https://bel.sputnik.by/20230317/galochanka-vup-belarus-pachne-rasts--sakavku-1073340771.html
Галоўчанка: ВУП Беларусі пачне расці ў сакавіку
Галоўчанка: ВУП Беларусі пачне расці ў сакавіку
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады падлічылі, што асноўныя галіны эканомікі ў першым квартале пераадолеюць падзенне і пачнуць расці ў гадавым выражэнні. 17.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-17T16:03+0300
2023-03-17T16:03+0300
2023-03-17T16:03+0300
раман галоўчанка
савет міністраў рб
у беларусі
беларусь
эканоміка
вуп
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068625958_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_9b2fc44414f4359db67394c0d16d8ab9.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў сакавіку 2023 года адносна сакавіка 2022 года перавысіць 100%, сказаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Шчучын.Паводле яго слоў, у сакавіку бягучага года беларуская эканоміка выйдзе на рост ВУП у гадавым выражэнні, хаця ў параўнанні з папярэднім кварталам лічбы яшчэ будуць ніжэй.Галоўчанка адзначыў, што ў сакавіку краіна ўжо канчаткова выйдзе на 100+. Гэта значыць, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачне расці.Раней ЕАБР выпусціў аналітычны агляд, у якім гаварылася, што за першыя тры месяцы гэтага года беларуская эканоміка скарацілася на 3-5%.Пры гэтым аналітыкі банка прыйшлі да высновы, што ўжо ў другім квартале пяройдзе да росту, калі параўноўваць з аналагічным леташнім перыядам.У бягучым годзе беларускія ўлады паставілі перад сабой заданне забяспечыць рост ВУП на ўзроўні 3,8%, прычым цэны ў сярэднім павінны вырасці ўсяго на 6-7%. Хоць у мінулым годзе гэты паказчык дасягнуў адзнакі ў 12,7%, а ВУП упаў на 4,7%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/01/1068625958_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_e63c02aaa730667f6388520892f459a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь, эканоміка, вуп, навіны
раман галоўчанка, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь, эканоміка, вуп, навіны
Галоўчанка: ВУП Беларусі пачне расці ў сакавіку
Беларускія ўлады падлічылі, што асноўныя галіны эканомікі ў першым квартале пераадолеюць падзенне і пачнуць расці ў гадавым выражэнні.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў сакавіку 2023 года адносна сакавіка 2022 года перавысіць 100%, сказаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Шчучын.
Паводле яго слоў, у сакавіку бягучага года беларуская эканоміка выйдзе на рост ВУП у гадавым выражэнні, хаця ў параўнанні з папярэднім кварталам лічбы яшчэ будуць ніжэй.
"Асноўныя галіны, якія маюць добрую долю ў ВУП, – гэта і прамысловасць, і будаўніцтва, і сельская гаспадарка, яны ўсе ў станоўчай зоне знаходзяцца", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.
Галоўчанка адзначыў, што ў сакавіку краіна ўжо канчаткова выйдзе на 100+. Гэта значыць, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачне расці.
Раней ЕАБР выпусціў аналітычны агляд, у якім гаварылася, што за першыя тры месяцы гэтага года беларуская эканоміка скарацілася на 3-5%.
Пры гэтым аналітыкі банка прыйшлі да высновы, што ўжо ў другім квартале пяройдзе да росту, калі параўноўваць з аналагічным леташнім перыядам.
У бягучым годзе беларускія ўлады паставілі перад сабой заданне забяспечыць рост ВУП на ўзроўні 3,8%, прычым цэны ў сярэднім павінны вырасці ўсяго на 6-7%. Хоць у мінулым годзе гэты паказчык дасягнуў адзнакі ў 12,7%, а ВУП упаў на 4,7%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь