https://bel.sputnik.by/20230328/belarus-zno-pratsyagnula-zabaronu-na-vyvaz-zbozhzha-za-myazhu-1073710975.html
Беларусь зноў працягнула забарону на вываз збожжа за мяжу
Беларусь зноў працягнула забарону на вываз збожжа за мяжу
Sputnik Беларусь
Улады перыядычна ўводзяць спецыяльныя меры для экспарту ў адносінах да некаторай харчовай і прамысловай прадукцыі, каб абараніць унутраны рынак ад дэфіцыту. 28.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-28T09:35+0300
2023-03-28T09:35+0300
2023-03-28T09:37+0300
збожжа
экспарт
у беларусі
беларусь
навіны
эканоміка
пастанова
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066169157_0:270:2682:1779_1920x0_80_0_0_8b67c11613f98112b899c26785ec5c88.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Урад Беларусі прыняў рашэнне ў чарговы раз прадоўжыць забарону на вываз збожжа за мяжу, адпаведная пастанова Саўміна №207 апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Размова ідзе аб пшаніцы, жыце, ячмені, аўсе, кукурузе, грэчцы, просе, трыцікале і іншых збожжавых.Каб вывезці гэтыя харчовыя тавары за межы рэспублікі, экспарцёрам трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі ў міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.Пад забарону не трапляе збожжа, якое вывозіцца ў іншыя краіны для аказання гуманітарнай дапамогі, а таксама перамяшчаецца ў рамках міжнароднага транзіту.Нагадаем, што ўпершыню забарона на вываз збожжавых культур з Беларусі была ўведзена ў 2021 годзе, у сакавіку 2022-га яна была працягнута на шэсць месяцаў, у верасні – на столькі ж, у сакавіку 2023-га – яшчэ на паўгода.Раней улады працягнулі забарону на вываз з краіны больш за 250 відаў прамысловых тавараў, а таксама ўвялі ліцэнзаванне на вываз яблыкаў і цыбулі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066169157_0:18:2682:2030_1920x0_80_0_0_fd46b99d98a5331b4b0074d3af0d80e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
збожжа, экспарт, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, пастанова, савет міністраў рб
збожжа, экспарт, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, пастанова, савет міністраў рб
Беларусь зноў працягнула забарону на вываз збожжа за мяжу
09:35 28.03.2023 (абноўлена: 09:37 28.03.2023) Улады перыядычна ўводзяць спецыяльныя меры для экспарту ў адносінах да некаторай харчовай і прамысловай прадукцыі, каб абараніць унутраны рынак ад дэфіцыту.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Урад Беларусі прыняў рашэнне ў чарговы раз прадоўжыць забарону на вываз збожжа за мяжу, адпаведная пастанова Саўміна №207 апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Размова ідзе аб пшаніцы, жыце, ячмені, аўсе, кукурузе, грэчцы, просе, трыцікале і іншых збожжавых.
Каб вывезці гэтыя харчовыя тавары за межы рэспублікі, экспарцёрам трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі ў міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
"Устанавіць, што па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ, па ўзгадненні з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі… ажыццяўляецца вываз: за межы Рэспублікі Беларусь у дзяржавы-члены ЕАЭС тавараў згодна з дадаткам, якія паходзяць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусі; за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС тавараў пры іх змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту", - адзначаецца ў пастанове.
Пад забарону не трапляе збожжа, якое вывозіцца ў іншыя краіны для аказання гуманітарнай дапамогі, а таксама перамяшчаецца ў рамках міжнароднага транзіту.
Нагадаем, што ўпершыню забарона на вываз збожжавых культур з Беларусі была ўведзена ў 2021 годзе, у сакавіку 2022-га яна была працягнута на шэсць месяцаў, у верасні – на столькі ж, у сакавіку 2023-га – яшчэ на паўгода.
Раней улады працягнулі забарону на вываз з краіны больш за 250 відаў прамысловых тавараў, а таксама ўвялі ліцэнзаванне на вываз яблыкаў і цыбулі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін: калі РФ не працягне збожжавую здзелку, то
паставіць збожжа ў Афрыку бясплатна