https://bel.sputnik.by/20230328/belarus-staranna-rykhtuetstsa-da-dzelu--innoprome--parkhomchyk-1073749131.html
Беларусь старанна рыхтуецца да ўдзелу ў "Иннопроме" – Пархомчык
Беларусь старанна рыхтуецца да ўдзелу ў "Иннопроме" – Пархомчык
Sputnik Беларусь
Прамысловая кааперацыя ўяўляе ўзаемную цікавасць для рэспублікі і расійскага рэгіёна, у прыватнасці, гэта датычыцца станкабудавання. 28.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-28T17:52+0300
2023-03-28T17:52+0300
2023-03-28T17:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
эканоміка
пётр пархомчык
навіны
екацярынбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/16/1066006958_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_07a0a9e7002c1e4d59571682574c085d.png
МІНСК, 28 сак – Sputnik. У перыяд санкцыйнага націску мы знайшлі кропкі судакранання, сказаў віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык падчас сустрэчы з намеснікам губернатара Свярдлоўскай вобласці Аляксеем Шмыкавым, перадае карэспандэнт Sputnik.Міжнародная прамысловая выстава "Иннопром-2023" пройдзе 10-13 ліпеня ў Екацярынбурзе. Стратэгічным партнёрам расійскага форуму стане Беларусь.Паводле яго слоў, у рэспублікі і расійскага рэгіёна расце тавараабарот і гэта мае сістэмны характар."У мінулым годзе мы ўстанавілі з вамі рэкорд і павялічылі тавараабарот у 1,5 разы", - адзначыў віцэ-прэм’ер.Пархомчык з задавальненнем адзначыў, што статыстычныя даныя гавораць аб тым, што за першыя два месяцы бягучага года ён таксама вырас. На яго думку, Беларусь і Свярдлоўская вобласць дапаўняюць адна адну і вельмі важна, што гэта адбываецца ў галіне прамысловасці.Пасля чаго заклікаў скарыстацца сітуацыяй, якая складваецца ў сувязі з гэтым на ўнутраных рынках Беларусі і Расіі."Мы прынялі рашэнне і сталі краінай-партнёрам выставы ("Иннопром-2023" – Sputnik), якая будзе праходзіць у Екацярынбурзе. Мы вельмі старанна рыхтуемся", - запэўніў Пархомчык.Пасля чаго ўдакладніў, што Беларусь прадэманструе ўсё, што можа прапанаваць Екацярынбургу, уключаючы ўсе галіны прамысловасці."Гэта і прадукты харчавання экалагічна чыстыя, культурны абмен і іншыя напрамкі", - дадаў ён.У сваю чаргу Аляксей Шмыкаў запэўніў, што ўрад Свярдлоўскай вобласці працягвае планамерную работу па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. Паводле яго слоў, асаблівую цікавасць у расійскага боку выклікае развіццё супрацоўніцтва ў энергетыцы і машынабудаванні, вытворчасці нафтахімічнага і газавага абсталявання, а таксама аказанні інжынірынгавых паслуг.Пасля чаго дадаў, што асобна ў рамках выставы "Иннопром" будзе абмяркоўвацца развіццё кааперацыі ў станкабудаванні.Паколькі расійскі рэгіён зацікаўлены ў пастаўках якасных поліэфірных ніцей, то ў планах стаіць пашырэнне супрацоўніцтва з канцэрнам "Белнафтахім".У завяршэнне першы намеснік губернатара сказаў, што добрым падарункам для горада стануць тралейбусы Белкамунмаша. Таксама плануецца, што сумесна з БелАЗ свярдлоўскія партнёры створаць сумеснае прадпрыемства па выпуску гідраўлічнага абсталявання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
екацярынбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/16/1066006958_142:0:1071:697_1920x0_80_0_0_a890a92a6c4b0ee7dd88a843c13d9d05.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, эканоміка, пётр пархомчык, навіны , екацярынбург
саюзная дзяржава, беларусь, расія, эканоміка, пётр пархомчык, навіны , екацярынбург
Беларусь старанна рыхтуецца да ўдзелу ў "Иннопроме" – Пархомчык
Прамысловая кааперацыя ўяўляе ўзаемную цікавасць для рэспублікі і расійскага рэгіёна, у прыватнасці, гэта датычыцца станкабудавання.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. У перыяд санкцыйнага націску мы знайшлі кропкі судакранання, сказаў віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык падчас сустрэчы з намеснікам губернатара Свярдлоўскай вобласці Аляксеем Шмыкавым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Міжнародная прамысловая выстава "Иннопром-2023" пройдзе 10-13 ліпеня ў Екацярынбурзе. Стратэгічным партнёрам расійскага форуму стане Беларусь.
Паводле яго слоў, у рэспублікі і расійскага рэгіёна расце тавараабарот і гэта мае сістэмны характар.
"У мінулым годзе мы ўстанавілі з вамі рэкорд і павялічылі тавараабарот у 1,5 разы", - адзначыў віцэ-прэм’ер.
Пархомчык з задавальненнем адзначыў, што статыстычныя даныя гавораць аб тым, што за першыя два месяцы бягучага года ён таксама вырас. На яго думку, Беларусь і Свярдлоўская вобласць дапаўняюць адна адну і вельмі важна, што гэта адбываецца ў галіне прамысловасці.
"Важна, што ў перыяд санкцыйнага націску мы знайшлі кропкі збліжэння", - падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Пасля чаго заклікаў скарыстацца сітуацыяй, якая складваецца ў сувязі з гэтым на ўнутраных рынках Беларусі і Расіі.
"Мы прынялі рашэнне і сталі краінай-партнёрам выставы ("Иннопром-2023" – Sputnik), якая будзе праходзіць у Екацярынбурзе. Мы вельмі старанна рыхтуемся", - запэўніў Пархомчык.
Пасля чаго ўдакладніў, што Беларусь прадэманструе ўсё, што можа прапанаваць Екацярынбургу, уключаючы ўсе галіны прамысловасці.
"Гэта і прадукты харчавання экалагічна чыстыя, культурны абмен і іншыя напрамкі", - дадаў ён.
У сваю чаргу Аляксей Шмыкаў запэўніў, што ўрад Свярдлоўскай вобласці працягвае планамерную работу па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. Паводле яго слоў, асаблівую цікавасць у расійскага боку выклікае развіццё супрацоўніцтва ў энергетыцы і машынабудаванні, вытворчасці нафтахімічнага і газавага абсталявання, а таксама аказанні інжынірынгавых паслуг.
Пасля чаго дадаў, што асобна ў рамках выставы "Иннопром" будзе абмяркоўвацца развіццё кааперацыі ў станкабудаванні.
"Ва ўмовах дзеяння эканамічных абмежаванняў з боку недружалюбных краін мы ўдзяляем увагу ўзаемавыгадным праектам у сферы імпартазамяшчэння", - падкрэсліў Аляксей Шмыкаў.
Паколькі расійскі рэгіён зацікаўлены ў пастаўках якасных поліэфірных ніцей, то ў планах стаіць пашырэнне супрацоўніцтва з канцэрнам "Белнафтахім".
У завяршэнне першы намеснік губернатара сказаў, што добрым падарункам для горада стануць тралейбусы Белкамунмаша. Таксама плануецца, што сумесна з БелАЗ свярдлоўскія партнёры створаць сумеснае прадпрыемства па выпуску гідраўлічнага абсталявання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Галоўчанка назваў стратэгічныя меры, прынятыя ў рамках Саюзнай дзяржавы