Кіраўнік Мінлясгаса назваў цэны на драўляныя дамы

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Падпісацца
Драўлянае домабудаванне адрозніваецца высокай хуткасцю ўзвядзення, працэдура ад атрымання заяўкі да ўстаноўкі дома на падмурак займае да 40 дзён.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Мінлясгас прапрацаваў пытанне патаннення кошту піламатэрыялаў для будаўніцтва дамоў, сказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік перад нарадай па рэалізацыі драўляных дамоў для насельніцтва, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння Мінлясгас дакладвае прэм’еру Раману Галоўчанку аб выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы па даступнасці і патанненні кошту піламатэрыялаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі
Министр лесного хозяйства Александр Кулик и премьер Роман Головченко осматривают образцы продукции - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі
"Улічваючы кошт – ад 55 тысяч да 100 тысяч рублёў (100 – гэта самы дарагі варыянт, з сухога матэрыялу) – ужо людзі тэлефануюць, інтэрнэт мільгае (заяўкамі). Таму, я думаю, што людзі чакаюць драўляныя дамы для будаўніцтва сабе жылля", - адзначыў Аляксандр Кулік.
На ўдакладняючае пытанне, гэтыя цэны за дом "пад ключ" ці не, міністр падкрэсліў, што "ў нас розныя паняцці дамоў "пад ключ".
© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі
Министр лесного хозяйства Александр Кулик и премьер Роман Головченко осматривают образцы продукции - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і прэм'ер Раман Галоўчанка аглядаюць узоры прадукцыі
"Мы кажам, што цалкам ставім дом на падмурак, падмурак патрэбен пад любы дом, будзь ён з блока, цэглы і гэтак далей. Правільна, калі сказаць "пад ключ", – гэта дзверы, вокны, дах. Гэта значыць цалкам так", - растлумачыў кіраўнік Мінлясгаса.
Драўлянае домабудаванне заўсёды адрознівалася высокай хуткасцю ўзвядзення, працэдура ад атрымання заяўкі да ўстаноўкі дома на падмурак займае да 40 дзён. Цяпер ведамства вывучае, якія дамакамплекты будуць запатрабаваны ў жыхароў Беларусі.

Як ідуць справы з піламатэрыяламі?

Гаворачы аб даступнасці піламатэрылаў для насельніцтва, ён адзначыў, што ў краіне адкрыты і дзейнічаюць шэсць кропак ва ўсіх абласных цэнтрах. Таксама дзве спецыялізаваныя крамы працуюць у Дзяржынску і Мазыры.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУзоры драўлянага домабудавання беларускай вытворчасці
Образцы деревянного домостроения белорусского производства - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2023
Узоры драўлянага домабудавання беларускай вытворчасці

"Да 1 ліпеня будзе адкрыта яшчэ сем кропак. Тут прадстаўлены ўвесь асартымент, які патрэбен чалавеку для будаўніцтва. Гэта ўсе віды піламатэрыялаў – бэлькі, кроквы. Гэта значыць усё, з чаго можна пабудаваць дом "пад ключ", - дадаў Кулік.

Што датычыцца кошту, міністр удакладніў, што рэнтабельнасць прадукцыі, якая рэалізуецца ў крамах лясгасаў, не больш як 5%, яна дасягнута за кошт прыняцця Указа прэзідэнта №294 і зніжэння кошту драўніны на корані.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка раскрытыкаваў Мінбудархітэктуры за даўгабуды
Колькі шматдзетных сямей атрымалі жыллё ў 2022-м, расказаў Мінгарвыканкам
Колькі каштуе квадратны метр жылля, расказалі ў Мінбудархітэктуры
Сцягваць у Мінск насельніцтва з усёй Беларусі няправільна - Лукашэнка
Аб’ём экспарту будаўнічых матэрыялаў у Беларусі перавысіў $1 мільярд
Стужка навiн
0