https://bel.sputnik.by/20230327/rasya-razmeststs-u-belarus-taktychnuyu-yadzernuyu-zbroyu-1073667944.html
Расія размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю
Расія размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага прэзідэнта, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі будзе скончана 1 ліпеня. 27.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-27T09:11+0300
2023-03-27T09:11+0300
2023-03-29T18:36+0300
уладзімір пуцін
ядзерная зброя
беларусь
расія
бяспека
інтэрв'ю
навіны
відэа
ядзерная зброя ў беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104409/85/1044098521_0:142:3139:1907_1920x0_80_0_0_98d3c544c681b91bd73bc000e5e0b441.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Расійскі лідар таксама ўдакладніў, што размяшчаць зброю будуць без парушэння міжнародных абавязацельстваў. Паводле яго слоў, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) у Беларусі будзе завершана 1 ліпеня. Абслуговы персанал сховішча будзе беларускі.Пуцін нагадаў аб тым, што Мінск даўно просіць размясціць на тэрыторыі рэспублікі расійскую тактычную ядзерную зброю. Падставай для перагавораў на гэтую тэму з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам стала заява Вялікабрытаніі аб пастаўках Украіне ўзбраення са збедненым уранам.Беларусь не збіраецца наносіць ударРаней у лютым Лукашэнка ў інтэрв’ю замежным СМІ паведаміў, што Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі ўзамен на гарантыі бяспекі. Ён нагадаў, што з беларускай тэрыторыі па патрабаванні амерыканскага боку была выведзена ядзерная зброя яшчэ падчас яе першага прэзідэнцкага тэрміна.Лукашэнка растлумачыў, што Беларусь не мае патрэбы ў стратэгічнай ядзернай зброі, таму што не збіраецца наносіць удар па ЗША і Еўропе. Ён нагадаў таксама аб самалётах, якія могуць несці тактычную ядзерную зброю.Раней у СМІ была інфармацыя аб тым, што беларускія лётчыкі прайшлі перападрыхтоўку ў Расіі, каб навучыцца кіраванню самалётамі, абсталяванымі ядзернай зброяй. Пазней было зроблена ўдакладненне, што былі таксама мадэрнізаваны беларускія самалёты пад гэтыя мэты.Пры гэтым расійскі бок паведаміў, што не збіраецца перадаваць беларускай арміі тактычную ядзерную зброю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104409/85/1044098521_203:0:2934:2048_1920x0_80_0_0_bebf9ebf12121995500a548107c3baa7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ядзерная зброя, беларусь, расія, бяспека, інтэрв'ю, навіны , видео, відэа
уладзімір пуцін, ядзерная зброя, беларусь, расія, бяспека, інтэрв'ю, навіны , видео, відэа
Расія размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю
09:11 27.03.2023 (абноўлена: 18:36 29.03.2023) Па словах расійскага прэзідэнта, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі будзе скончана 1 ліпеня.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Расійскі лідар таксама ўдакладніў, што размяшчаць зброю будуць без парушэння міжнародных абавязацельстваў. Паводле яго слоў, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) у Беларусі будзе завершана 1 ліпеня. Абслуговы персанал сховішча будзе беларускі.
Пуцін нагадаў аб тым, што Мінск даўно просіць размясціць на тэрыторыі рэспублікі расійскую тактычную ядзерную зброю. Падставай для перагавораў на гэтую тэму з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам стала заява Вялікабрытаніі аб пастаўках Украіне ўзбраення са збедненым уранам.
"Нават па-за кантэкстам гэтых падзей, гэтай заявы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб тым, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю", - сказаў Пуцін у інтэрв’ю журналісту Паўлу Зарубіну на тэлеканале "Россия 24".
Беларусь не збіраецца наносіць удар
Раней у лютым Лукашэнка ў інтэрв’ю замежным СМІ паведаміў, што Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі ўзамен на гарантыі бяспекі. Ён нагадаў, што з беларускай тэрыторыі па патрабаванні амерыканскага боку была выведзена ядзерная зброя яшчэ падчас яе першага прэзідэнцкага тэрміна.
Лукашэнка растлумачыў, што Беларусь не мае патрэбы ў стратэгічнай ядзернай зброі, таму што не збіраецца наносіць удар па ЗША і Еўропе. Ён нагадаў таксама аб самалётах, якія могуць несці тактычную ядзерную зброю.
Раней у СМІ была інфармацыя аб тым, што беларускія лётчыкі прайшлі перападрыхтоўку ў Расіі, каб навучыцца кіраванню самалётамі, абсталяванымі ядзернай зброяй. Пазней было зроблена ўдакладненне, што былі таксама мадэрнізаваны беларускія самалёты пад гэтыя мэты.
Пры гэтым расійскі бок паведаміў, што не збіраецца перадаваць беларускай арміі тактычную ядзерную зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь