https://bel.sputnik.by/20230328/belarusk-ekzarkhat-zanepakoeny-stuatsyyay-z-tsarkvoy-va-ukrane-1073732020.html
Беларускі Экзархат занепакоены сітуацыяй з Царквой ва Украіне
Беларускі Экзархат занепакоены сітуацыяй з Царквой ва Украіне
Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру, заявілі ў БПЦ. 28.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-28T12:44+0300
2023-03-28T12:44+0300
2023-03-28T12:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
кіева-пячэрская лаўра
спецаперацыя
беларусь
бпц
рэлігія
грамадства
бяспека
навіны
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103817/88/1038178848_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_2e97eb2310573f387abaf333b812c04c.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) распаўсюдзіў зварот у сувязі з сітуацыяй з кананічнай Украінскай праваслаўнай царквой.У БПЦ таксама выказалі сваю пазіцыю наконт Кіева-Пячэрскай лаўры."Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру", - падкрэсліваецца ў звароце.БПЦ заклікала сусветную супольнасць актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на тэрыторыі Украіны.Акрамя гэтага, Сінод БПЦ заклікаў неадкладна прыняць меры для спынення дэструктыўных заяў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы, яе свяшчэннікаў і прыхаджан, уключаючы адмену рашэння аб высяленні насельнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.У БПЦ лічаць, што калі Кіева-Пячэрская лаўра зноў пазбавіцца сваіх насельнікаў, то гэта можа пацягнуць за сабой трагічныя духоўна-маральныя і культурныя наступствы не толькі для праваслаўных вернікаў, але і для ўсяго ўкраінскага грамадства.Сінод БПЦ таксама заявіў, што рэалізацыя "вар’яцкай задумы" па выгнанні насельнікаў з лаўры толькі "абвастрыць і без таго складаную грамадска-палітычную сітуацыю і міжрэлігійныя адносіны ўнутры ўкраінскай дзяржавы" і можа паслужыць імпульсам для новага этапа царкоўнага расколу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103817/88/1038178848_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_58bbe079743ebeb3959e9d6bb2219450.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кіева-пячэрская лаўра, спецаперацыя, беларусь, бпц, рэлігія, грамадства, бяспека, навіны
кіева-пячэрская лаўра, спецаперацыя, беларусь, бпц, рэлігія, грамадства, бяспека, навіны
Беларускі Экзархат занепакоены сітуацыяй з Царквой ва Украіне
Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру, заявілі ў БПЦ.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) распаўсюдзіў зварот у сувязі з сітуацыяй з кананічнай Украінскай праваслаўнай царквой.
"Дзеянні ўлад Украіны, якія планамерна ажыццяўляюцца супраць адзінай у краіне кананічнай Праваслаўнай Царквы, выклікаюць здзіўленне і смутак", - гаворыцца ў звароце Сінода БПЦ, які размешчаны на сайце Беларускага Экзархата.
У БПЦ таксама выказалі сваю пазіцыю наконт Кіева-Пячэрскай лаўры.
"Асаблівым болем у сэрцах вернікаў адклікаюцца замахі на агульную для нашых брацкіх народаў святыню – Свята-Успенскую Кіева-Пячэрскую лаўру", - падкрэсліваецца ў звароце.
БПЦ заклікала сусветную супольнасць актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на тэрыторыі Украіны.
Акрамя гэтага, Сінод БПЦ заклікаў неадкладна прыняць меры для спынення дэструктыўных заяў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы, яе свяшчэннікаў і прыхаджан, уключаючы адмену рашэння аб высяленні насельнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.
"(…) выпрабаванні, якія выпалі сёння на долю кананічнай УПЦ, параўнальны з трагічнымі падзеямі мінулага. Цяперашні ўкраінскі ўрад, пазіцыянуючы сябе барацьбітамі з савецкай спадчынай, выкарыстоўвае супраць Царквы Хрыстовай і Яе святынь (…) бязбожныя метады савецкай улады перыяду 1920–1930 і 1960-х гадоў", - гаворыцца ў заяве Сінода БПЦ.
У БПЦ лічаць, што калі Кіева-Пячэрская лаўра зноў пазбавіцца сваіх насельнікаў, то гэта можа пацягнуць за сабой трагічныя духоўна-маральныя і культурныя наступствы не толькі для праваслаўных вернікаў, але і для ўсяго ўкраінскага грамадства.
Сінод БПЦ таксама заявіў, што рэалізацыя "вар’яцкай задумы" па выгнанні насельнікаў з лаўры толькі "абвастрыць і без таго складаную грамадска-палітычную сітуацыю і міжрэлігійныя адносіны ўнутры ўкраінскай дзяржавы" і можа паслужыць імпульсам для новага этапа царкоўнага расколу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь