https://bel.sputnik.by/20230307/lukashenka-papras-raseyu-zabrats-samalt-a-50--daslats-nshy-1072997625.html
Лукашэнка папрасіў Расію забраць самалёт А-50 і даслаць іншы
Лукашэнка папрасіў Расію забраць самалёт А-50 і даслаць іншы
Sputnik Беларусь
З-за дыверсіі самалёт А-50 сур'ёзна не пашкоджаны, драпіны і адна прабоіна не перашкаджаюць выконваць абавязкі. 07.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-07T13:27+0300
2023-03-07T13:27+0300
2023-03-07T13:55+0300
аляксандр лукашэнка
навіны
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
бяспека
тэрарызм
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/02/1072818667_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_0bb6d560005df7bc6f48d5c37f782299.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Расійскі самалёт А-50 у выніку тэракта ў Мачулішчах не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў, расказаў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод у Палацы Незалежнасці.Паводле яго слоў, вынікі тэракта, падрыхтаванага ўкраінскім бокам на беларускім ваенным аэрадроме, цяпер усім вядомы."На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны гавораць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая ваеннаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі", - запэўніў ён.Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што расійскі самалёт паказвалі грамадскасці і гэты борт нават сустракаў яго пасля вяртання з Кітая.Што здарыласяУ нядзелю, 26 лютага, у шэрагу экстрэмісцкіх крыніц распаўсюджваліся звесткі аб тым, што гэты самалёт нібыта атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі дронаў.Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў не стаў каменціраваць гэтыя паведамленні."Нам няма чаго тут сказаць, у інфармацыі размова ішла пра Беларусь, Беларусь гэта абвергла. Тут няма чаго дадаць", - сказаў Пяскоў.Увечары ў сераду, 1 сакавіка, беларускае тэлебачанне паказала ў эфіры відэаролік з самалётам, які знаходзіцца на дзяжурстве на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам, ён "працягвае выконваць працу і гатовы да ўзлёту ў любую хвіліну".Нагадаем, борт прыбыў у Беларусь у рамках зладжвання рэгіянальнай групоўкі войск Саюзнай дзяржавы, удзельнічаў у сумесных беларуска-расійскіх лётных вучэннях, якія праходзілі ў рэспубліцы з 16 студзеня па 1 лютага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20230307/lukashenka-u-belarus-zatrymal-terarysta-kranskkh-spetssluzhba-z-sadzelnkm-1072993961.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/02/1072818667_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_0981027feb3c14c88106aa46eac960cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, бяспека, тэрарызм, самалёт
аляксандр лукашэнка, навіны , саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, бяспека, тэрарызм, самалёт
Лукашэнка папрасіў Расію забраць самалёт А-50 і даслаць іншы
13:27 07.03.2023 (абноўлена: 13:55 07.03.2023) З-за дыверсіі самалёт А-50 сур'ёзна не пашкоджаны, драпіны і адна прабоіна не перашкаджаюць выконваць абавязкі.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Расійскі самалёт А-50 у выніку тэракта ў Мачулішчах не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў, расказаў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод у Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, вынікі тэракта, падрыхтаванага ўкраінскім бокам на беларускім ваенным аэрадроме, цяпер усім вядомы.
"На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны гавораць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая ваеннаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі", - запэўніў ён.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што расійскі самалёт паказвалі грамадскасці і гэты борт нават сустракаў яго пасля вяртання з Кітая.
"Тым не менш мы папрасілі расіян, каб яны ўзялі гэты самалёт на абслугоўванне і даслалі нам іншы. Так і адбылося", - расказаў ён.
У нядзелю, 26 лютага, у шэрагу экстрэмісцкіх крыніц распаўсюджваліся звесткі аб тым, што гэты самалёт нібыта атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі дронаў.
Прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў не стаў каменціраваць гэтыя паведамленні.
"Нам няма чаго тут сказаць, у інфармацыі размова ішла пра Беларусь, Беларусь гэта абвергла. Тут няма чаго дадаць", - сказаў Пяскоў.
Увечары ў сераду, 1 сакавіка, беларускае тэлебачанне паказала ў эфіры відэаролік з самалётам, які знаходзіцца на дзяжурстве на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам, ён "працягвае выконваць працу і гатовы да ўзлёту ў любую хвіліну".
Нагадаем, борт прыбыў у Беларусь у рамках зладжвання рэгіянальнай групоўкі войск Саюзнай дзяржавы, удзельнічаў у сумесных беларуска-расійскіх лётных вучэннях, якія праходзілі ў рэспубліцы з 16 студзеня па 1 лютага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь