https://bel.sputnik.by/20230301/u-sayuznay-dzyarzhave-zatsverdzl-kantseptsyyu-nfarmatsyynay-byaspek-1072784719.html
У Саюзнай дзяржаве зацвердзілі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
У Саюзнай дзяржаве зацвердзілі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія сумесна працуюць над забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі і павышэннем абароненасці адпаведнай інфраструктуры. 01.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-01T13:51+0300
2023-03-01T13:51+0300
2023-03-01T13:51+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
бяспека
вышэйшы дзяржаўны савет
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939243_0:200:2928:1847_1920x0_80_0_0_d85031b52ff4dde0024f7bf16750bd79.jpg
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы 22 лютага зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.У рабоце над выніковым дакументам бралі ўдзел апараты Саветаў бяспекі дзвюх краін, міністэрствы замежных спраў і іншыя зацікаўленыя бакі, якія займаюцца процідзеяннем сучасным інфармацыйным выклікам.У канцэпцыі вызначаны базавыя паняцці, якія дазволяць фарміраваць узгодненую дзяржаўную палітыку і развіваць грамадскія адносіны для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Таксама яна дасць магчымасць выпрацаваць меры для ўдасканалення сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.У МЗС Беларусі лічаць, што гэты дакумент пасадзейнічае "павышэнню абароненасці інфармацыйнай інфраструктуры" Беларусі і Расіі. У першую чаргу гэта датычыцца крытычна важных аб’ектаў. Канцэпцыя таксама накіравана "на барацьбу з дэструктыўным уздзеяннем на інфармацыйныя рэсурсы Саюзнай дзяржавы".Мінск і Масква, згодна з дадзенай канцэпцыяй, ажыццяўляюць сваю дзейнасць у міжнародным інфармацыйным полі ў адпаведнасці з інтарэсамі сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Пры гэтым яны падтрымліваюць міжнародную і рэгіянальную бяспеку, кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, і нацыянальным заканадаўствам.Беларусь і Расія таксама будуць дзяліцца вопытам у галіне інфармацыйнай бяспекі з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каб мінімізаваць агульныя рызыкі і пагрозы ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Гэта дазволіць выпрацаваць універсальныя правілы адказных паводзін у інфармацыйнай прасторы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939243_100:0:2829:2047_1920x0_80_0_0_b48e3f2a25cc3591c836773f990f353b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, бяспека, вышэйшы дзяржаўны савет, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, бяспека, вышэйшы дзяржаўны савет, навіны
У Саюзнай дзяржаве зацвердзілі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
Беларусь і Расія сумесна працуюць над забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі і павышэннем абароненасці адпаведнай інфраструктуры.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы 22 лютага зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У рабоце над выніковым дакументам бралі ўдзел апараты Саветаў бяспекі дзвюх краін, міністэрствы замежных спраў і іншыя зацікаўленыя бакі, якія займаюцца процідзеяннем сучасным інфармацыйным выклікам.
"Галоўная мэта дакумента – абарона нацыянальных інтарэсаў дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў інфармацыйнай сферы", - падкрэслілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У канцэпцыі вызначаны базавыя паняцці, якія дазволяць фарміраваць узгодненую дзяржаўную палітыку і развіваць грамадскія адносіны для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Таксама яна дасць магчымасць выпрацаваць меры для ўдасканалення сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
У МЗС Беларусі лічаць, што гэты дакумент пасадзейнічае "павышэнню абароненасці інфармацыйнай інфраструктуры" Беларусі і Расіі. У першую чаргу гэта датычыцца крытычна важных аб’ектаў. Канцэпцыя таксама накіравана "на барацьбу з дэструктыўным уздзеяннем на інфармацыйныя рэсурсы Саюзнай дзяржавы".
Мінск і Масква, згодна з дадзенай канцэпцыяй, ажыццяўляюць сваю дзейнасць у міжнародным інфармацыйным полі ў адпаведнасці з інтарэсамі сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Пры гэтым яны падтрымліваюць міжнародную і рэгіянальную бяспеку, кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, і нацыянальным заканадаўствам.
"Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы можа служыць прыкладам і асновай для развіцця супрацоўніцтва на гэтым напрамку для іншых дзяржаў і рэгіянальных аб’яднанняў", - лічаць у прэс-службе МЗС.
Беларусь і Расія таксама будуць дзяліцца вопытам у галіне інфармацыйнай бяспекі з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каб мінімізаваць агульныя рызыкі і пагрозы ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Гэта дазволіць выпрацаваць універсальныя правілы адказных паводзін у інфармацыйнай прасторы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь