Мінск перадаў Маскве адпячаткі пальцаў ліквідаванага ў Гродне тэрарыста

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкДактыласкапічная экспертыза, архіўнае фота
Дактыласкапічная экспертыза, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2023
Падпісацца
У беларускіх базах сляды злачынцы адсутнічаюць, таму было прынята рашэнне перадаць рэзультаты дактыласкапіі ў ФСБ Расіі.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Беларускія праваахоўнікі перадалі Федэральнай службе бяспекі (ФСБ) Расіі даныя дактыласкапіі ліквідаванага ў Гродне тэрарыста, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.
Удакладняецца, што ў беларускіх базах сляды злачынцы адсутнічаюць. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне перадаць рэзультаты дактыласкапіі калегам з ФСБ Расіі для дапамогі ва ўстанаўленні сапраўднай асобы ліквідаванага тэрарыста.
Нагадаем, што ў злачынцы быў знойдзены падроблены расійскі пашпарт на імя Ламакіна Аляксея Мікалаевіча 1981 года нараджэння.
Як распавялі ў эфіры дзяржтэлеканала, такі дакумент сапраўды раней належаў чалавеку з прозвішчам Ламакін, але з іменем Уладзімір. У 2012 годзе пашпарт быў страчаны і пададзены ў вышук, у сувязі з гэтым дакумент быў прызнаны несапраўдным.
У пашпарта, знойдзенага ў тэрарыста ў Гродне, былі відавочныя прыкметы падробкі. Дакумент быў выраблены на сапраўдным бланку, але ў яго ўнеслі змены, датычныя даных яго ўладальніка.

Магчымыя сувязі з СБУ

Што да версій здарэння ў Гродне, то ў КДБ іх некалькі.
Па адной з іх, гэта магло быць спробай арганізаваць збеглымі экстрэмістамі тэракт па ўказанні і падтрымцы замежных спецслужбаў, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі.
Таксама не выключана, што гэтае злачынства было арганізавана з боку СБУ, каб прадэманстраваць такім чынам уразлівасць сістэмы беларускай нацбяспекі.
У рамках следства ўжо дапытаны 14 чалавек, якія пры розных абставінах кантактавалі з тэрарыстам. Пяць фігурантаў, у тым ліку ўладальнікі арандаванага жылля – сын і маці – знаходзяцца ў ізалятары.

Планы пакінуць Беларусь

У эфіры дзяржтэлеканала "Беларусь 1" таксама раскрылі некаторыя дэталі здарэння ў Гродне. Так, стала вядома, што пасля здзяйснення тэрактаў тэрарыст збіраўся пакінуць Беларусь праз беларуска-ўкраінскую мяжу. Для гэтага ён загадзя забраніраваў на 21-23 сакавіка ў арэнду аднапакаёвую кватэру ў Гомелі.

Ліквідацыя тэрарыста ў Гродне

У нядзелю 19 сакавіка стала вядома, што байцы спецпадраздзялення КДБ група "А" ліквідавалі замежнага грамадзяніна ў Гродне.
Паводле звестак спецслужбаў, тэрарыст аказаў узброенае супраціўленне беларускім спецслужбам. Баявік выкарыстоўваў аўтаматычную зброю і гранаты. КДБ пры садзейнічанні іншых кампетэнтных міністэрстваў і ведамстваў праводзіць неабходныя ў такіх выпадках аператыўныя і следчыя дзеянні.
Падчас правядзення спецаперацыі на вуліцы Курчатава ў абласным цэнтры беларускім сілавікам удалося пазбегнуць страт, грамадзянскія асобы пры гэтым таксама не пацярпелі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Выбух, вылецела акно: рэпартаж з Гродна, дзе ліквідавалі тэрарыста
ТБ паказала кадры спецаперацыі ў Гродне і ліквідацыю тэрарыста – відэа
Лукашэнка расказаў падрабязнасці спецаперацыі ў Гродне
Стужка навiн
0