Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пасол Антонаў: РФ разглядае як правакацыю інцыдэнт з амерыканскім БПЛА

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў ЗША Анатоль Антонаў
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў ЗША Анатоль Антонаў - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2023
Падпісацца
Дзейнасць вайскоўцаў ЗША ў непасрэднай блізкасці ад меж РФ недапушчальна, заявіў расійскі пасол.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Расія разглядае як правакацыю інцыдэнт з падзеннем у воды Чорнага мора беспілотнага лятальнага апарата амерыканскіх Узброеных сіл, заявіў расійскі пасол у ЗША Анатоль Антонаў.
У аўторак еўрапейскае камандаванне ЗША паведаміла, што расійскі Су-27 сутыкнуўся з іх беспілотнікам над морам. Па даных амерыканцаў, разведвальны БПЛА MQ-9 знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы, калі расійскі знішчальнік закрануў яго.
Мінабароны РФ заявіла, што сродкі кантролю паветранай прасторы ПКС Расіі зафіксавалі палёт амерыканскага беспілотнага лятальнага апарата MQ-9 у напрамку дзяржмяжы РФ, пасля чаго ў паветра былі падняты знішчальнікі дзяжурных сіл СПА. У ведамстве запэўнілі, што расійскія пілоты бартавое ўзбраенне не прымянялі, з БПЛА ў кантакт не ўступалі і пазней вярнуліся на свой аэрадром.
У гэты ж дзень у пасла РФ у ЗША адбылася сустрэча па гэтым пытанні з памочніцай дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Карэн Донфрыд.
Пасля гэтай сустрэчы расійскі дыпламат паведаміў, што яго кантакты з амерыканскім бокам у развіццё гэтага інцыдэнту можна ахарактарызаваць як "канструктыўныя".
Кіраўнік расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Вашынгтоне таксама заявіў, што Расія не хоча ніякай канфрантацыі з ЗША і выступае за прагматычныя адносіны на карысць народаў дзвюх краін.
"Самае галоўнае, што я лічу, што амерыканскім самалётам і караблям няма чаго рабіць паблізу меж Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў ён і прапанаваў журналістам уявіць сітуацыю, што падобнага роду паветраны апарат "раптам з’явіцца недалёка ад Нью-Йорка ці Сан-Францыска", - і прадставіць рэакцыю амерыканскіх СМІ, Пентагона ў такой сітуацыі.
"Гэта шматмэтавы ўдарны беспілотнік, які можа несці 1,7 тысячы кг узрыўчаткі, ён можа несці некалькі бомб", - акцэнтаваў Антонаў.
Пазней пасольства Расіі ў ЗША распаўсюдзіла каментарый дыпламата наконт інцыдэнту з беспілотнікам.
У ім адзначаецца, што "недапушчальная дзейнасць" ваенных ЗША у непасрэднай блізкасці ад расійскай мяжы выклікае заклапочанасць. Пасол падкрэсліў, што Масква разумее, з якой мэтай выкарыстоўваюцца беспілотнікі такога кшталту. Ён нагадаў, што, паводле слоў каардынатара па стратэгічных камунікацыях у Савеце нацыянальнай бяспекі Белага дома Джона Кірбі, амерыканскія апараты выконваюць такія палёты штодзень.
"Што ж яны робяць за тысячы кіламетраў ад ЗША? Адказ відавочны: займаюцца зборам разведінфармацыі, якая пасля выкарыстоўваецца кіеўскім рэжымам для ўдараў па нашых Узброеных сілах і тэрыторыі", - указаў пасол.
На заканчэнне кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва сказаў, што Расія зыходзіць з таго, што ЗША "ўстрымаюцца ад далейшых спекуляцый у медыйнай прасторы і спыняць палёты паблізу расійскіх рубяжоў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Два беспілотнікі збілі каля Севастопаля
Украінскі беспілотнік атакаваў стратэгічную авіябазу Расіі
НПЗ у Растоўскай вобласці атакавалі два беспілотнікі
Стужка навiн
0