https://bel.sputnik.by/20230403/pachata-praverka-bayavoy-gatonasts-uzbroenykh-sl-belarus-1073959384.html
Чарговая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл пачалася ў Беларусі
Чарговая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл пачалася ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчымы абмежаванні для грамадзянскага транспарту. 03.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-03T13:49+0300
2023-04-03T13:49+0300
2023-04-03T16:15+0300
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067818213_0:181:1281:901_1920x0_80_0_0_a6e997e4a5fb43846d5bcae7a25d6d9f.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. У беларускай арміі зноў ідзе праверка боегатоўнасці, паведаміла прэс-служба Мінабароны.Праверка пачалася па даручэнні прэзідэнта Беларусі, удакладнілі ў ведамстве. Адна з задач – вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць воінскімі часцямі і падраздзяленнямі "пры іх прывядзенні ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці".Кіруе праверкай Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі."Звяртаем увагу, што ў ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці", - дадалі ў прэс-службе абароннага ведамства.Папярэдняя раптоўная праверка боегатоўнасці войск адбылася ў Беларусі 13 снежня.Тады Мінабароны Беларусі паведамляла, што мерапрыемствы ў рамках праверкі будуць мець комплексны характар. Войскі вылучаліся ў прызначаныя раёны і адпрацоўвалі пастаўленыя ім задачы. Праверка завяршылася 19 снежня. Пасля завяршэння манеўраў падраздзяленні вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.Раптоўная праверка праходзіла раней у беларускай арміі ў маі 2022 года – тады яна закранула сілы рэагавання. Яе мэтай была ацэнка гатоўнасці і здольнасці асабовага складу да аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067818213_0:0:1275:956_1920x0_80_0_0_4db5eba6ab3ba49a417f4439fb348ae8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства
узброеныя сілы рэспублікі беларусь, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , грамадства
Чарговая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл пачалася ў Беларусі
13:49 03.04.2023 (абноўлена: 16:15 03.04.2023) Запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчымы абмежаванні для грамадзянскага транспарту.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. У беларускай арміі зноў ідзе праверка боегатоўнасці, паведаміла прэс-служба Мінабароны.
Праверка пачалася па даручэнні прэзідэнта Беларусі, удакладнілі ў ведамстве. Адна з задач – вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць воінскімі часцямі і падраздзяленнямі "пры іх прывядзенні ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці".
Кіруе праверкай Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі.
"Звяртаем увагу, што ў ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці", - дадалі ў прэс-службе абароннага ведамства.
Папярэдняя раптоўная праверка боегатоўнасці войск адбылася ў Беларусі 13 снежня.
Тады Мінабароны Беларусі паведамляла, што мерапрыемствы ў рамках праверкі будуць мець комплексны характар. Войскі вылучаліся ў прызначаныя раёны і адпрацоўвалі пастаўленыя ім задачы. Праверка завяршылася 19 снежня. Пасля завяршэння манеўраў падраздзяленні вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.
Раптоўная праверка праходзіла раней у беларускай арміі ў маі 2022 года – тады яна закранула сілы рэагавання. Яе мэтай была ацэнка гатоўнасці і здольнасці асабовага складу да аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка: бойня не скончыцца, пакуль заакіянскі гаспадар не дасць адмашку