https://bel.sputnik.by/20230317/belarus-mozha-zadavolts-patrebnasts-rf-u-mkraelektrontsy--lukashenka-1073325258.html
Беларусь можа задаволіць патрэбнасці РФ у мікраэлектроніцы – Лукашэнка
Беларусь можа задаволіць патрэбнасці РФ у мікраэлектроніцы – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Расійскія прадпрыемствы пасля ўвядзення санкцый з боку заходніх краін сутыкнуліся з цяжкасцямі ў пытаннях паставак камплектуючых для высокатэхналагічных... 17.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-17T12:18+0300
2023-03-17T12:18+0300
2023-03-17T12:49+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
мікраэлектроніка
тэхналогіі
вытворчасць
эканоміка
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/11/1073326142_45:0:1189:644_1920x0_80_0_0_360cbae1ab6bfcc8b1cc3b593d10005a.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Беларускім вытворцам высокатэхналагічнай прадукцыі ёсць куды развівацца, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай развіццю мікраэлектронікі на прадпрыемстве "Планар".На яго думку, айчынныя прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу і цывільныя ствараюць унікальную прадукцыю. Напрыклад, беспілотныя лятальныя апараты, станкі з ЧПЗ, сучасныя віды ўзбраення, а таксама ўзоры сусветнай тэхнікі, якія ні ў чым не ўступаюць замежным вытворцам.Прэзідэнт мяркуе, што беларускія прадпрыемствы павінны выкарыстаць магчымасць. Таму партнёрскія пагадненні з такімі прадпрыемствамі, як Росатом", "Роскосмос" і "Росэлектроника" будуць пашырацца.Лукашэнка расказаў, што падчас сваіх візітаў у ААЭ і Зімбабвэ адчуў вялікую цікавасць да мікраэлектронікі, якая вырабляецца ў Беларусі."З намі гатовы супрацоўнічаць і хочуць інвесціраваць у развіццё нашай прамысловасці, у тым ліку мікраэлектроннай. Прытым аб'ёмы грошай нават не абмяркоўваюцца", - асабліва адзначыў ён.Пасля чаго дадаў, што добрыя інвестыцыі дадуць магчымасць мадэрнізаваць вытворчую базу, атрымаць новыя тэхналогіі і павялічыць экспарт.Пачаліся пастаўкі ў РасіюБеларускі лідар расказаў, што айчынныя вытворцы ўжо сталі пастаўляць некаторыя элементы для расійскіх прадпрыемстваў. З гэтай мэтай было заключана пагадненне аб стварэнні сумеснага цэнтра па распрацоўцы і вырабе фоташаблонаў."Ён дазволіць выконваць сумесныя вопытна-канструктарскія работы, знізіць залежнасць беларускіх і расійскіх спажыўцоў ад імпартных паставак", - растлумачыў Лукашэнка.Гэта ўсё дазволіць замясціць крытычна важную імпартную прадукцыю. Сфарміраваны спецыяльны спісак, дзе пералічаны ўсе падобныя кампаненты. Цяпер створана дарожная карта таго, як будзе асвойвацца іх вытворчасць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/11/1073326142_142:0:996:640_1920x0_80_0_0_37c6e6216828ad26f81c24d3bd59bf84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, мікраэлектроніка, тэхналогіі, вытворчасць, эканоміка, аляксандр лукашэнка, навіны , санкцыі
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, мікраэлектроніка, тэхналогіі, вытворчасць, эканоміка, аляксандр лукашэнка, навіны , санкцыі
Беларусь можа задаволіць патрэбнасці РФ у мікраэлектроніцы – Лукашэнка
12:18 17.03.2023 (абноўлена: 12:49 17.03.2023) Расійскія прадпрыемствы пасля ўвядзення санкцый з боку заходніх краін сутыкнуліся з цяжкасцямі ў пытаннях паставак камплектуючых для высокатэхналагічных вытворчасцей.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Беларускім вытворцам высокатэхналагічнай прадукцыі ёсць куды развівацца, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай развіццю мікраэлектронікі на прадпрыемстве "Планар".
На яго думку, айчынныя прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу і цывільныя ствараюць унікальную прадукцыю. Напрыклад, беспілотныя лятальныя апараты, станкі з ЧПЗ, сучасныя віды ўзбраення, а таксама ўзоры сусветнай тэхнікі, якія ні ў чым не ўступаюць замежным вытворцам.
"Таму поле для працы і далейшага развіцця ў нас найвялікшае. Па-першае, Расія. Наша краіна мае ўсе неабходныя кампетэнцыі, каб задаволіць патрэбнасці расійскага рынку пасля сыходу адтуль заходніх прадпрыемстваў", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Прэзідэнт мяркуе, што беларускія прадпрыемствы павінны выкарыстаць магчымасць. Таму партнёрскія пагадненні з такімі прадпрыемствамі, як Росатом", "Роскосмос" і "Росэлектроника" будуць пашырацца.
Лукашэнка расказаў, што падчас сваіх візітаў у ААЭ і Зімбабвэ адчуў вялікую цікавасць да мікраэлектронікі, якая вырабляецца ў Беларусі.
"З намі гатовы супрацоўнічаць і хочуць інвесціраваць у развіццё нашай прамысловасці, у тым ліку мікраэлектроннай. Прытым аб'ёмы грошай нават не абмяркоўваюцца", - асабліва адзначыў ён.
Пасля чаго дадаў, што добрыя інвестыцыі дадуць магчымасць мадэрнізаваць вытворчую базу, атрымаць новыя тэхналогіі і павялічыць экспарт.
Пачаліся пастаўкі ў Расію
Беларускі лідар расказаў, што айчынныя вытворцы ўжо сталі пастаўляць некаторыя элементы для расійскіх прадпрыемстваў. З гэтай мэтай было заключана пагадненне аб стварэнні сумеснага цэнтра па распрацоўцы і вырабе фоташаблонаў.
"Ён дазволіць выконваць сумесныя вопытна-канструктарскія работы, знізіць залежнасць беларускіх і расійскіх спажыўцоў ад імпартных паставак", - растлумачыў Лукашэнка.
Гэта ўсё дазволіць замясціць крытычна важную імпартную прадукцыю. Сфарміраваны спецыяльны спісак, дзе пералічаны ўсе падобныя кампаненты. Цяпер створана дарожная карта таго, як будзе асвойвацца іх вытворчасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь