https://bel.sputnik.by/20230303/prybaltyysk-zlom-kamu-patrebna-kanfrantatsyya-z-belarussyu--rasyay--vdea-1073298123.html
Прыбалтыйскі "злом": каму патрэбна канфрантацыя з Беларуссю і Расіяй – відэа
Прыбалтыйскі "злом": каму патрэбна канфрантацыя з Беларуссю і Расіяй – відэа
Sputnik Беларусь
У пятніцу, 3 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэзентацыя кнігі вядомага літоўскага палітыка Альгірдаса Палецкіса "Наручники на... 03.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-03T15:00+0300
2023-03-03T15:00+0300
2023-03-16T16:39+0300
відэа
відэа
смі
свабода смі
літва
альгірдас палецкіс
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/07/1072990246_0:0:3045:1713_1920x0_80_0_0_463fe78c430179998870ccb562d88c09.jpg
Палецкіс – журналіст, антыфашыст, лідар рухаў "Заря справедливости" і "Форум добрососедства", быў прыгавораны ў Літве да шасці гадоў турэмнага зняволення за злачынства, якога не здзяйсняў. "Шпіянаж на карысць Расіі" – так перавялі на сучасную мову яго спробу дакапацца да ісціны і адказаць на пытанне, якое хвалюе грамадскасць ужо 32 гады: хто адправіў снайпераў на дахі віленскіх шматпавярховак і загадаў страляць па натоўпе ў студзені 1991-га."Як зараз высвятляецца, свае стралялі ў сваіх", - адназначна адказаў журналіст. Гэтага яму на радзіме не прабачылі...Арышты, вобыскі, памножаныя на поўную адсутнасць свабоды слова, – вось што, па сутнасці, уяўляе сабой цяперашняя прыбалтыйская "дэмакратыя". Пацвярджае гэта і факт нядаўняга арышту шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема.Цяпер у літоўскім судзе разглядаецца іск аб ліквідацыі "Форума добрососедства", "злачынства" якога заключаецца ў тым, што яго ўдзельнікі выступаюць за сяброўства з Расіяй і Беларуссю.Чаму ўлады прыбалтыйскіх рэспублік ідуць на эскалацыю канфлікту, што пра гэта думаюць простыя грамадзяне, чаму арыштоўваюць журналістаў?Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі мерапрыемства:>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/07/1072990246_111:0:2842:2048_1920x0_80_0_0_74da2eaa1f15693b4a7bf77677064f72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, смі, свабода смі, літва, альгірдас палецкіс, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, видео
відэа, смі, свабода смі, літва, альгірдас палецкіс, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, видео
Прыбалтыйскі "злом": каму патрэбна канфрантацыя з Беларуссю і Расіяй – відэа
15:00 03.03.2023 (абноўлена: 16:39 16.03.2023) У пятніцу, 3 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэзентацыя кнігі вядомага літоўскага палітыка Альгірдаса Палецкіса "Наручники на мысль".
Палецкіс – журналіст, антыфашыст, лідар рухаў "Заря справедливости" і "Форум добрососедства", быў прыгавораны ў Літве да шасці гадоў турэмнага зняволення за злачынства, якога не здзяйсняў. "Шпіянаж на карысць Расіі" – так перавялі на сучасную мову яго спробу дакапацца да ісціны і адказаць на пытанне, якое хвалюе грамадскасць ужо 32 гады: хто адправіў снайпераў на дахі віленскіх шматпавярховак і загадаў страляць па натоўпе ў студзені 1991-га.
"Як зараз высвятляецца, свае стралялі ў сваіх", - адназначна адказаў журналіст. Гэтага яму на радзіме не прабачылі...
Арышты, вобыскі, памножаныя на поўную адсутнасць свабоды слова, – вось што, па сутнасці, уяўляе сабой цяперашняя прыбалтыйская "дэмакратыя". Пацвярджае гэта і факт нядаўняга арышту шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема.
Цяпер у літоўскім судзе разглядаецца іск аб ліквідацыі "Форума добрососедства", "злачынства" якога заключаецца ў тым, што яго ўдзельнікі выступаюць за сяброўства з Расіяй і Беларуссю.
Чаму ўлады прыбалтыйскіх рэспублік ідуць на эскалацыю канфлікту, што пра гэта думаюць простыя грамадзяне, чаму арыштоўваюць журналістаў?
Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі мерапрыемства:
філосаф, палітычны аглядальнік Пётр Сяргеевіч ПЯТРОЎСКІ (Беларусь);
філосаф, публіцыст і палітычны аглядальнік Аляксей Валер’евіч ДЗЕРМАНТ (Беларусь);
старшыня "Международного форума добрососедства" Эрыка ШВЯНЧОНЕНЕ (Літва);
палітолаг, член руху "Заря справедливости" Міхаіл БУГАКОЎ (Літва);
карэспандэнт Sputnik Латвія Аляксей СТЭФАНАЎ (Латвія);
блогер Лаўрынас РАГЕЛСКІС (Літва).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь