Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дні Санкт-Пецярбурга пройдуць у Мінску ў красавіку

© Pixabay/islandworksЭрмітаж, Санкт-Пецярбург
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2023
Падпісацца
Дамоўленасць аб правядзенні ў беларускай сталіцы тэматычнага свята была дасягнута яшчэ ў мінулым годзе ў лістападзе. Цяпер бакі вырашылі ўдакладніць некаторыя дэталі яго правядзення.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Дні Санкт-Пецярбурга пройдуць у беларускай сталіцы 19-21 красавіка, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Напярэдадні ў Беларусь з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя з паўночнай сталіцы Расіі, яе ўзначальвае старшыня камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга Яўген Грыгор’еў. Ключавы пункт праграмы – арганізацыя тэматычнага свята ў Мінску. З гэтай нагоды расійскія госці сустрэліся з кіраўніком беларускай сталіцы.
"Набліжаецца высокае мерапрыемства, да якога трэба добра падрыхтавацца. Хочацца, каб яно прайшло на высокім узроўні", - сказаў кіраўнік мінскай мэрыі, вітаючы дэлегацыю з Піцера.
Маштабныя гулянні і канцэрты пройдуць на самых буйных сталічных пляцоўках. Кухараў дадаў, што ўжо распрацаваны планы ўсіх мерапрыемстваў.
"Падкрэслю, што работа з Мінскам і ў цэлым з Беларуссю для нашага горада знаходзіцца ў асобным блоку. Для нас застаецца толькі правільна ўсё рэалізаваць, асабліва тое, аб чым дамовіліся нашы лідары (прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik)", - адзначыў Яўген Грыгор’еў.

Рыхтуецца візіт губернатара

Абмеркавалі бакі і іншыя пытанні: тавараабарот, праекты ў сферы імпартазамяшчэння, пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання, тавараў прамысловасці і пасажырскай тэхнікі ў Санкт-Пецярбург. Нагадаем, падчас транспартнай рэформы, якую праводзіць горад на Няве, МАЗ паставіць 889 аўтобусаў на газаматорным паліве.
"Зроблена ўжо вельмі шмат у плане супрацоўніцтва з Беларуссю, мы апярэджваем многія іншыя расійскія рэгіёны. Задача, якая пастаўлена губернатарам, - павялічыць тавараабарот, удасканаліць каардынацыю па сацыяльных напрамках", - удакладніў кіраўнік піцерскай дэлегацыі.
Ён таксама дадаў, што Беларусь у час правядзення дзён Санкт-Пецярбурга ў чарговы раз наведае губернатар гэтага расійскага горада Аляксандр Бяглоў.
Нагадаем, што ў Беларусі рэгулярна праходзяць тэматычныя фестывалі, прысвечаныя расійскім гарадам. Таксама ўлады Мінска штогод арганізоўваюць урачыстасці, прысвечаныя Дню Расіі. У мінулым годзе яго вельмі маштабна адзначылі ў беларускай сталіцы, вядучымі гасцямі святочнага канцэрта сталі Алена Ваенга, Алег Газманаў і Аляксандр Буйноў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Фестываль рускай мовы і літаратуры пройдзе ў Доме Масквы
Мінск сустракае марафон культуры – відэа
Мастацтва без абмежаванняў: як праходзіць фестываль "СоТворение" – відэа
Стужка навiн
0