https://bel.sputnik.by/20230405/pershaya-ledz-zmbabve-prybyla--mnsk--vdea-1074043902.html
Першая лэдзі Зімбабвэ прыбыла ў Мінск – відэа
Першая лэдзі Зімбабвэ прыбыла ў Мінск – відэа
Sputnik Беларусь
Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара, сустрэлася з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам. Глядзіце кадры сустрэчы... 05.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-05T13:37+0300
2023-04-05T13:37+0300
2023-04-05T13:37+0300
відэа
відэа
зімбабвэ
сяргей алейнік
у беларусі
беларусь
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074042234_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_0fb275bb6dbe8edf9e4c3325ab6d6043.jpg
Беларусі і Замбабвэ трэба будзе рэалізаваць дамоўленасці прэзідэнтаў дзвюх краін, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай.Кіраўнік МЗС адзначыў, што нядаўні дзяржаўны візіт прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ быў у сваім родзе гістарычным. На думку Алейніка, прэзідэнты дзвюх краін далі старт важным адносінам.Ён нагадаў, што Беларусь і Зімбабвэ, напрыклад, дамовіліся развіваць гуманітарныя адносіны. Таксама міністр павіншаваў Аксілію Мнангагву з нядаўнім днём нараджэння: ёй споўнілася 60 гадоў. Кіраўнік МЗС уручыў ёй букет аранжавых руж.Адносіны Беларусі і ЗімбабвэНапярэдадні візіту першай лэдзі ў Беларусі пабывала іншая зімбабвійская дэлегацыя. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у сябе міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шаву.У сваю чаргу, віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык паведамляў, што дзве краіны істотна нарасцілі тавараабарот па выніках 2022 года (на 160%). На думку намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ дазволіў дасягнуць знакавых дамоўленасцей.Як чакаецца, у Беларусі хутка пачне працаваць пасольства афрыканскай краіны. А Мінск са свайго боку мае намер пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Афрыцы.Дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ адбыўся ў студзені 2023 года. Гэта была першая паездка прэзідэнта Беларусі ў афрыканскую краіну паўднёвей Сахары. Таму візіт і лічыцца гістарычным.Аляксандр Лукашэнка і яго зімбабвійскі калега Эмерсан Мнангагва падпісалі шэраг дакументаў. Напрыклад, гэта пагадненні аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
зімбабвэ
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074042234_222:0:1662:1080_1920x0_80_0_0_f19845cd7dd17278b0e79bcedcb7ff28.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, зімбабвэ, сяргей алейнік, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, навіны , видео, мзс беларусі
відэа, зімбабвэ, сяргей алейнік, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, навіны , видео, мзс беларусі
Першая лэдзі Зімбабвэ прыбыла ў Мінск – відэа
Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара, сустрэлася з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам. Глядзіце кадры сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з першай лэдзі афрыканскай краіны.
Беларусі і Замбабвэ трэба будзе рэалізаваць дамоўленасці прэзідэнтаў дзвюх краін, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай.
Кіраўнік МЗС адзначыў, што нядаўні дзяржаўны візіт прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ быў у сваім родзе гістарычным. На думку Алейніка, прэзідэнты дзвюх краін далі старт важным адносінам.
"Мы перажываем цудоўны перыяд у нашых адносінах, і ў нас вельмі цесныя палітычныя сувязі", - дадаў Алейнік.
Ён нагадаў, што Беларусь і Зімбабвэ, напрыклад, дамовіліся развіваць гуманітарныя адносіны. Таксама міністр павіншаваў Аксілію Мнангагву з нядаўнім днём нараджэння: ёй споўнілася 60 гадоў. Кіраўнік МЗС уручыў ёй букет аранжавых руж.
Адносіны Беларусі і Зімбабвэ
Напярэдадні візіту першай лэдзі ў Беларусі пабывала іншая зімбабвійская дэлегацыя. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у сябе міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыка Шаву.
"Вызначыліся некаторыя новыя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Найперш у гуманітарнай сферы. Я ўжо не кажу пра адукацыю", - заявіў тады прэзідэнт.
У сваю чаргу, віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык паведамляў, што дзве краіны істотна нарасцілі тавараабарот па выніках 2022 года (на 160%). На думку намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ дазволіў дасягнуць знакавых дамоўленасцей.
Як чакаецца, у Беларусі хутка пачне працаваць пасольства афрыканскай краіны. А Мінск са свайго боку мае намер пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Афрыцы.
Дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ адбыўся ў студзені 2023 года. Гэта была першая паездка прэзідэнта Беларусі ў афрыканскую краіну паўднёвей Сахары. Таму візіт і лічыцца гістарычным.
Аляксандр Лукашэнка і яго зімбабвійскі калега Эмерсан Мнангагва падпісалі шэраг дакументаў. Напрыклад, гэта пагадненні аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь гатова не проста
абменьвацца таварамі з Зімбабвэ – Лукашэнка