https://bel.sputnik.by/20230403/kolkasts-patsyarpelykh-pry-vybukhu--petsyarburgu-dasyagnula-32-chalavek-1073946788.html
Колькасць пацярпелых пры выбуху ў Пецярбургу дасягнула 32 чалавек
Колькасць пацярпелых пры выбуху ў Пецярбургу дасягнула 32 чалавек
Sputnik Беларусь
Выбух прагрымеў праз некалькі хвілін пасля таго, як ваеннаму блогеру Уладлену Татарскаму, які знаходзіўся ў памяшканні, быў уручаны падарунак у выглядзе... 03.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-03T09:14+0300
2023-04-03T09:14+0300
2023-04-03T09:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
тэракт
санкт-пецярбург
уладлен татарскі
асоба
злачынства
расія
смі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/03/1073944886_0:319:3073:2048_1920x0_80_0_0_c39cff565ecaf977d10b45c651218550.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Колькасць пацярпелых пры выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу павялічылася да 32 чалавек, 10 знаходзяцца ў цяжкім стане, пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Расіі.Таксама ў стане сярэдняй цяжкасці знаходзіцца 16 чалавек, у тым ліку дзяўчынка 14 гадоў, яшчэ пяцёра – у здавальняючым стане. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, усе яны атрымліваюць неабходную дапамогу.Нагадаем, што напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Універсітэцкай набярэжнай адбыўся выбух, у выніку якога загінуў ваенны блогер Уладлен Татарскі.Як паведамілі ў прэс-службе расійскага Следчага камітэта, у памяшканні кафэ спрацавала невядомая выбуховая прылада. Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 105 КК РФ.Па выхадных у гэтай кавярні збіраўся дыскусійны клуб "Кибер Z фронт". Уваход быў вольны. Арганізатар мерапрыемства паведаміў, што рабіў меры бяспекі, але іх аказалася недастаткова.Як раней паведамляла РІА Навіны, выбуховае прыстасаванне прынесла, як мяркуецца, адна з наведвальніц вечара. Яна падарыла ваенкору статуэтку, а праз некалькі хвілін прагрымеў выбух.Дзяўчына знаходзіцца ў адной з бальніц Санкт-Пецярбурга ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, яе асобу пакуль што не ўстанавілі.Кафэ ў Пецярбургу, дзе адбыўся выбух, пакуль што застаецца ачэпленым. Рух транспарту на ўчастку набярэжнай каля кавярні ўжо адкрыты.Хто такі ТатарскіУладлен Татарскі – ураджэнец Макееўкі Данецкай вобласці. Сапраўднае імя блогера і ваеннага карэспандэнта – Максім Фамін. Удзельнічаць у баявых дзеяннях у Данбасе ён пачаў яшчэ ў 2014 годзе, калі ўступіў у апалчэнне ў Горлаўцы.Татарскі апублікаваў дзве кнігі – "Война" і аўтабіяграфічнае апавяданне "Бег". Вёў уласны Тэлеграм-канал з аўдыторыяй больш за паўмільёна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/03/1073944886_342:0:3073:2048_1920x0_80_0_0_26b556037690ae040c3bf944fa67ed56.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, тэракт, санкт-пецярбург, уладлен татарскі, асоба, злачынства, расія, смі, грамадства, бяспека, блогер
спецаперацыя, тэракт, санкт-пецярбург, уладлен татарскі, асоба, злачынства, расія, смі, грамадства, бяспека, блогер
Колькасць пацярпелых пры выбуху ў Пецярбургу дасягнула 32 чалавек
09:14 03.04.2023 (абноўлена: 09:16 03.04.2023) Выбух прагрымеў праз некалькі хвілін пасля таго, як ваеннаму блогеру Уладлену Татарскаму, які знаходзіўся ў памяшканні, быў уручаны падарунак у выглядзе статуэткі.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Колькасць пацярпелых пры выбуху ў кавярні ў Санкт-Пецярбургу павялічылася да 32 чалавек, 10 знаходзяцца ў цяжкім стане, пра гэта паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Расіі.
"Па аператыўных даных, у Санкт-Пецярбургу ў выніку інцыдэнту ў кафэ пацярпелі 32 чалавекі, адзін чалавек загінуў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Таксама ў стане сярэдняй цяжкасці знаходзіцца 16 чалавек, у тым ліку дзяўчынка 14 гадоў, яшчэ пяцёра – у здавальняючым стане. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, усе яны атрымліваюць неабходную дапамогу.
Нагадаем, што напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Універсітэцкай набярэжнай адбыўся выбух, у выніку якога загінуў ваенны блогер Уладлен Татарскі.
Як паведамілі ў прэс-службе расійскага Следчага камітэта, у памяшканні кафэ спрацавала невядомая выбуховая прылада. Па факце забойства ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 105 КК РФ.
Па выхадных у гэтай кавярні збіраўся дыскусійны клуб "Кибер Z фронт". Уваход быў вольны. Арганізатар мерапрыемства паведаміў, што рабіў меры бяспекі, але іх аказалася недастаткова.
Як раней паведамляла РІА Навіны, выбуховае прыстасаванне прынесла, як мяркуецца, адна з наведвальніц вечара. Яна падарыла ваенкору статуэтку, а праз некалькі хвілін прагрымеў выбух.
Дзяўчына знаходзіцца ў адной з бальніц Санкт-Пецярбурга ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, яе асобу пакуль што не ўстанавілі.
Кафэ ў Пецярбургу, дзе адбыўся выбух, пакуль што застаецца ачэпленым. Рух транспарту на ўчастку набярэжнай каля кавярні ўжо адкрыты.
Уладлен Татарскі – ураджэнец Макееўкі Данецкай вобласці. Сапраўднае імя блогера і ваеннага карэспандэнта – Максім Фамін. Удзельнічаць у баявых дзеяннях у Данбасе ён пачаў яшчэ ў 2014 годзе, калі ўступіў у апалчэнне ў Горлаўцы.
Татарскі апублікаваў дзве кнігі – "Война" і аўтабіяграфічнае апавяданне "Бег". Вёў уласны Тэлеграм-канал з аўдыторыяй больш за паўмільёна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Журналіст
Касем напісаў пісьмо з турмы да свайго дня нараджэння