Алею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоАлею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску
Алею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2023
Падпісацца
Дрэвы ў сталічным парку высадзілі пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў СНД па ініцыятыве кыргызскага боку.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Алея ў гонар 95-годдзя вядомага кыргызскага пісьменніка Чынгіза Айтматава адкрылася ў аднайменным мінскім парку, паведамляе Sputnik.
Пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў СНД высадзілі 26 клёнаў па ініцыятыве пасольства Кыргызстана ў Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі "Зялёная спадчына", абвешчанай прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым у сакавіку 2022 года.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік кыргызскага дыппрадстаўніцтва Эрмек Ібраімаў
Аллею в честь Чингиза Айтматова открыли в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2023
Кіраўнік кыргызскага дыппрадстаўніцтва Эрмек Ібраімаў
Кіраўнік кыргызскага дыппрадстаўніцтва Эрмек Ібраімаў адзначыў, што такія акцыі зараз праводзяцца ва ўсіх краінах Садружнасці, і "з нашага пункту гледжання гэта надзвычай важна".
"Тым больш гэтая кампанія праходзіць у год, калі мы святкуем 95-годдзе Чынгіза Айтматава. Хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці беларускім уладам, што палічылі патрэбным адзін з паркаў горада назваць у яго гонар", - падкрэсліў пасол.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМерапрыемства адбылося ў рамках акцыі "Зялёная спадчына"
Аллею в честь Чингиза Айтматова открыли в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2023
Мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі "Зялёная спадчына"
Ён нагадаў, што Чынгіз Айтматаў быў адным з самых яркіх літаратараў і філосафаў сучаснасці. Яго творы перакладзены больш чым на 180 моў і выдадзены агульным тыражом больш за 100 млн экзэмпляраў. Найбольш вядомыя – "Узыходжанне на Фудзіяму", "Тварам да твару", "Аповесці гор і стэпаў".
Па словах Ібраімава, дыпламаты і прадстаўнікі мінскай мэрыі доўга абмяркоўвалі, якія дрэвы варта высадзіць на новай алеі і прыйшлі да высновы, што лепш за ўсё падыдуць клёны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАлею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску
Аллею в честь Чингиза Айтматова открыли в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2023
Алею ў гонар Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску
"Мы сказалі, што гэта павінна быць тая культура, якая добра расце. Мы можам прывезці, дапусцім, кыргызскую елку, але вось пытанне – ці прыжывецца яна. У нас у краіне часцей за ўсё высаджваюць таполі, а ў горнах раёнах – хваёвыя пароды. Мы вельмі ганарымся сваёй тань-шаньскай елкай блакітнага колеру, якую высаджваюць толькі ў траскучыя маразы. У якасці плана на наступны год падумаем (наконт высадкі саджанцаў з Кыргызстана - Sputnik) - чаму б і не", - сказаў дыпламат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Дзіцячая пісьменніца заклікала не панікаваць з-за перапісвання "Чебурашки"
"Глядзецца праўдзе ў вочы...": самыя пякучыя байкі Кандрата Крапівы
Нашчадкі Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь
Стужка навiн
0