https://bel.sputnik.by/20230324/mnstr-abarony-znagarodz-vaennykh-medyka-paslya-kh-kamandzrok--sryyu-1073597903.html
Міністр абароны ўзнагародзіў ваенных медыкаў пасля іх камандзіроўкі ў Сірыю
Міністр абароны ўзнагародзіў ваенных медыкаў пасля іх камандзіроўкі ў Сірыю
Sputnik Беларусь
Група спецыялістаў з Беларусі была накіравана ў гэтую краіну пасля разбуральнага землятрусу, у выніку якога загінула больш за 8 тысяч чалавек. 24.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-24T11:56+0300
2023-03-24T11:56+0300
2023-03-24T11:56+0300
землятрус у турцыі і сірыі
землятрус
сірыя
міністэрства абароны рб
бяспека
грамадства
беларусь
у беларусі
у свеце
узнагароды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/18/1073595159_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_d1f08751522e7104cb6ce98e97ba6394.jpg
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіў беларускіх ваенных медыкаў, якія бралі ўдзел у гуманітарнай місіі ў Сірыі, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларуская медыцынская місія працавала ў Сірыі роўна месяц – 16 лютага туды вылецелі 45 спецыялістаў: тэрапеўты, хірургі, неўролагі, анестэзіёлагі, інфекцыяністы і акуліст. Шпіталь для пацярпелых у землятрусе быў разгорнуты ў Алепа. За гэты час да беларускіх медыкаў звярнуліся больш за 3 тысячы чалавек."У мяне сёння прыемная місія – ушаноўваць прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі. Мне вельмі прыемна, што менавіта ваенныя медыкі выконвалі гэту місію, аказвалі дапамогу людзям, якія папалі ў цяжкую сітуацыю ў Сірыйскай арабскай рэспубліцы", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.Па яго словах, калі прэзідэнтам прымалася рашэнне накіраваць беларускіх медыкаў у Сірыю, у нашых спецыялістаў не было ні кроплі страху і сумнення.Ён нагадаў, што за перыяд гумісіі беларускія ваенныя медыкі аказалі дапамогу больш як 3 тысячам чалавек, не адмовіўшы пры гэтым ніводнаму пацыенту. Менавіта так, паводле пераканання міністра, і павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы.Кіраўнік Мінабароны ўручыў медыкам ганаровыя граматы, падзякі і каштоўныя падарункі, а таксама паабяцаў, што неўзабаве іх чакаюць дзяржаўныя ўзнагароды – ордэны і медалі.Баявы вопыт"Мы набылі па-сапраўднаму баявы вопыт, аказваць дапамогу было не страшна, таму што гэта наша штодзённая праца", - расказала аб уражаннях сірыйскай камандзіроўкі начальнік аперацыйнага аддзялення медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га ваеннага клінічнага шпіталя Аліна Емяльяненка.Паводле яе слоў, часцей за ўсё жыхары Алепа і іншых пацярпелых гарадоў звярталіся з траўмамі пасля землятрусу, а таксама з хранічнымі захворваннямі і інфекцыямі.У Беларусь вайсковыя медыкі вярнуліся 17 сакавіка, іх сустрэлі хлебам-соллю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
сірыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/18/1073595159_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_0b7cf8ddb384c4899ccffdb6b09fe09c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
землятрус у турцыі і сірыі, землятрус, сірыя, міністэрства абароны рб, бяспека, грамадства, беларусь, у беларусі, у свеце, узнагароды, навіны , віктар хрэнін
землятрус у турцыі і сірыі, землятрус, сірыя, міністэрства абароны рб, бяспека, грамадства, беларусь, у беларусі, у свеце, узнагароды, навіны , віктар хрэнін
Міністр абароны ўзнагародзіў ваенных медыкаў пасля іх камандзіроўкі ў Сірыю
Група спецыялістаў з Беларусі была накіравана ў гэтую краіну пасля разбуральнага землятрусу, у выніку якога загінула больш за 8 тысяч чалавек.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіў беларускіх ваенных медыкаў, якія бралі ўдзел у гуманітарнай місіі ў Сірыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Беларуская медыцынская місія працавала ў Сірыі роўна месяц – 16 лютага туды вылецелі 45 спецыялістаў: тэрапеўты, хірургі, неўролагі, анестэзіёлагі, інфекцыяністы і акуліст. Шпіталь для пацярпелых у землятрусе быў разгорнуты ў Алепа. За гэты час да беларускіх медыкаў звярнуліся больш за 3 тысячы чалавек.
"У мяне сёння прыемная місія – ушаноўваць прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі. Мне вельмі прыемна, што менавіта ваенныя медыкі выконвалі гэту місію, аказвалі дапамогу людзям, якія папалі ў цяжкую сітуацыю ў Сірыйскай арабскай рэспубліцы", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.
Па яго словах, калі прэзідэнтам прымалася рашэнне накіраваць беларускіх медыкаў у Сірыю, у нашых спецыялістаў не было ні кроплі страху і сумнення.
"І гэта даказалі на справе. Можна шмат казаць пра любоў да радзімы, патрыятызм і пры гэтым нічога не рабіць. А можна, як вы – узяць і зрабіць. Камандзіроўка, я ведаю, была няпростая, кожны дзень мне дакладвалі аб сітуацыі. І вы справіліся", - адзначыў Хрэнін.
Ён нагадаў, што за перыяд гумісіі беларускія ваенныя медыкі аказалі дапамогу больш як 3 тысячам чалавек, не адмовіўшы пры гэтым ніводнаму пацыенту. Менавіта так, паводле пераканання міністра, і павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы.
Кіраўнік Мінабароны ўручыў медыкам ганаровыя граматы, падзякі і каштоўныя падарункі, а таксама паабяцаў, што неўзабаве іх чакаюць дзяржаўныя ўзнагароды – ордэны і медалі.
"Мы набылі па-сапраўднаму баявы вопыт, аказваць дапамогу было не страшна, таму што гэта наша штодзённая праца", - расказала аб уражаннях сірыйскай камандзіроўкі начальнік аперацыйнага аддзялення медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га ваеннага клінічнага шпіталя Аліна Емяльяненка.
Паводле яе слоў, часцей за ўсё жыхары Алепа і іншых пацярпелых гарадоў звярталіся з траўмамі пасля землятрусу, а таксама з хранічнымі захворваннямі і інфекцыямі.
У Беларусь вайсковыя медыкі вярнуліся 17 сакавіка, іх сустрэлі хлебам-соллю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь