https://bel.sputnik.by/20230321/abm-vaennay-dapamog-zsha-ukrane-pry-prezdentse-baydene-peravys-33-mlrd-1073437038.html
Аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне пры прэзідэнце Байдэне перавысіў $33 млрд
Аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне пры прэзідэнце Байдэне перавысіў $33 млрд
Sputnik Беларусь
На гэтым тыдні стала вядома, што Вашынгтон выдзеліць Кіеву чарговы пакет ваеннай дапамогі аб’ёмам 350 млн долараў. 21.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-21T10:26+0300
2023-03-21T10:26+0300
2023-03-21T10:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
зша
у свеце
бяспека
узбраенні
навіны
фінансаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0d/1073151343_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_14a83313f7dbda22709dead9774b97bb.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Памеры ваеннай дапамогі Кіеву з боку Вашынгтона з пачатку працы адміністрацыі на чале з прэзідэнтам краіны Джо Байдэнам перавысіў 33 млрд долараў, пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве Пентагона.Усяго з пачатку расійскай ваеннай спецаперацыі ЗША выдзелілі Украіне больш за 32,5 млрд долараў.У мінулы панядзелак дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі, памер якога складзе 350 млн долараў. У яго ўвойдуць боепрыпасы для РСЗА HIMARS і для БМП Bradley, артылерыйскія снарады, супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM, супрацьтанкавыя боепрыпасы, рачныя лодкі і іншы рыштунак.Раней рэспубліканцы ў Кангрэсе заяўлялі, што жадаюць праверкі выдаткаў на дапамогу Украіне. У Белым доме заявілі, што не бачаць прыкмет нямэтавага выкарыстання дапамогі, якая выдзяляецца Кіеву.Пастаўкі зброіШэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку СВА 24 лютага 2022 года. Масква на гэта неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 млрд долараў на патрэбы абароны і 45 млрд – на дапамогу Украіне. У сувязі з гэтым кангрэсмены запатрабавалі ад Байдэна спыніць дапамогу Кіеву.Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што заходнія пастаўкі наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ.У МЗС РФ заявілі, што крокі Вашынгтона ў дачыненні да Масквы становяцца ўсё больш агрэсіўныя і таяць у сабе прамую ваенную канфрантацыю з Расіяй. У знешнепалітычным ведамстве нагадалі, што амерыканская і заходняя зброя, а таксама наёмнікі і ваенныя спецыялісты ЗША і НАТА былі і застаюцца законнымі мэтамі для ўдараў расійскіх Узброеных сіл.Раней у сувязі з пастаўкамі ўзбраенняў Кіеву Масква накіравала ноту краінам НАТА. Як адзначаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, нашпігшоўванне Украіны зброяй не садзейнічае поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і мае толькі негатыўны эфект.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0d/1073151343_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_4ef269ab9ade475945b26faa6122f99a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, зша, у свеце, бяспека, узбраенні, навіны , фінансаванне, палітыка
спецаперацыя, данбас, украіна, зша, у свеце, бяспека, узбраенні, навіны , фінансаванне, палітыка
Аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне пры прэзідэнце Байдэне перавысіў $33 млрд
10:26 21.03.2023 (абноўлена: 10:29 21.03.2023) На гэтым тыдні стала вядома, што Вашынгтон выдзеліць Кіеву чарговы пакет ваеннай дапамогі аб’ёмам 350 млн долараў.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Памеры ваеннай дапамогі Кіеву з боку Вашынгтона з пачатку працы адміністрацыі на чале з прэзідэнтам краіны Джо Байдэнам перавысіў 33 млрд долараў, пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве Пентагона.
"Сукупна Злучаныя Штаты вылучылі больш за 33,2 млрд долараў ваеннай дапамогі Украіне з пачатку адміністрацыі Байдэна", - паказана ў тэксце заявы.
Усяго з пачатку расійскай ваеннай спецаперацыі ЗША выдзелілі Украіне больш за 32,5 млрд долараў.
У мінулы панядзелак дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі, памер якога складзе 350 млн долараў. У яго ўвойдуць боепрыпасы для РСЗА HIMARS і для БМП Bradley, артылерыйскія снарады, супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM, супрацьтанкавыя боепрыпасы, рачныя лодкі і іншы рыштунак.
Раней рэспубліканцы ў Кангрэсе заяўлялі, што жадаюць праверкі выдаткаў на дапамогу Украіне. У Белым доме заявілі, што не бачаць прыкмет нямэтавага выкарыстання дапамогі, якая выдзяляецца Кіеву.
Шэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку СВА 24 лютага 2022 года. Масква на гэта неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.
Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 млрд долараў на патрэбы абароны і 45 млрд – на дапамогу Украіне. У сувязі з гэтым кангрэсмены запатрабавалі ад Байдэна спыніць дапамогу Кіеву.
Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што заходнія пастаўкі наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ.
У МЗС РФ заявілі, што крокі Вашынгтона ў дачыненні да Масквы становяцца ўсё больш агрэсіўныя і таяць у сабе прамую ваенную канфрантацыю з Расіяй. У знешнепалітычным ведамстве нагадалі, што амерыканская і заходняя зброя, а таксама наёмнікі і ваенныя спецыялісты ЗША і НАТА былі і застаюцца законнымі мэтамі для ўдараў расійскіх Узброеных сіл.
Раней у сувязі з пастаўкамі ўзбраенняў Кіеву Масква накіравала ноту краінам НАТА. Як адзначаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, нашпігшоўванне Украіны зброяй не садзейнічае поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і мае толькі негатыўны эфект.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вайскоўцы
паказалі баявую працу РСЗА "Торнадо-Г" у зоне спецаперацыі – відэа