https://bel.sputnik.by/20230306/sud-u-mnsku-prygavary-svyatlanu-tskhanoskuyu-da-15-gado-pazbalennya-vol-1072962127.html
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі
Sputnik Беларусь
Ціханоўская прызнана вінаватай па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. 06.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-06T15:19+0300
2023-03-06T15:19+0300
2023-03-06T15:40+0300
святлана ціханоўская
навіны
беларусь
у беларусі
суд
бяспека
грамадства
злачынства
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/06/1072961133_0:35:3073:1763_1920x0_80_0_0_4d364d139e76f362fe9ca10ef4abe368.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў завочна Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputnik з залы суда.Суд таксама прыгаварыў Паўла Латушку да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Марыю Мароз суд прыгаварыў да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму, Вольгу Кавалькову – да 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Сяргея Дылеўскага – да 12 гадоў узмоцненага рэжыму.Фігуранты справы прызнаны вінаватымі па шэрагу экстрэмісцкіх крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, змове і закліках з мэтай захопу ўлады, здрадзе дзяржаве, заклікі да санкцый.Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.Таксама суд пастанавіў пакінуць пад арыштам маёмасць Латушкі – зямельны ўчастак і каля 31 тысячы еўра, прызначыць штраф Ціханоўскай у памеры каля 25 тысяч долараў, таксама пад арыштам пакінуты кватэры і аўтамабілі абвінавачаных Мароз і Дылеўскага. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з абвінавачаных судовыя выдаткі і выдаткі на аплату адвакацкіх паслуг.На абвяшчэнне рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 20 хвілін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/06/1072961133_45:0:2776:2048_1920x0_80_0_0_bb3c18f475e70daf7bb63817af288967.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
святлана ціханоўская, навіны , беларусь, у беларусі, суд, бяспека, грамадства, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі
святлана ціханоўская, навіны , беларусь, у беларусі, суд, бяспека, грамадства, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі
15:19 06.03.2023 (абноўлена: 15:40 06.03.2023) Ціханоўская прызнана вінаватай па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў завочна Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputnik з залы суда.
Суд таксама прыгаварыў Паўла Латушку да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Марыю Мароз суд прыгаварыў да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму, Вольгу Кавалькову – да 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Сяргея Дылеўскага – да 12 гадоў узмоцненага рэжыму.
Фігуранты справы прызнаны вінаватымі па шэрагу экстрэмісцкіх крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, змове і закліках з мэтай захопу ўлады, здрадзе дзяржаве, заклікі да санкцый.
Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.
Таксама суд пастанавіў пакінуць пад арыштам маёмасць Латушкі – зямельны ўчастак і каля 31 тысячы еўра, прызначыць штраф Ціханоўскай у памеры каля 25 тысяч долараў, таксама пад арыштам пакінуты кватэры і аўтамабілі абвінавачаных Мароз і Дылеўскага.
Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з абвінавачаных судовыя выдаткі і выдаткі на аплату адвакацкіх паслуг.
На абвяшчэнне рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 20 хвілін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь