https://bel.sputnik.by/20230329/kevu-vernuts-palonnykh-yakkh-n-raney-ne-khatse-myanyats--maskalkova-1073760192.html
Кіеву вернуць палонных, якіх ён раней не хацеў мяняць – Маскалькова
Кіеву вернуць палонных, якіх ён раней не хацеў мяняць – Маскалькова
Sputnik Беларусь
Пасля таго, як расійскі бок апублікаваў даныя аб 70 палонных украінцах, якіх Украіна не хацела мяняць, Кіеў запэўніў, што іх уключаць у спіскі на вяртанне. 29.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-29T09:52+0300
2023-03-29T09:52+0300
2023-03-29T09:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
таццяна маскалькова
правы чалавека
грамадства
украіна
расія
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073757946_0:0:3020:1699_1920x0_80_0_0_8554a4c5718d0f9c29599d916560d9e9.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Амбудсмен Вярхоўнай рады Украіны Дзмітрый Лубінец запэўніў, што ўкраінскія ваеннапалонныя, якіх Кіеў раней не мяняў, усе ж такі вернуцца на радзіму, паведаміла Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова ў інтэрв'ю РІА Навіны.Раней Маскалькова патлумачыла, што Кіеў адмаўляецца мяняць 70 сваіх салдат на расіян. Амбудсмен у РФ апублікавала даныя гэтых людзей.Яна дадала, што ў сакавіку яе супрацоўнікі сустрэліся ў Швейцарыі з прадстаўнікамі ўкраінскага ўпаўнаважанага па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца. Бакі абмяняліся спіскамі і правялі прадметную размову. Таксама ў студзені Маскалькова асабіста правяла сустрэчу з калегам у Анкары. Тэмай размовы была гуманітарная дапамога грамадзянам Расіі і Украіны.Як адзначыла амбудсмен РФ, нягледзячы на тое, што Кіеў ініцыяваў выключэнне расійскай упаўнаважанай з Еўрапейскай сеткі Глабальнага альянсу амбудсменаў, яна працягвае ставіць свае пытанні.Акрамя таго, пасля лютаўскіх перагавораў, бакі здзейснілі ўзаемнае вяртанне двух расійскіх дзяцей іх родным і двух украінскіх дзяцей – іх роднай бабулі. "Гэта не абмен, але гэта ўзаемны рух адзін аднаму насустрач па гуманітарным пытанні. Гэта вось адзін з напрамкаў – уз’яднанне сямей", - дадала Маскалькова.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1d/1073757946_289:0:3020:2048_1920x0_80_0_0_b905140448940b3344e367628020684e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, таццяна маскалькова, правы чалавека, грамадства, украіна, расія, бяспека, палітыка, навіны
спецаперацыя, таццяна маскалькова, правы чалавека, грамадства, украіна, расія, бяспека, палітыка, навіны
Кіеву вернуць палонных, якіх ён раней не хацеў мяняць – Маскалькова
Пасля таго, як расійскі бок апублікаваў даныя аб 70 палонных украінцах, якіх Украіна не хацела мяняць, Кіеў запэўніў, што іх уключаць у спіскі на вяртанне.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Амбудсмен Вярхоўнай рады Украіны Дзмітрый Лубінец запэўніў, што ўкраінскія ваеннапалонныя, якіх Кіеў раней не мяняў, усе ж такі вернуцца на радзіму, паведаміла Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова ў інтэрв'ю
РІА Навіны.
Раней Маскалькова патлумачыла, што Кіеў адмаўляецца мяняць 70 сваіх салдат на расіян. Амбудсмен у РФ апублікавала даныя гэтых людзей.
"Нядаўна я атрымала ад упаўнаважанага па правах чалавека (Украіны) запэўненне, што яны будуць уключаны ў спіскі, вернуты на радзіму да сябе", - сказала Маскалькова.
Яна дадала, што ў сакавіку яе супрацоўнікі сустрэліся ў Швейцарыі з прадстаўнікамі ўкраінскага ўпаўнаважанага па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца. Бакі абмяняліся спіскамі і правялі прадметную размову. Таксама ў студзені Маскалькова асабіста правяла сустрэчу з калегам у Анкары. Тэмай размовы была гуманітарная дапамога грамадзянам Расіі і Украіны.
Як адзначыла амбудсмен РФ, нягледзячы на тое, што Кіеў ініцыяваў выключэнне расійскай упаўнаважанай з Еўрапейскай сеткі Глабальнага альянсу амбудсменаў, яна працягвае ставіць свае пытанні.
Акрамя таго, пасля лютаўскіх перагавораў, бакі здзейснілі ўзаемнае вяртанне двух расійскіх дзяцей іх родным і двух украінскіх дзяцей – іх роднай бабулі. "Гэта не абмен, але гэта ўзаемны рух адзін аднаму насустрач па гуманітарным пытанні. Гэта вось адзін з напрамкаў – уз’яднанне сямей", - дадала Маскалькова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь