https://bel.sputnik.by/20230331/krym-planue-stanavts-pabratsmskya-suvyaz-z-garadam-belarus-1073883603.html
Крым плануе ўстанавіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Крым плануе ўстанавіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Sputnik Беларусь
Улады паўвострава зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю, акрамя іншага, плануецца наладзіць прамыя чыгуначныя зносіны. 31.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-31T14:33+0300
2023-03-31T14:33+0300
2023-03-31T14:33+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
крым
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
турызм
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058604646_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5254cfd74b6051833f78a0911b5b1d0d.jpg
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Крымскія муніцыпалітэты плануюць заключыць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі, паведаміў старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Белорусы Крыма" Раман Чэгрынец у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Таксама ён адзначыў, што Крым уяўляе цікавасць як паўвостраў, як хаб, які можа стаць добрай лагістычнай пляцоўкай для працы з новымі тэрыторыямі. Акрамя гэтага, крымскія парты могуць выкарыстоўвацца ў мэтах развіцця супрацоўніцтва з іншымі краінамі.Раман Чэгрынец адзначыў, што сёння паміж Крымам і Беларуссю наладжаны гуманітарныя, культурныя і эканамічныя сувязі і яны дынамічна развіваюцца. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы зацікаўлены працаваць на паўвостраве без пасрэднікаў.Акрамя таго, намеснік старшыні савета міністраў Крыма – пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне запуску чыгуначных зносін паміж Крымам і Беларуссю. На яго думку, перашкод для гэтага няма, пытанне толькі ў попыце.Таксама ён адзначыў, што ў выпадку вялікай колькасці людзей, могуць быць і асобныя цягнікі. Сёння паміж Крымам і Беларуссю арганізаваны прамыя аўтобусныя зносіны.Магчымасць з’яўлення чыгуначных зносін пацвердзіў і Чэгрынец, адзначыўшы, што зараз абмяркоўваюцца некалькі варыянтаў."Праз месяц запусціцца цягнік Сімферопаль – Смаленск, адзін з варыянтаў – прычапны вагон з Мінска да гэтага цягніка, другі варыянт – прамы цягнік. Але ўсё залежыць ад эканамічнай мэтазгоднасці. Пытанне чыста эканамічнае", - сказаў Чэгрынец.Супрацоўніцтва Крыма з БеларуссюРаней Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў паведамляў, што ў 2022 годзе паміж Севастопалем і Мінскам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-гуманітарнай сферах.Акрамя гэтага, зацверджаны Пратакол аб намерах супрацоўніцтва Рэспублікі Крым са свабоднай эканамічнай зонай "Віцебск", а 9 сакавіка 2023 года заключана поўнафарматнае Пагадненне аб супрацоўніцтве Віцебскай вобласці з паўвостравам і ўзгоднены план яго рэалізацыі да 2025 года.Таксама паміж Крымам і Беларуссю расце двухбаковы тавараабарот і прамыя пастаўкі прадукцыі. Вялікая работа вядзецца па наладжванні гуманітарных абменаў. Так, пераможцы праведзенага "Русским домом" у Гомелі сярод беларускіх школьнікаў конкурсу "Живая классика" паедуць адпачываць у лагер "Артек". Напярэдадні старту турыстычнага сезона распрацоўваецца праграма "Едем отдыхать в Крым".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058604646_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_0fb569dcc0a746b012958aa4601dedbb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, крым, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, турызм, грамадства
саюзная дзяржава, беларусь, расія, крым, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, турызм, грамадства
Крым плануе ўстанавіць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі
Улады паўвострава зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю, акрамя іншага, плануецца наладзіць прамыя чыгуначныя зносіны.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Крымскія муніцыпалітэты плануюць заключыць пабрацімскія сувязі з гарадамі Беларусі, паведаміў старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Белорусы Крыма" Раман Чэгрынец у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Крымскія гарадскія і раённыя муніцыпалітэты просяць знайсці ім пабрацімаў, і ў Беларусі мы бачым вялікую ўвагу да Крыма", - падкрэсліў Чэгрынец.
Таксама ён адзначыў, што Крым уяўляе цікавасць як паўвостраў, як хаб, які можа стаць добрай лагістычнай пляцоўкай для працы з новымі тэрыторыямі. Акрамя гэтага, крымскія парты могуць выкарыстоўвацца ў мэтах развіцця супрацоўніцтва з іншымі краінамі.
Раман Чэгрынец адзначыў, што сёння паміж Крымам і Беларуссю наладжаны гуманітарныя, культурныя і эканамічныя сувязі і яны дынамічна развіваюцца. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы зацікаўлены працаваць на паўвостраве без пасрэднікаў.
Акрамя таго, намеснік старшыні савета міністраў Крыма – пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне запуску чыгуначных зносін паміж Крымам і Беларуссю. На яго думку, перашкод для гэтага няма, пытанне толькі ў попыце.
"Нам неаднаразова пацвярджалі гатоўнасць новыя вагоны паставіць да цягнікоў, якія ідуць у расійскія гарады: Маскву, Варонеж. Калі ёсць жадаючыя ехаць у Крым, то адпаведна гэта будуць вагоны, якія перачапляюцца на цягнік, які ідзе ў Крым", - заявіў Мурадаў.
Таксама ён адзначыў, што ў выпадку вялікай колькасці людзей, могуць быць і асобныя цягнікі. Сёння паміж Крымам і Беларуссю арганізаваны прамыя аўтобусныя зносіны.
Магчымасць з’яўлення чыгуначных зносін пацвердзіў і Чэгрынец, адзначыўшы, што зараз абмяркоўваюцца некалькі варыянтаў.
"Праз месяц запусціцца цягнік Сімферопаль – Смаленск, адзін з варыянтаў – прычапны вагон з Мінска да гэтага цягніка, другі варыянт – прамы цягнік. Але ўсё залежыць ад эканамічнай мэтазгоднасці. Пытанне чыста эканамічнае", - сказаў Чэгрынец.
Супрацоўніцтва Крыма з Беларуссю
Раней Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў паведамляў, што ў 2022 годзе паміж Севастопалем і Мінскам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-гуманітарнай сферах.
Акрамя гэтага, зацверджаны Пратакол аб намерах супрацоўніцтва Рэспублікі Крым са свабоднай эканамічнай зонай "Віцебск", а 9 сакавіка 2023 года заключана поўнафарматнае Пагадненне аб супрацоўніцтве Віцебскай вобласці з паўвостравам і ўзгоднены план яго рэалізацыі да 2025 года.
Таксама паміж Крымам і Беларуссю расце двухбаковы тавараабарот і прамыя пастаўкі прадукцыі. Вялікая работа вядзецца па наладжванні гуманітарных абменаў. Так, пераможцы праведзенага "Русским домом" у Гомелі сярод беларускіх школьнікаў конкурсу "Живая классика" паедуць адпачываць у лагер "Артек". Напярэдадні старту турыстычнага сезона распрацоўваецца праграма "Едем отдыхать в Крым".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзень Крыма прайшоў у беларускай сталіцы