https://bel.sputnik.by/20230303/zsha-vydzelyats-chargovy-paket-dapamog-ukrane-1072873540.html
ЗША выдзеляць чарговы пакет дапамогі Украіне
ЗША выдзеляць чарговы пакет дапамогі Украіне
Sputnik Беларусь
У бюджэце ЗША на бягучы год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне. 03.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-03T09:53+0300
2023-03-03T09:53+0300
2023-03-03T09:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
зша
бяспека
палітыка
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/08/1072021984_0:55:3067:1780_1920x0_80_0_0_8ba1a13cba24a3a155ffd4fa844094f9.jpg
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Вашынгтон паставіць Кіеву боепрыпасы і снарады да тых відаў узбраенняў, якія ўжо знаходзяцца ва ўкраінскіх войсках, у тым ліку для РЗСО HIMARS, аб гэтым заявіў заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях Белага дома Джон Кірбі.У чарговы пакет таксама ўвойдуць боепрыпасы для баявых машын пяхоты Bradley ("Брэдлі") і танкавыя мостаўкладчыкі.На мінулым тыдні аб намеры ЗША выдзеліць Украіне два мільярды долараў ваеннай дапамогі паведаміў саветнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.У Белым доме таксама заяўлялі, што не бачыць прыкмет нямэтавага выкарыстання дапамогі, якая выдзяляецца Украіне. Раней рэспубліканцы ў Кангрэсе заяўлялі, што жадаюць праверкі выдаткаў на дапамогу Украіне.Пастаўкі зброіШэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне. У сувязі з гэтым кангрэсмены запатрабавалі ад Байдэна спыніць дапамогу Кіеву.Паводле ацэнкі Пентагона, з пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне Вашынгтон выдзеліў на ваенную дапамогу Кіеву больш за 32 млрд долараў.Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што пастаўкі Захадам наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ.Раней, як адзначаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, нашпігоўванне Украіны зброяй не спрыяе поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і нясе толькі негатыўны эфект.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/08/1072021984_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_4897abb94e1b994d04d437c1ba1be384.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, зша, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, зша, бяспека, палітыка, у свеце, навіны
ЗША выдзеляць чарговы пакет дапамогі Украіне
У бюджэце ЗША на бягучы год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Вашынгтон паставіць Кіеву боепрыпасы і снарады да тых відаў узбраенняў, якія ўжо знаходзяцца ва ўкраінскіх войсках, у тым ліку для РЗСО HIMARS, аб гэтым заявіў заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях Белага дома Джон Кірбі.
У чарговы пакет таксама ўвойдуць боепрыпасы для баявых машын пяхоты Bradley ("Брэдлі") і танкавыя мостаўкладчыкі.
На мінулым тыдні аб намеры ЗША выдзеліць Украіне два мільярды долараў ваеннай дапамогі паведаміў саветнік амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
У Белым доме таксама заяўлялі, што не бачыць прыкмет нямэтавага выкарыстання дапамогі, якая выдзяляецца Украіне. Раней рэспубліканцы ў Кангрэсе заяўлялі, што жадаюць праверкі выдаткаў на дапамогу Украіне.
Шэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.
Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне. У сувязі з гэтым кангрэсмены запатрабавалі ад Байдэна спыніць дапамогу Кіеву.
Паводле ацэнкі Пентагона, з пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне Вашынгтон выдзеліў на ваенную дапамогу Кіеву больш за 32 млрд долараў.
Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што пастаўкі Захадам наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ.
Раней, як адзначаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, нашпігоўванне Украіны зброяй не спрыяе поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і нясе толькі негатыўны эфект.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін назваў тэрактам тое, што адбылося ў Бранскай вобласці
Пуцін: Расія рабіла ўсё магчымае, каб вырашыць праблемы Данбаса мірна