Тры месяцы ў латвійскай турме: што вядома аб арышце журналіста Касема

© Sputnik / DMITRY DUBINSKYШэф-рэдактар ​​Sputnik Літва Марат Касем, архіўнае фота
Шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва Марат Касем, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2023
Падпісацца
Касема абвінавачваюць у парушэнні санкцыйнага рэжыму Еўрапейскага саюза, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Расійскі журналіст, шэф-рэдактар ​​Sputnik Літва Марат Касем сустракае дзень нараджэння ў латвійскай турме. Узгадваем, за што ён быў затрыманы.
Касём 30 снежня мінулага года паехаў у Латвію па сямейных абставінах, быў затрыманы 5 студзеня.
Шэф-рэдактара абвінавачваюць у парушэнні санкцыйнага рэжыму Еўрапейскага саюза, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Цяпер ён знаходзіцца ў Рыжскай цэнтральнай турме. Было пададзена дзве апеляцыі на змену меры стрымання, але латвійскі суд іх адхіліў. Падаць яшчэ адну можна будзе праз два месяцы.
Пасля таго, як 30 студзеня Касема перавялі ў корпус да асуджаных зняволеных і змясцілі ў адзіночную камеру, стан яго здароўя значна пагоршыўся. З-за антысанітарыі, насякомых у камеры і холаду ў журналіста з’явілася алергія, абвастрыліся хранічныя захворванні.
Пасля скаргі адваката яго перавялі з адзіночнай у ранейшую камеру. Таксама турэмнае кіраўніцтва прынесла Касему прабачэнні.

Рэакцыя ў Расіі

Аб арышце Касема стала вядома 6 студзеня – адразу каля пасольства Латвіі ў Расіі прайшла акцыя ў падтрымку шэф-рэдактара Sputnik Літва.
У ёй удзельнічаў і гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, які назваў затрыманне журналіста помстай улад Латвіі.
"Гэта яшчэ і помста Марату. (…) Ён казаў, што яго праследуюць. І яму такім чынам вырашылі адпомсціць, пацвердзіць найгоршыя асцярогі", - сказаў ён.
Па словах Кісялёва, арышт адбываецца ва ўмовах "еўрапейскага безгранічча, калі чалавека могуць арыштаваць за тое, што ён займаецца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю, за меркаванне, за пазіцыю, за тую інфармацыю, якую ён выказвае".

Зробяць усё магчымае

У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі, што для вызвалення Касема будзе зроблена ўсё магчымае.
Расійскі амбудсмен Таццяна Маскалькова назвала затрыманне шэф-рэдактара Sputnik Літва замахам на свабоду слова і звярнулася да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Кіраўнік Саўфеда Валянціна Мацвіенка заяўляла, што для вызвалення Марата Касема неабходна звяртацца ў міжнародныя структуры і выкарыстоўваць любыя каналы. Сенатар Уладзімір Джабараў таксама падкрэсліў, што зараз для вызвалення журналіста робіцца ўсё магчымае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Суд Латвіі пакінуў журналіста Марата Касема ў турме яшчэ на 2 месяцы
МЗС РФ: Марату Касему свядома прычыняюць фізічныя пакуты
Марат Касем: усё маё жыццё – чарада выпадковасцей
Захад не зможа пазбегнуць адказнасці за затрыманне Касема – Захарава
Гэта помста: Кісялёў аб арышце ў Латвіі Марата Касема
Стужка навiн
0