Лаўроў: ЗША хочуць пасварыць краіны СНД з Расіяй

© SputnikФлагі СНД
Флагі СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2023
Падпісацца
Кіраўнік МЗС РФ таксама назваў неадэкватнымі тых, хто сёння на фоне канфлікту ва Украіне пасылае пагрозы Кітаю.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. ЗША праяўляюць павышаную актыўнасць у СНД і дабіваюцца таго, каб краіны, якія ўваходзяць у Садружнасць, адышлі ад добрых адносін з Расіяй. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў.
"Тое, што цяпер мы назіраем павышаную актыўнасць не толькі амерыканцаў, але і еўрапейцаў, і англічан, вядома, у свеце, які развіваецца і асабліва на прасторы СНД, – гэта як раз лінія, а яны не скрываюць, што яны там працуюць супраць таго, каб гэтыя краіны захоўвалі добрыя адносіны з РФ", - сказаў Лаўроў падчас прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння савета кіраўнікоў МЗС G20.
Кіраўнік МЗС РФ удакладніў, што Захад прапануе дзейнічаць па прынцыпе "займайце бок пераможца, Расія пацерпіць крах, таму вызначайцеся загадзя".

Перагаворы з Кіевам

Закранаючы тэму перагавораў з украінскім бокам, Лаўроў адзначыў, што не ўзгадае, каб нехта з заходніх калег заклікаў Кіеў пачаць дыялог, і ў гэтым "ёсць свая саматканая праўда, таму што Украіну якраз настройваюць на працяг вайны".
Пры гэтым, падкрэсліў дыпламат, Расія гатова разгледзець сур’ёзныя прапановы па аднаўленні перагаворнага працэсу.
"(…) мы шматразова публічна казалі, што ніколі не адмаўляемся ад сур’ёзных прапаноў, якія робяцца са шчырага імкнення знайсці палітычнае рашэнне", - нагадаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.

Пагрозы Кітаю

Лаўроў таксама заявіў, што сумняваецца ў адэкватнасці тых, хто сёння, на фоне канфлікту ва Украіне, пагражае Кітаю.
"Тыя пагрозы, якія зараз гучаць у адрас КНР, – у мяне ўзнікаюць сумненні ў адэкватнасці тых, хто гэтыя пагрозы вымаўляе. У прынцыпе нікому пагражаць нельга, але калі пагражаюць Кітаю ў сучасных умовах, у мяне гэта не ўкладваецца ў галаве", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.
Ён назваў манеры Захаду ў дачыненні да КНР састарэлымі і заявіў, што заходнія калегі даўно адставілі ў бок дыпламатыю і заняты толькі шантажом і пагрозамі.

Разлікі ў нацвалютах

Расійскі міністр паведаміў, што на палях СМЗС G20 у Нью-Дэлі ім разам з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Кітая, Турцыі і Бразіліі была абмеркавана тэма пераходу на разлікі ў нацвалютах, што неабходна для абароны ад самавольства Захаду.

"Пераход на новыя лагістычныя ланцужкі, якія будуць абароненыя ад самавольства Захаду, ад санкцый і іншых незаконных дзеянняў, пераход на разлікі ў нацыянальных валютах у сувязі з найгрубейшымі злоўжываннямі, якія дапускаюць амерыканцы як эмітэнты долара, ды і Еўрасаюз як эмітэнт еўра, японцы таксама сваёй енай злоўжываюць актыўна, – усё гэта абмяркоўвалася ў маіх кантактах з кітайскім калегам, з міністрамі Бразіліі, Турцыі", - сказаў Лаўроў.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
РФ чакае сумленнага расследавання тэракта на "Паўночных патоках" – Лаўроў
Прэс-канферэнцыя Лаўрова і Хусэйна па выніках перагавораў у Багдадзе – відэа
Лаўроў: у Саюзнай дзяржавы вялізны нераскрыты патэнцыял
Расія не звярталася ў АДКБ па дапамогу ў СВА і наўрад ці звернецца – Лаўроў
Інтэрв'ю Лаўрова тэлеканалу Р-24 і РІА Навіны – поўная версія
Стужка навiн
0