Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Выбары ў 2024 годзе будуць няпростыя – Лукашэнка

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыбары ў Беларусі: урна для галасавання
Выбары ў Беларусі: урна для галасавання - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2023
Падпісацца
На думку беларускага прэзідэнта, апазіцыя, якая пакінула тэрыторыю краіны, рыхтуецца да сілавых дзеянняў супраць улады.
МЕМАРЫЯЛ "ХАТЫНЬ", 22 сак – Sputnik. Выбары, якія павінны прайсці ў Беларусі ў 2024 годзе, будуць няпростыя, аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падчас памятнага мерапрыемства ў "Хатыні".
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што беларуская апазіцыя рыхтуецца да сілавых дзеянняў адносна існуючай улады.
"Калі галаву будзем у руках трымаць, то будзе ўсё нармальна. Так, у нас у 2024 годзе ў лютым будуць выбары. (...) Расслабляцца не трэба, таму што гэтыя мярзотнікі, якія збеглі – некалькі соцень чалавек найбольш актыўных яны зараз робяць рухі да тэрактаў і іншага, каб грошы зарабіць. Яны павінны паказаць сваім спонсарам, што не проста ўмеюць у Telegram-каналах посціцца", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у прадстаўнікі радыкальнай апазіцыі за мяжой мэта адна – вайна.
"Таму што яны паспрабавалі і так, і гэтак: мяцеж, каляровыя рэвалюцыі, вайна ў СМІ. Але застаецца ў іх адзін рычаг – гэта ўзяць зброю і прадэманстраваць вайну", - паведаміў кіраўнік дзяржавы.
"Яны рыхтуюцца, мы гэта ведаем", - падсумаваў беларускі лідар.

Залежыць ад заходняга фінансавання

Лукашэнка адзначыў, што беларуская апазіцыя за мяжой поўнасцю залежыць ад фінансавання Захаду.
"Калі ім зараз грошы не дадуць – час іх злічаны. Таму яны спрабуюць даказаць, што яны нешта могуць, і ўсё рыхтуюць да выбараў. У 2024 годзе ў лютым – гэта парламенцкія выбары", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама нагадаў, што ў 2025 годзе – прэзідэнцкія выбары.
"Мы рыхтуемся з пункту гледжання абсячэння бяспекі для людзей. Астатняе вы вырашаеце – як заўсёды. Калі вы вырашыце, што патрэбна вам іншае жыццё – паспрабуйце", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Раней беларускі прэзідэнт ужо адзначаў, што выбары 2024 года будуць самай маштабнай кампаніяй за апошнія гады, але зусім не самай лёгкай – з-за ўмоў, у якіх апынулася краіна. У прыватнасці, ён адзначыў нявызначанасць міжнароднай абстаноўкі, беспрэцэдэнтны знешні націск, інфармацыйныя атакі і правакацыі.

Як будуць праходзіць выбары

Абноўлены варыянт Выбарчага кодэкса Беларусі набыў моц 3 сакавіка бягучага года.
У дакуменце закладзена норма, згодна з якой не будуць стварацца ўчасткі для галасавання за мяжой. Таксама сярод навін рэдакцыі кодэкса – забарона на фота- або відэаздымку запоўненых бюлетэняў. Акрамя таго, па новых нормах, для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павялічаны да 40 гадоў узроставы цэнз і да 20 гадоў – цэнз аседласці. Акрамя гэтага, адна і тая ж асоба можа выбрацца прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Скарэктаваны і тэрміны выбарчых працэдур, акрэдытацыі назіральнікаў.
Выбары ў верхнюю палату парламента будуць арганізаваны пасля адзінага дня галасавання.
Адзіны дзень галасавання на парламенцкіх і мясцовых выбарах у Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года, а на працягу 60 дзён пасля гэтага – Усебеларускі народны сход. Не пазней за 20 ліпеня 2025 года ў краіне павінны адбыцца і прэзідэнцкія выбары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Карпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт правядзення выбарчых кампаній
Беларусь і РФ абмяркоўваюць пытанні інфармацыйнай бяспекі падчас выбараў
Кіраўнік ЦВК расказаў, калі пачнецца актыўная фаза падрыхтоўкі да выбараў
Стужка навiн
0