https://bel.sputnik.by/20230314/mnstr-ekanomk-serb-vystup-za-sanktsy-suprats-ras-1073188820.html
Міністр эканомікі Сербіі выступіў за санкцыі супраць Расіі
Міністр эканомікі Сербіі выступіў за санкцыі супраць Расіі
Sputnik Беларусь
Бялград раней неаднаразова заяўляў аб націску з боку Захаду і сваім намеры прадоўжыць палітыку ваеннага нейтралітэту. 14.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-14T09:33+0300
2023-03-14T09:33+0300
2023-03-14T09:33+0300
сербія
санкцыі
у свеце
палітыка
эканоміка
расія
бялград
захад
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102900/77/1029007716_0:0:3121:1756_1920x0_80_0_0_2c09a6af191ff2b1328f83c60401fcb5.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Міністр гаспадаркі (эканомікі) Сербіі Радзе Баста заклікаў урад далучыцца да антырасійскіх санкцый.На яго думку, краіна і так ужо плаціць высокую цану з-за таго, што не ўвяла абмежавальныя меры ў адносінах да Расіі, і "гэта становіцца нясцерпна".Кіраўнік ведамства таксама папрасіў у сувязі з гэтым выказацца ўсіх міністраў рэспублікі.Гэтая пазіцыя ўжо выклікала абурэнні шэрага палітыкаў, якія запатрабавалі адстаўкі Басты.Абдуманая палітыкаСербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч неаднаразова заяўляў, што краіна працягне палітыку ваеннага нейтралітэту і "пастараецца пратрымацца без увядзення санкцый супраць Расіі, колькі зможа". Пры гэтым у Бялградзе неаднаразова паведамлялі аб націску з боку Захаду з-за адмовы далучыцца да антырасійскіх санкцый.У мінулым годзе Вучыч казаў, што адмова ад падтрымкі заходніх антырасійскіх санкцый з’яўляецца абдуманай палітыкай Сербіі і дапамагае абараняць ёй свае інтарэсы.Пры гэтым ён запэўніў, што еўрапейскія санкцыі супраць Расіі не будуць абыходзіць праз тэрыторыю Сербіі.Раней Вучыч прызнаўся, што не зможа растлумачыць сваім грамадзянам увядзенне санкцый супраць Расіі.Нагадаем, што Сербія ў сакавіку 2012 года атрымала статус краіны-кандыдата на ўступленне ў ЕС. Планавалася, што працэс будзе аформлены да 2025-га. Праўда, знешнепалітычны курс Бялграда прадугледжвае ўступленне ў Еўрасаюз пры захаванні дружалюбных адносін з Расіяй і Кітаем, а таксама развіццё сувязей з Вашынгтонам.Аднак Сербія збіраецца захоўваць ваенны нейтралітэт, адмаўляючыся ад уваходжання ў НАТА, што не задавальняе Захад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сербія
расія
бялград
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102900/77/1029007716_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_64e77c1865bb40e3c7436d5b61a4afbf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сербія, санкцыі, у свеце, палітыка, эканоміка, расія, бялград, захад, навіны
сербія, санкцыі, у свеце, палітыка, эканоміка, расія, бялград, захад, навіны
Міністр эканомікі Сербіі выступіў за санкцыі супраць Расіі
Бялград раней неаднаразова заяўляў аб націску з боку Захаду і сваім намеры прадоўжыць палітыку ваеннага нейтралітэту.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Міністр гаспадаркі (эканомікі) Сербіі Радзе Баста заклікаў урад далучыцца да антырасійскіх санкцый.
На яго думку, краіна і так ужо плаціць высокую цану з-за таго, што не ўвяла абмежавальныя меры ў адносінах да Расіі, і "гэта становіцца нясцерпна".
"Таму я за ўвядзенне санкцый у дачыненні да РФ, падтрымліваю прэзідэнта Вучыча ў абароне нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў і абсалютна яму давяраю", - напісаў Баста ў сацсетках.
Кіраўнік ведамства таксама папрасіў у сувязі з гэтым выказацца ўсіх міністраў рэспублікі.
Гэтая пазіцыя ўжо выклікала абурэнні шэрага палітыкаў, якія запатрабавалі адстаўкі Басты.
Сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч неаднаразова заяўляў, што краіна працягне палітыку ваеннага нейтралітэту і "пастараецца пратрымацца без увядзення санкцый супраць Расіі, колькі зможа". Пры гэтым у Бялградзе неаднаразова паведамлялі аб націску з боку Захаду з-за адмовы далучыцца да антырасійскіх санкцый.
У мінулым годзе Вучыч казаў, што адмова ад падтрымкі заходніх антырасійскіх санкцый з’яўляецца абдуманай палітыкай Сербіі і дапамагае абараняць ёй свае інтарэсы.
Пры гэтым ён запэўніў, што еўрапейскія санкцыі супраць Расіі не будуць абыходзіць праз тэрыторыю Сербіі.
Раней Вучыч прызнаўся, што не зможа растлумачыць сваім грамадзянам увядзенне санкцый супраць Расіі.
Нагадаем, што Сербія ў сакавіку 2012 года атрымала статус краіны-кандыдата на ўступленне ў ЕС. Планавалася, што працэс будзе аформлены да 2025-га. Праўда, знешнепалітычны курс Бялграда прадугледжвае ўступленне ў Еўрасаюз пры захаванні дружалюбных адносін з Расіяй і Кітаем, а таксама развіццё сувязей з Вашынгтонам.
Аднак Сербія збіраецца захоўваць ваенны нейтралітэт, адмаўляючыся ад уваходжання ў НАТА, што не задавальняе Захад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія падтрымлівае Сербію ў сітуацыі вакол Косава – Пяскоў
Свет чакае канфлікт, якога не было з часоў Другой сусветнай – Вучыч