Ці хапае ў школах Беларусі ваенрукоў, распавялі ў Мінадукацыі

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкЗаняткі ў агульнаадукацыйнай школе
Заняткі ў агульнаадукацыйнай школе - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2023
Падпісацца
У Беларусі заўсёды надавалася асаблівая ўвага захаванню гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Беларускія школы ўкамплектаваны кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання на 93%, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Віктар Доўнар.
Ён адзначыў, што ў Беларусі створана 39 рэсурсных цэнтраў, яны акумуліруюць работу кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання.
"На сённяшні момант укамплектаванасць кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі складае 93%, у каледжах гэты паказчык роўны 52%. Работа па ўкамплектаванні гэтымі спецыялістамі ў нас праводзіцца сумесна з Міністэрствам абароны і раённымі ваенкаматамі", - цытуе БелТА Доўнара.
Паводле яго слоў, кожны рэгіён мае свае асаблівасці ў правядзенні патрыятычных мерапрыемстваў.
Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, прасцей кажучы – ваенрукі – займаюцца ў школах выхаваннем хлопчыкаў. Акрамя выкладання дапрызыўнай падрыхтоўкі, педагогі праводзяць для юнакоў ваенныя зборы, турзлёты, арганізоўваюць паходы ў воінскія часці і возяць у ваенкаматы. А яшчэ бонусам вучаць страляць (калі ў школе ёсць цір).
Таксама раней было прынята рашэнне на тэрыторыі воінскіх часцей унутраных войск МУС стварыць для дзяцей ваенна-патрыятычныя клубы. Такім чынам у краіне стараюцца стварыць неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця, актывізацыі маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Беларусі прапанавалі паказваць школьнікам па суботах савецкія фільмы
Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец
"Дубовасць у гэтай справе недапушчальная": якія ваенрукі патрэбны ў школах
Стужка навiн
0