будуць выгадныя абодвум бакам.
"Але галоўнае ў тым: у вас ёсць у цэнтры Еўропы мірная, спакойная Беларусь. Давайце разам будзем інтэнсіфікаваць нашы адносіны на карысць нашых народаў. Там няма закрытых тэм для вас, няма закрытых рэгіёнаў. Прыязджайце, будзем супрацоўнічаць", - дадаў Лукашэнка.
Таксама кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў кітайскаму боку за каласальную дапамогу і падтрымку беларускаму народу і краіне. Ён таксама адзначыў, што на пасадзе прэзідэнта гэта яго 13-ы візіт у Кітай.

Візіт у Кітай

Дзяржаўны візіт у Кітай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка пачаўся 28 лютага. Беларускі лідар будзе знаходзіцца ў Паднябеснай да 2 сакавіка.
Лукашэнка плануе правесці з кітайскім калегам Сі Цзіньпінам шэраг перагавораў у вузкім і пашыраным складах, а таксама абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах. Па выніках будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у розных сферах.
Усяго Лукашэнка і Сі Цзіньпін сустракаліся 12 разоў: сем разоў – падчас візітаў беларускага лідара ў КНР (2010, 2013, 2015, 2016, 2017, 2018 і 2019 гады), чатыры разы – на палях самітаў ШАС (у 2016 годзе ў Ташэнце, у 2017-м – у Астане, у 2019-м – у Бішкеку, у 2022-м – у Самаркандзе) і адзін раз – падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Беларусь у 2015 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасол КНР расказаў, колькі Кітай і Беларусь нагандлявалі ў 2022 годзе
Вытворчасць кітайскай карпарацыі "Сінафарм" можа з’явіцца ў Беларусі
Лукашэнка параіў прыслухацца да пазіцыі Кітая па Украіне
Стужка навiн
0