https://bel.sputnik.by/20230302/kubrako-va-nutranykh-voyskakh---spetsnaze-zho-zyavlsya-darnyya-drony-1072854606.html
Кубракоў: ва ўнутраных войсках і ў спецназе ўжо з’явіліся ўдарныя дроны
Кубракоў: ва ўнутраных войсках і ў спецназе ўжо з’явіліся ўдарныя дроны
Sputnik Беларусь
У органах унутраных спраў і ўнутраных войсках ствараецца беспілотная лятальная авіяцыя. 02.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-02T15:56+0300
2023-03-02T15:56+0300
2023-03-02T15:56+0300
іван кубракоў
мус рб
беспілотнікі
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
унутраныя войскі
спецназ
узбраенні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1e/1071722981_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_b44dff5b6ac45c27332d8522821a8347.jpg
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Беларуская міліцыя актыўна закупляе дроны, у тым ліку і ўдарныя, паведаміў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў.Паводле яго слоў, цяпер у органах унутраных спраў і ўнутраных войсках ствараецца беспілотная лятальная авіяцыя.Кубракоў адзначыў, што сітуацыя ва Украіне паказала, што ўдарныя дроны актыўна выкарыстоўваюцца.Паводле яго слоў, ва ўнутраных войсках і ў АМАПе ўжо з’явіліся ўдарныя дроны, зараз ідзе падрыхтоўка спецыялістаў па кіраванні імі, яе праводзяць сумесна з міністэрствам абароны.Адзіны ў свеце верталёт-беспілотнікУ кастрычніку 2022 года прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнке прадэманстравалі разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт на палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці. Было заяўлена, што гэта адзіная ў свеце такая машына.Беспілотнік Hunter вырабляе КБ "Беспілотныя верталёты" (раней вядомае як "Індэла"). Машына прызначана для выкарыстання ў гарадах. Асноўнае прызначэнне – ліквідацыя агнявых кропак праціўніка ў цяжкадаступных месцах. Гэтая мадэль абсталявана кулямётам Калашнікава калібру танкавага варыянта. Боекамплект – 550 патронаў. Таксама ёсць восем некіравальных ракет і 16 супрацьтанкавых бомб.У канцы лютага 2023 года Лукашэнка на нарадзе з сілавым блокам адзначыў, што трэба яшчэ працаваць над тым, каб сучасныя ўдарныя беспілотнікі ў Беларусі рабілі на больш высокім узроўні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/1e/1071722981_198:0:2929:2048_1920x0_80_0_0_d64225c4b56ef2a01f5d116f61c5be6a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іван кубракоў, мус рб, беспілотнікі, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , унутраныя войскі, спецназ, узбраенні
іван кубракоў, мус рб, беспілотнікі, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , унутраныя войскі, спецназ, узбраенні
Кубракоў: ва ўнутраных войсках і ў спецназе ўжо з’явіліся ўдарныя дроны
У органах унутраных спраў і ўнутраных войсках ствараецца беспілотная лятальная авіяцыя.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Беларуская міліцыя актыўна закупляе дроны, у тым ліку і ўдарныя, паведаміў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў.
Паводле яго слоў, цяпер у органах унутраных спраў і ўнутраных войсках ствараецца беспілотная лятальная авіяцыя.
"Мы ўжо закупілі вялікую колькасць дронаў, і яны выкарыстоўваюцца для розных задач. (...) У 2020 годзе мы актыўна задзейнічалі дроны для адсочвання сітуацыі", - заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі ў сераду.
Кубракоў адзначыў, што сітуацыя ва Украіне паказала, што ўдарныя дроны актыўна выкарыстоўваюцца.
Паводле яго слоў, ва ўнутраных войсках і ў АМАПе ўжо з’явіліся ўдарныя дроны, зараз ідзе падрыхтоўка спецыялістаў па кіраванні імі, яе праводзяць сумесна з міністэрствам абароны.
Адзіны ў свеце верталёт-беспілотнік
У кастрычніку 2022 года прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнке прадэманстравалі разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт на палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці. Было заяўлена, што гэта адзіная ў свеце такая машына.
Беспілотнік Hunter вырабляе КБ "Беспілотныя верталёты" (раней вядомае як "Індэла"). Машына прызначана для выкарыстання ў гарадах. Асноўнае прызначэнне – ліквідацыя агнявых кропак праціўніка ў цяжкадаступных месцах. Гэтая мадэль абсталявана кулямётам Калашнікава калібру танкавага варыянта. Боекамплект – 550 патронаў. Таксама ёсць восем некіравальных ракет і 16 супрацьтанкавых бомб.
У канцы лютага 2023 года Лукашэнка на нарадзе з сілавым блокам адзначыў, што трэба яшчэ працаваць над тым, каб сучасныя ўдарныя беспілотнікі ў Беларусі рабілі на больш высокім узроўні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Прамыя канкурэнты HIMARS:
як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа