https://bel.sputnik.by/20230305/u-belarus-za-god-kolkasts-zanyatykh-u-ekanomtsy-zmenshylasya-na-73-tysyachy-1072860144.html
У Беларусі за год колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73 тысячы
У Беларусі за год колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73 тысячы
Sputnik Беларусь
Колькасць працуючых беларусаў плаўна зніжаецца з году ў год, што з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем дэмаграфічных працэсаў у рэспубліцы. 05.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-05T12:57+0300
2023-03-05T12:57+0300
2023-03-05T12:57+0300
эканоміка
грамадства
працаўнік
у беларусі
беларусь
навіны
статыстыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/17/1066051396_0:186:2978:1861_1920x0_80_0_0_0759d87b68af613887faad7496fe006b.jpg
МІНСК, 5 сак – Sputnik. У эканоміцы Рэспублікі Беларусь у студзені 2023 года было занята 4 172,9 тысячы чалавек, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белстата.Афіцыйныя даныя сведчаць аб тым, што ў снежні мінулага года колькасць занятых беларусаў была большая на 16,7 тысячы чалавек. У гадавым выражэнні іх стала менш на 73,6 тысячы чалавек.У параўнанні са студзенем 2021 года гэты паказчык стаў меншым на 122,6 тысячы занятых. Калі параўноўваць з 2020 годам, занятых у эканоміцы беларусаў стала менш на 156,5 тысяч чалавек.Міністэрства эканомікі прыводзіць даныя за трэці квартал мінулага года, згодна з якімі беспрацоўе ў рэспубліцы складае ўсяго 3,4% ад агульнай колькасці работнікаў.У першым і другім кварталах 2022 года гэты паказчык складаў 3,7%. Такім чынам, беспрацоўе ў Беларусі скарачаецца разам з колькасцю працуючых.Устойлівы трэнд на зніжэнне занятасці ў беларускай эканоміцы назіраецца пачынаючы з 2011 года. Афіцыйная статыстыка наўпрост гэта ўвязвае з дэмаграфічнымі працэсамі ў краіне: скарачэннем колькасці жыхароў Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/17/1066051396_125:0:2854:2047_1920x0_80_0_0_ef5664dd0459394a89608aa7927752de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, грамадства, працаўнік, у беларусі, беларусь, навіны , статыстыка
эканоміка, грамадства, працаўнік, у беларусі, беларусь, навіны , статыстыка
У Беларусі за год колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73 тысячы
Колькасць працуючых беларусаў плаўна зніжаецца з году ў год, што з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем дэмаграфічных працэсаў у рэспубліцы.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. У эканоміцы Рэспублікі Беларусь у студзені 2023 года было занята 4 172,9 тысячы чалавек, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белстата.
Афіцыйныя даныя сведчаць аб тым, што ў снежні мінулага года колькасць занятых беларусаў была большая на 16,7 тысячы чалавек. У гадавым выражэнні іх стала менш на 73,6 тысячы чалавек.
У параўнанні са студзенем 2021 года гэты паказчык стаў меншым на 122,6 тысячы занятых. Калі параўноўваць з 2020 годам, занятых у эканоміцы беларусаў стала менш на 156,5 тысяч чалавек.
Міністэрства эканомікі прыводзіць даныя за трэці квартал мінулага года, згодна з якімі беспрацоўе ў рэспубліцы складае ўсяго 3,4% ад агульнай колькасці работнікаў.
У першым і другім кварталах 2022 года гэты паказчык складаў 3,7%. Такім чынам, беспрацоўе ў Беларусі скарачаецца разам з колькасцю працуючых.
Устойлівы трэнд на зніжэнне занятасці ў беларускай эканоміцы назіраецца пачынаючы з 2011 года. Афіцыйная статыстыка наўпрост гэта ўвязвае з дэмаграфічнымі працэсамі ў краіне: скарачэннем колькасці жыхароў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь