https://bel.sputnik.by/20230316/rf-asudzhae-dzeyann-lad-ukrany--dachynenn-da-keva-pyacherskay-lary-1073300962.html
РФ асуджае дзеянні ўлад Украіны ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры
РФ асуджае дзеянні ўлад Украіны ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры
Sputnik Беларусь
Расія адзначыла, што дзеянні Кіева дыскрымінуюць мільёны праваслаўных грамадзян. 16.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-16T17:42+0300
2023-03-16T17:42+0300
2023-03-16T17:42+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
марыя захарава
спецаперацыя
расія
кіева-пячэрская лаўра
аан
палітыка
бяспека
украіна
рэлігія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067393986_0:0:3182:1790_1920x0_80_0_0_174d07863439799c8afed79caee4c0c8.jpg
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Расийскі бок рашуча асуджае дзеянні ўкраінскіх улад у дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Марыя Захарава ў рамках брыфінгу ў чацвер.Прадстаўнік МЗС таксама адзначыла, што Расія заклікае профільныя міжнародныя арганізацыі аказаць уплыў на Кіеў і "пакласці канец ганенням і самавольству ў дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы".Пры гэтым Захарава падкрэсліла, што адсутнасць каментарыяў з боку Сакратарыята ААН па пытанні сітуацыі з Кіева-Пячэрскай лаўрай, недапушчальна."Афіцыйны прадстаўнік (генсека ААН Стэфан - Spitnik) Дзюжаррык, будучы вопытным супрацоўнікам сакратарыята, які займае гэтую пасаду ўжо другі раз, сказаў, што ў яго няма інфармацыі адносна таго, што адбываецца з Кіева-Пячэрскай лаўрай. Але не думаю, што ў Сакратарыят ААН у Нью-Йорку не даходзіць сігнал інтэрнэту, што там няма сувязі, не працуюць камп’ютары, адключаныя тэлефоны і тэлевізары, - сказала яна.14 сакавіка кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў накіроўваў генсаку ААН Антонію Гутэрышу і дзеючаму старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Буяру Асмані заклік паўплываць на Кіеў і запатрабаваць ад улад спыніць націск на царкву.Пазней Дзюжарык заявіў, што ААН зыходзіць з пазіцыі, паводле якой, кожная краіна павінна гарантаваць свабоду веравызнання і абарону рэлігійных аб’ектаў. Актыўных дзеянняў, накіраваных на тое, каб спыніць самавольства Кіева ў дачыненні да лаўры, не было.Раней стала вядома, што адміністрацыя нацыянальнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра" 10 сакавіка паведаміла, што манахі Украінскай праваслаўнай царквы павінны пакінуць манастыр да 29 сакавіка.Украінскія ўлады настойваюць, што манастыр парушыў умовы дагавора па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, але дэталей не прывялі.У сваю чаргу, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 11 сакавіка звярнуўся да рэлігійных лідараў і міжнародных дзеячаў з заклікам выратаваць Кіева-Пячэрскую лаўру.У мінулую нядзелю, 12 сакавіка, прыхаджане кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы сабраліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Афіцыйны канал Украінскай праваслаўнай царквы апублікаваў у YouTube відэаролік з вернікамі, якія моляцца разам у сценах храма.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1d/1067393986_291:0:3020:2047_1920x0_80_0_0_f364fc9c93f754d34422d053ff516aba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, спецаперацыя, расія, кіева-пячэрская лаўра, аан, палітыка, бяспека, украіна, рэлігія, навіны , мзс рф
марыя захарава, спецаперацыя, расія, кіева-пячэрская лаўра, аан, палітыка, бяспека, украіна, рэлігія, навіны , мзс рф
РФ асуджае дзеянні ўлад Украіны ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры
Расія адзначыла, што дзеянні Кіева дыскрымінуюць мільёны праваслаўных грамадзян.
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Расийскі бок рашуча асуджае дзеянні ўкраінскіх улад у дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Марыя Захарава ў рамках брыфінгу ў чацвер.
"Мы рашуча асуджаем дадзеныя дзеянні, якія груба парушаюць правы і якія дыскрымінуюць мільёны праваслаўных", - заявіла Захарава, каментуючы дзеянні Кіева ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры.
Прадстаўнік МЗС таксама адзначыла, што Расія заклікае профільныя міжнародныя арганізацыі аказаць уплыў на Кіеў і "пакласці канец ганенням і самавольству ў дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы".
Пры гэтым Захарава падкрэсліла, што адсутнасць каментарыяў з боку Сакратарыята ААН па пытанні сітуацыі з Кіева-Пячэрскай лаўрай, недапушчальна.
"Афіцыйны прадстаўнік (генсека ААН Стэфан - Spitnik) Дзюжаррык, будучы вопытным супрацоўнікам сакратарыята, які займае гэтую пасаду ўжо другі раз, сказаў, што ў яго няма інфармацыі адносна таго, што адбываецца з Кіева-Пячэрскай лаўрай. Але не думаю, што ў Сакратарыят ААН у Нью-Йорку не даходзіць сігнал інтэрнэту, што там няма сувязі, не працуюць камп’ютары, адключаныя тэлефоны і тэлевізары, - сказала яна.
14 сакавіка кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў накіроўваў генсаку ААН Антонію Гутэрышу і дзеючаму старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Буяру Асмані заклік паўплываць на Кіеў і запатрабаваць ад улад спыніць націск на царкву.
Пазней Дзюжарык заявіў, што ААН зыходзіць з пазіцыі, паводле якой, кожная краіна павінна гарантаваць свабоду веравызнання і абарону рэлігійных аб’ектаў. Актыўных дзеянняў, накіраваных на тое, каб спыніць самавольства Кіева ў дачыненні да лаўры, не было.
Раней стала вядома, што адміністрацыя нацыянальнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра" 10 сакавіка паведаміла, што манахі Украінскай праваслаўнай царквы павінны пакінуць манастыр да 29 сакавіка.
Украінскія ўлады настойваюць, што манастыр парушыў умовы дагавора па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, але дэталей не прывялі.
У сваю чаргу, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 11 сакавіка звярнуўся да рэлігійных лідараў і міжнародных дзеячаў з заклікам выратаваць Кіева-Пячэрскую лаўру.
У мінулую нядзелю, 12 сакавіка, прыхаджане кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы сабраліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Афіцыйны канал Украінскай праваслаўнай царквы апублікаваў у YouTube відэаролік з вернікамі, якія моляцца разам у сценах храма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь