https://bel.sputnik.by/20230323/mshustsn-raskaza-yak-treba-razvvats-sport-va-movakh-abmezhavannya-zakhadu-1073564805.html
Мішусцін расказаў, як трэба развіваць спорт ва ўмовах абмежаванняў Захаду
Мішусцін расказаў, як трэба развіваць спорт ва ўмовах абмежаванняў Захаду
Sputnik Беларусь
Расія і Беларусь сутыкнуліся з санкцыйным націскам Захаду пасля пачатку спецаперацыі ва Украіне, абмежаванні закранулі і спорт. 23.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-23T15:18+0300
2023-03-23T15:18+0300
2023-03-23T15:18+0300
міхаіл мішусцін
расія
спорт
грамадства
у свеце
санкцыі
навіны
захад
спецаперацыя
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/59/1044335926_0:180:1920:1260_1920x0_80_0_0_10ad6fdb6cf1fe7e1e58ac7875c323e8.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін падчас справаздачы ў Дзярждуме заявіў, што трэба захаваць спаборніцкую практыку ў Расіі і праводзіць турніры з дружалюбнымі краінамі.Санкцыі супраць беларускіх і расійскіх атлетаў былі ўведзены шэрагам міжнародных спартыўных структур пасля пачатку Расіяй ваеннай спецаперацыі ва Украіне.Ён нагадаў, што ў мінулым годзе прайшлі расійска-кітайскія маладзёжныя гульні, у перспектыве будуць арганізаваны спаборніцтвы дзяржаў ШАС. У прыватнасці, турнір па плаванні "Игры дружбы" ў Казані сабраў амаль тры тысячы атлетаў з розных краін. У тым ліку, з дружалюбных: Алжыра, Сірыі, ПАР, Венесуэлы, В’етнама, Сербіі."Вось гэта, гэта тое, што будзе нас падтрымліваць. Будзем змагацца", - дадаў прэм’ер.Нагадаем, што ў лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за сітуацыі ва Украіне. Шэраг з іх прытрымліваецца рэкамендацыі, іншыя дапусцілі атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе.Пасля ўвядзення абмежаванняў расіяне і беларусы пачалі праводзіць сумесныя турніры і зборы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/59/1044335926_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_dd7ef17343ed999c179ab67c0666d9da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міхаіл мішусцін, расія, спорт, грамадства, у свеце, санкцыі, навіны , захад, спецаперацыя, украіна
міхаіл мішусцін, расія, спорт, грамадства, у свеце, санкцыі, навіны , захад, спецаперацыя, украіна
Мішусцін расказаў, як трэба развіваць спорт ва ўмовах абмежаванняў Захаду
Расія і Беларусь сутыкнуліся з санкцыйным націскам Захаду пасля пачатку спецаперацыі ва Украіне, абмежаванні закранулі і спорт.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін падчас справаздачы ў Дзярждуме заявіў, што трэба захаваць спаборніцкую практыку ў Расіі і праводзіць турніры з дружалюбнымі краінамі.
Санкцыі супраць беларускіх і расійскіх атлетаў былі ўведзены шэрагам міжнародных спартыўных структур пасля пачатку Расіяй
ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
"Лічу, што самае важнае для нас – захаваць спаборніцкую практыку нашых дзяцей, зрабіць для гэтага ўсе магчымыя элементы як унутры краіны, так і арганізаваць адпаведныя спаборніцтвы разам з дружалюбнымі краінамі", - падкрэсліў прэм’ер.
Ён нагадаў, што ў мінулым годзе прайшлі расійска-кітайскія маладзёжныя гульні, у перспектыве будуць арганізаваны спаборніцтвы дзяржаў ШАС. У прыватнасці, турнір па плаванні "Игры дружбы" ў Казані сабраў амаль тры тысячы атлетаў з розных краін. У тым ліку, з дружалюбных: Алжыра, Сірыі, ПАР, Венесуэлы, В’етнама, Сербіі.
"Вось гэта, гэта тое, што будзе нас падтрымліваць. Будзем змагацца", - дадаў прэм’ер.
Нагадаем, што ў лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за сітуацыі ва Украіне. Шэраг з іх прытрымліваецца рэкамендацыі, іншыя дапусцілі атлетаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе.
Пасля ўвядзення абмежаванняў расіяне і беларусы пачалі праводзіць сумесныя турніры і зборы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь