Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: саюзныя праграмы з РФ выкананыя на 80%

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2023
Падпісацца
Беларускі лідар у чацвер 6 красавіка ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што саюзныя праграмы з Расіяй выкананы практычна на 80%, перадае Sputnik.
Кіраўнік дзяржавы вечарам у сераду 5 красавіка адправіўся ў Маскву, дзе ў яго спачатку павінны адбыцца перагаворы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, а потым у чацвер – пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Паводле слоў расійскага лідара, яму асабліва прыемна адзначыць вынікі ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў эканамічнай сферы.
"Па нашай статыстыцы, аб’ём тавараабароту ў нас за год павялічыўся на 12%. У абсалютных велічынях ён уражвае, вядома: паводле нашай статыстыкі, ён 45 мільярдаў долараў, па вашай – амаль 50 мільярдаў", - сказаў Пуцін.
Ён таксама адзначыў, што гэта значны вынік сумеснай работы дзвюх краін.
У сваю чаргу Лукашэнка падкрэсліў, што 28 саюзных праграм, якія раней былі прыняты, ужо рэалізаваны амаль на 80%.
Беларускі лідар упэўнены, што пры існуючых эканамічных праблемах, якія ўзнікаюць у асноўным звонку, і Беларусь, і Расія здолелі захаваць свае эканомікі і не дапусціць іх спаду.
"Мы ўсё гэта пераадолеем. Той, хто спадзяваўся і прагназіраваў, што мы абрушымся... Нічога мы не абрушыліся. Так, будзе няпроста. А калі было проста? Мы вытрымаем і зробім усё. Усе мы пераадолеем. Трэба трошкі часу", - сказаў Лукашэнка.
Як раней паведамляў Sputnik, на пасяджэнні ВДС кіраўнікі дзяржаў разгледзяць ход выканання саюзных праграм і рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Важнай тэмай будзе распрацоўка канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве – відэа
Парадак дня сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі: бяспека і эканоміка
Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін могуць абмеркаваць мірны план Мінска
Стужка навiн
0