Папяровыя рэцэпты на лекі хутка знікнуць у Беларусі

© Pixabay/StockSnapТаблеткі
Таблеткі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2023
Падпісацца
Тэхналогіі развіваюцца і робяць жыццё людзей больш камфортным, у бліжэйшы час змены закрануць і рэцэпты.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Папяровыя рэцэпты на лекі ў найбліжэйшыя гады знікнуць у Беларусі, іх заменяць электронныя, заявіў на форуме ў Санкт-Пецярбургу дырэктар РНПЦ медтэхналогій Дзмітрый Рузанаў.
Ён адзначыў, што сістэме аховы здароўя рэспублікі не трэба недаацэньваць гатоўнасць і жаданне беларускіх пацыентаў пераходзіць на лічбавае ўзаемадзеянне з урачамі.
"Адзін з найбольш паспяховых праектаў у Беларусі – гэта электронны рэцэпт. Мы плануем у бліжэйшыя гады адмовіцца ад традыцыйнага папяровага рэцэпта і поўнасцю перайсці на электронны. Мы часам недаацэньваем лічбавую гатоўнасць нашых пацыентаў", - сказаў Рузанаў.
Паводле яго слоў, ёсць вялікая колькасць праектаў і па мабільных устройствах, якія дазволяць кантраляваць пацыентаў практычна кожны дзень.
"Але тут вельмі важна, каб іх непасрэдна падтрымліваў урач. Не проста пацыент спампаваў нейкую праграму сабе на тэлефон, але важна, каб ён атрымліваў інфармацыю з яе ў сваю амбулаторную карту. А доктар патэнцыраваў да выкарыстання гэтага ўстройства", - дадаў дырэктар.
Ён таксама ўдакладніў, што планаў шмат і выказаў упэўненасць у іх паспяховай рэалізацыі.
Тэму пераводу беларускай медыцыны на электронныя медыцынскія карты пачалі абмяркоўваць больш за 10 гадоў таму.
Але пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 7 чэрвеня 2021 г. №75 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб структуры і парадку фарміравання электроннай медыцынскай карты пацыента, асабістага электроннага кабінета пацыента" была прынята толькі летам 2021-га.
Згодна з дакументам, медыцынская картка і асабісты кабінет пацыента будуць знаходзіцца ў электроннай сістэме аховы здароўя, фарміравацца без дубліравання на папяровых носьбітах. Акрамя таго, у сістэме з’явіцца функцыя электроннага лічбавага подпісу.
У інструкцыі Міністэрства аховы здароўя таксама вызначана, як будзе захоўвацца і знішчацца інфармацыя ў адзінай базе, у якім парадку можна будзе атрымаць доступ да яе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
СААЗ спадзяецца на завяршэнне пандэміі каронавіруса ў 2023 годзе
Імпарт медтэхнікі хочуць замясціць праз вытворчасці ў "Вялікім камені"
Час не хварэць, або Поснае смакоцце супраць ліхаманкі
Стужка навiн
0