https://bel.sputnik.by/20230321/nazvany-termny-nerastavay-zabarony--belarus-1073465760.html
Названы тэрміны нераставай забароны ў Беларусі
Названы тэрміны нераставай забароны ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету назвалі сумы штрафу за незаконны вылаў рыбы. 21.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-21T16:12+0300
2023-03-21T16:12+0300
2023-03-21T16:12+0300
рыба
рыбалка
грамадства
прырода
дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб
забарона
у беларусі
беларусь
навіны
меркаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/05/1066495592_0:309:3093:2048_1920x0_80_0_0_1edf7c0aea946a2ad0d7eff4ccb83aed.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Нераставая забарона пачынаецца ў Беларусі, але гэта не значыць, што на час давядзецца забыцца пра любімае хобі. Пра тое, як і дзе можна рыбачыць, расказаў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дамбоўскі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Па словах прадстаўніка Дзяржінспекцыі, у першую чаргу абмежаванні на рыбалоўства ўводзяцца для таго, каб людзі менш турбавалі рыбу падчас нерасту, прадугледзелі магчымасць даць патомства.У паўднёвых рэгіёнах ужо пачаліся абмежаванні. З 20 сакавіка яны набылі моц у Брэсцкай і Гомельскай абласцях і прадоўжацца да 18 мая. На вадаёмах Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска рыбалка будзе абмежавана з 1 красавіка па 30 мая. У паўночным рэгіёне – Віцебскай вобласці, так званая, нераставая забарона наступіць 10 красавіка і працягнецца па 8 чэрвеня."Што значыць забарона? Гэта не значыць, што трэба забыцца пра хобі. У гэтыя тэрміны аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарныя, ці падвойныя, ці патройныя кручкі. Лавіць можна толькі ў светлы час сутак і без заходу ў ваду. У тым ліку гэта можа быць рыбалка з лёду, калі недзе захаваўся лёд, або са штучных збудаванняў. Але трэба мець на ўвазе, што ў адносінах да гэтых збудаванняў не павінны быць устаноўлены абмежаванні на вядзенне гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, найбольш часта гэтымі аб’ектамі з’яўляюцца чыгуначныя масты або масты на нейкіх буйных аўтамагістралях", - сказаў Дамбоўскі.У гэтам годзе, паводле слоў спецыялістаў Дзяржінспекцыі, ёсць яшчэ шэраг асаблівасцей. Напрыклад, у ваду ў выключных выпадках заходзіць усё ж такі можна, калі трэба адчапіць ад травы ці карчагі кручок ці абысці перашкоду. Гэтак жа дазволена для вымання рыбы з вады выкарыстоўваць падсачак. А вось эксплуатаваць маламерныя судны, гэта значыць рыбачыць з лодкі, забаронена.Чаму шчупак можа стаць "залатым"Прадстаўнік Дзяржінспекцыі таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што акрамя нераставай забароны існуе яшчэ шэраг абмежаванняў. Так у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях з 1 сакавіка па 15 красавіка, а ў Віцебскай вобласці з 9 сакавіка па 23 красавіка забаронена лоўля шчупака. Калі рыба трапілася на кручок, то яе неабходна адпусціць у ваду. За парушэнне правіл прадугледжаны штрафы.Таксама ён адзначыў, што ў гэты перыяд забаронена прымяняць экран-тэлевізары. Калі рыбалоў выпадкова ў вадзе зачэпіць кручком сетку ці іншую браканьерскую снасць, то яе нельга забіраць з вады самастойна. Аб факце трэба паведаміць у рэгіянальнае аддзяленне Дзяржінспекцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/05/1066495592_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_72259f76dcb2fa057a90660255877d68.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рыба, рыбалка, грамадства, прырода, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, забарона, у беларусі, беларусь, навіны , меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
рыба, рыбалка, грамадства, прырода, дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце рб, забарона, у беларусі, беларусь, навіны , меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Названы тэрміны нераставай забароны ў Беларусі
У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету назвалі сумы штрафу за незаконны вылаў рыбы.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Нераставая забарона пачынаецца ў Беларусі, але гэта не значыць, што на час давядзецца забыцца пра любімае хобі. Пра тое, як і дзе можна рыбачыць, расказаў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дамбоўскі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Па словах прадстаўніка Дзяржінспекцыі, у першую чаргу абмежаванні на рыбалоўства ўводзяцца для таго, каб людзі менш турбавалі рыбу падчас нерасту, прадугледзелі магчымасць даць патомства.
У паўднёвых рэгіёнах ужо пачаліся абмежаванні. З 20 сакавіка яны набылі моц у Брэсцкай і Гомельскай абласцях і прадоўжацца да 18 мая. На вадаёмах Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска рыбалка будзе абмежавана з 1 красавіка па 30 мая. У паўночным рэгіёне – Віцебскай вобласці, так званая, нераставая забарона наступіць 10 красавіка і працягнецца па 8 чэрвеня.
"Што значыць забарона? Гэта не значыць, што трэба забыцца пра хобі. У гэтыя тэрміны аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарныя, ці падвойныя, ці патройныя кручкі. Лавіць можна толькі ў светлы час сутак і без заходу ў ваду. У тым ліку гэта можа быць рыбалка з лёду, калі недзе захаваўся лёд, або са штучных збудаванняў. Але трэба мець на ўвазе, што ў адносінах да гэтых збудаванняў не павінны быць устаноўлены абмежаванні на вядзенне гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, найбольш часта гэтымі аб’ектамі з’яўляюцца чыгуначныя масты або масты на нейкіх буйных аўтамагістралях", - сказаў Дамбоўскі.
У гэтам годзе, паводле слоў спецыялістаў Дзяржінспекцыі, ёсць яшчэ шэраг асаблівасцей. Напрыклад, у ваду ў выключных выпадках заходзіць усё ж такі можна, калі трэба адчапіць ад травы ці карчагі кручок ці абысці перашкоду. Гэтак жа дазволена для вымання рыбы з вады выкарыстоўваць падсачак. А вось эксплуатаваць маламерныя судны, гэта значыць рыбачыць з лодкі, забаронена.
Чаму шчупак можа стаць "залатым"
Прадстаўнік Дзяржінспекцыі таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што акрамя нераставай забароны існуе яшчэ шэраг абмежаванняў. Так у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях з 1 сакавіка па 15 красавіка, а ў Віцебскай вобласці з 9 сакавіка па 23 красавіка забаронена лоўля шчупака. Калі рыба трапілася на кручок, то яе неабходна адпусціць у ваду. За парушэнне правіл прадугледжаны штрафы.
"Памер штрафу можа вар’іравацца ад 10 да 30 базавых велічынь. Напрыклад, штраф за незаконны вылаў шчупака складае 3 базавыя, а калі рыба злоўлена ў перыяд, калі яна патрабуе асаблівай аховы, то сума памнажаецца ў тры разы. Гэта значыць адна асобіна шчупака абыдзецца ў 9 базавых велічынь", - сказаў Дамбоўскі.
Таксама ён адзначыў, што ў гэты перыяд забаронена прымяняць экран-тэлевізары. Калі рыбалоў выпадкова ў вадзе зачэпіць кручком сетку ці іншую браканьерскую снасць, то яе нельга забіраць з вады самастойна. Аб факце трэба паведаміць у рэгіянальнае аддзяленне Дзяржінспекцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь