https://bel.sputnik.by/20230327/u-maskvy--mnska-vyalkaya-buduchynya--mzhnarodnay-arkhtektury--mshustsn-1073696301.html
У Масквы і Мінска вялікая будучыня ў міжнароднай архітэктуры – Мішусцін
У Масквы і Мінска вялікая будучыня ў міжнароднай архітэктуры – Мішусцін
Sputnik Беларусь
Паглыбленне эканомік дзвюх краін паслужыць на карысць беларускага і расійскага народаў, разам абедзве дзяржавы здольны справіцца з самымі складанымі выклікамі... 27.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-27T16:33+0300
2023-03-27T16:33+0300
2023-03-27T16:33+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
расія
беларусь
міхаіл мішусцін
палітыка
саўмін саюзнай дзяржавы
навіны
масква
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073694613_0:0:2829:1591_1920x0_80_0_0_28d228baf98df1f455b38beae4fa6077.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі вялікая будучыня ў шматпалярнай міжнароднай архітэктуры, якая фарміруецца, заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у панядзелак, 27 сакавіка, у Маскве. Бакі звяраюць гадзіннікі па ключавых напрамках саюзнага парадку дня.Ён падкрэсліў, што збліжэнне беларускай і расійскай эканомік дае магчымасць супрацьстаяць знешняму націску, і краіны здольны разам справіцца з самымі складанымі выклікамі. У сувязі з гэтым ён асаблівую ўвагу звярнуў на сферу бяспекі.Наперадзе – важная падзеяРасійскі прэм’ер нагадаў, што пасяджэнне саюзнага Саўміна праходзіць напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які краіны адзначаць 2 красавіка. Паводле яго слоў, сёння можна з упэўненасцю сказаць, што рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы было правільнае, і яно сябе апраўдала."У гэтую дату больш як чвэрць стагоддзя таму была падпісана дамова аб стварэнні супольнасці нашых краін, яна адкрыла новую старонку агульнай гісторыі, паслужыла пачатку інтэграцыйнага будаўніцтва ў Саюзнай дзяржаве", - дадаў кіраўнік расійскага кабміна.Добрыя паказчыкіМіхаіл Мішусцін акцэнтаваў, што нягледзячы на санкцыйную палітыку Захаду адносна Масквы і Мінска, у эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін добрыя лічбы. Напрыклад, у 2022 годзе ўзаемны гандаль дасягнуў рэкордных значэнняў – 45 мільярдаў долараў."І зараз захоўваецца станоўчая тэндэнцыя", - запэўніў старшыня ўрада РФ.Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы комплексу мер па пераарыентацыі беларускага экспарту з заходніх рынкаў на расійскі. Пры гэтым імпарт з Беларусі ў РФ вырас на 40% і ўпершыню забяспечыў станоўчае для рэспублікі гандлёвае сальда.Машынабудаванне і мікраэлектронікаПрэм'ер-міністр Расіі таксама пракаменціраваў, як выконваюцца саюзныя праграмы Масквы і Мінска, і ацаніў іх эфектыўнасць. На гэты час выканана дзве трэці мерапрыемстваў па "дарожных картах" у розных галінах.Мішусцін адзначыў, што бакі працягваюць нядрэнна супрацоўнічаць у машынабудаванні і мікраэлектроніцы – сферах, у якіх поўным ходам развіваюць імпартазамяшчальныя праекты."Што важна для дасягнення незалежнасці ад замежных рашэнняў. Ну і што не менш важна – гэта для забеспячэння стабільнай дзейнасці прадпрыемстваў", - рэзюміраваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
масква
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073694613_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_8d6fa337d80cbc5d72b690d482aaad85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, міхаіл мішусцін, палітыка, саўмін саюзнай дзяржавы, навіны , масква, мінск, эканоміка
саюзная дзяржава, расія, беларусь, міхаіл мішусцін, палітыка, саўмін саюзнай дзяржавы, навіны , масква, мінск, эканоміка
У Масквы і Мінска вялікая будучыня ў міжнароднай архітэктуры – Мішусцін
Паглыбленне эканомік дзвюх краін паслужыць на карысць беларускага і расійскага народаў, разам абедзве дзяржавы здольны справіцца з самымі складанымі выклікамі, лічыць расійскі прэм’ер.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі вялікая будучыня ў шматпалярнай міжнароднай архітэктуры, якая фарміруецца, заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у панядзелак, 27 сакавіка, у Маскве. Бакі звяраюць гадзіннікі па ключавых напрамках саюзнага парадку дня.
"У Саюзнай дзяржавы вялікая будучыня ў шматпалярнай міжнароднай архітэктуры, якая фарміруецца. Паглыбленне інтэграцыі паслужыць на карысць народаў нашых краін", - адзначыў Мішусцін.
Ён падкрэсліў, што збліжэнне беларускай і расійскай эканомік дае магчымасць супрацьстаяць знешняму націску, і краіны здольны разам справіцца з самымі складанымі выклікамі. У сувязі з гэтым ён асаблівую ўвагу звярнуў на сферу бяспекі.
Наперадзе – важная падзея
Расійскі прэм’ер нагадаў, што пасяджэнне саюзнага Саўміна праходзіць напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які краіны адзначаць 2 красавіка. Паводле яго слоў, сёння можна з упэўненасцю сказаць, што рашэнне аб стварэнні Саюзнай дзяржавы было правільнае, і яно сябе апраўдала.
"У гэтую дату больш як чвэрць стагоддзя таму была падпісана дамова аб стварэнні супольнасці нашых краін, яна адкрыла новую старонку агульнай гісторыі, паслужыла пачатку інтэграцыйнага будаўніцтва ў Саюзнай дзяржаве", - дадаў кіраўнік расійскага кабміна.
Міхаіл Мішусцін акцэнтаваў, што нягледзячы на санкцыйную палітыку Захаду адносна Масквы і Мінска, у эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін добрыя лічбы. Напрыклад, у 2022 годзе ўзаемны гандаль дасягнуў рэкордных значэнняў – 45 мільярдаў долараў.
"І зараз захоўваецца станоўчая тэндэнцыя", - запэўніў старшыня ўрада РФ.
Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы комплексу мер па пераарыентацыі беларускага экспарту з заходніх рынкаў на расійскі. Пры гэтым імпарт з Беларусі ў РФ вырас на 40% і ўпершыню забяспечыў станоўчае для рэспублікі гандлёвае сальда.
Машынабудаванне і мікраэлектроніка
Прэм'ер-міністр Расіі таксама пракаменціраваў, як выконваюцца саюзныя праграмы Масквы і Мінска, і ацаніў іх эфектыўнасць. На гэты час выканана дзве трэці мерапрыемстваў па "дарожных картах" у розных галінах.
"Захаваем набраныя тэмпы... Рад адзначыць, што мы дзейнічаем па-сапраўднаму зладжана, каардынуем усе рашэнні – як адна каманда", - сказаў ён.
Мішусцін адзначыў, што бакі працягваюць нядрэнна супрацоўнічаць у машынабудаванні і мікраэлектроніцы – сферах, у якіх поўным ходам развіваюць імпартазамяшчальныя праекты.
"Што важна для дасягнення незалежнасці ад замежных рашэнняў. Ну і што не менш важна – гэта для забеспячэння стабільнай дзейнасці прадпрыемстваў", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь