Самыя жудасныя чыгуначныя катастрофы XXI стагоддзя
Сутыкненні цягнікоў у грэчаскім Тэмпе недалёка ад горада Ларыса адбылося ў ноч на 1 сакавіка 2023 года. Пасажырскі цягнік з сотнямі людзей, у тым ліку з многімі студэнтамі ўніверсітэтаў, якія вярталіся дадому, каля поўночы ў аўторак на вялікай хуткасці сутыкнуўся з сустрэчным таварным цягніком.

Сама меней 36 чалавек загінулі і больш за 60 атрымалі траўмы ў выніку гэтага сутыкнення ў Грэцыі.
Начальнік станцыі горада Ларыса, арыштаваны за крушэнне двух цягнікоў, прызнаў сваю памылку і сказаў, што адправіў пасажырскі цягнік тым жа пуцём, па якім ішоў грузавы састаў.

А месяцам раней, 3 лютага, грузавы цягнік з высокатаксічнымі хімічнымі рэчывамі сышоў з рэек на мяжы паміж штатамі Агаё і Пенсільванія. У выніку пашкоджання вагонаў у паветра, ваду і глебу патрапілі высокатаксічныя хімічныя рэчывы.

Жудасныя ўгодкі трагедыі хутка будуць успамінаць у Іспаніі. 11 сакавіка 2004 года ў Мадрыдзе былі здзейснены тэракты, яны адбыліся за тры дні да парламенцкіх выбараў і сталі найбуйнейшымі тэрарыстычнымі акцыямі ў гісторыі краіны. У выніку выбухаў чатырох прыгарадных электрацягнікоў загінулі 193 і было паранена 2 050 чалавек.

Крушэнне цягніка ў Сант'яга-дэ-Кампастэла адбылося 24 ліпеня 2013 года. З 222 чалавек, якія знаходзіліся ў цягніку, 79 чалавек загінулі і каля 140 атрымалі раненні.

25 красавіка 2005 года ў горадзе Амагасакі ў Японіі сышлі з рэек пяць з сямі вагонаў хуткаснай электрычкі. Першы вагон цягніка на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў 9-павярховы жылы дом. Загінулі 108 чалавек, раненні атрымалі больш за 450.

У ноч на 20 лістапада 2016 года ў штаце Утар-Прадэш на поўначы Індыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Большасць пасажыраў у момант крушэння спалі. Больш за 100 чалавек загінулі, больш за 200 атрымалі раненні.

13 ліпеня 2005 года на станцыі Готкі ў Пакістане цягнік урэзаўся ў састаў, які стаяў на пуцях. Вагоны, якія сышлі з рэек, перакрылі суседні пуць, дзе іх пратараніў экспрэс, які праходзіў міма. Загінулі каля 300 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні.

Шэсць вагонаў сышлі з рэек, яшчэ чатыры вагоны ўпалі з вышыні ад 20 да 30 метраў з віядука, па якім рухаліся цягнікі 23 ліпеня 2011 года ў Кітаі.

Выбух саставу з нафтай адбыўся 6 ліпеня 2013 года ў мястэчку Лак-Мегантык канадскай правінцыі Квебек. Вядома аб 42 загінулых, яшчэ 5 чалавек прапалі без вестак.

26 снежня 2004 года недалёка ад вёскі Пералія на Шры-Ланцы адбылася адна з найбуйнейшых чыгуначных катастроф. Вялізныя хвалі цунамі накрылі чыгуначны пуць і знішчылі цягнік. Дакладная колькасць загінулых у цягніку невядома. Па афіцыйных даных, у Каломба ў цягнік селі 1 500 пасажыраў, але даных аб колькасці людзей, якія падселі на прамежных прыпынках, няма. Прыблізна ў цягніку ехалі 1 900 чалавек, але выжылі толькі 150 з іх.