https://bel.sputnik.by/20230406/tsenavaya-zmova--damennay-zone-by-byla--2020-godze--rassledavanne-marg-1074079440.html
Цэнавая змова ў даменнай зоне BY была ў 2020 годзе – расследаванне МАРГ
Цэнавая змова ў даменнай зоне BY была ў 2020 годзе – расследаванне МАРГ
Sputnik Беларусь
У міністэрстве пасля праверкі фактаў вырашылі, што пяць кампаній змовіліся ўзняць кошт рэгістрацыі даменных імён у Беларусі. 06.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-06T11:58+0300
2023-04-06T11:58+0300
2023-04-06T12:04+0300
марг
расследаванне
эканоміка
паслуга
інтэрнэт
у беларусі
беларусь
навіны
іт
іт-тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102876/62/1028766253_0:0:5472:3078_1920x0_80_0_0_7fd06afa073d67125ecfaf4dea9692a8.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання (МАРГ) пачне адміністрацыйны працэс у дачыненні да некалькіх кампаній, вынікае з апублікаваных даных расследавання МАРГ.У матэрыялах сказана, што ведамства правярала інфармацыю аб змове шасці кампаній: "Надзейныя праграмы" (Hoster.by), "Актыўныя тэхналогіі" (ActiveCloud), "ТрыІнком" (HB.BY), "Супорт чэйн" (HostFly), "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (beCloud) і "Адкрыты кантакт" (Дамен.by).Па папярэдніх даных, у маі 2020 года яны вырашылі падняць цану рэгістрацыі або прадаўжэння даменных імён у зонах BY і БЕЛ да 33 рублёў.Што сказала спецслужбаМіністэрства, праводзячы сваё расследаванне, адправіла запыты ў тым ліку ў адну са спецслужбаў – Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ). У прыватнасці, там адказалі, што ад Hoster.by у красавіку 2020 года прыходзіла пісьмо, дзе кампанія пыталася, ці можна падняць цану. У ААЦ пярэчанняў не мелі. Пры гэтым у спецслужбе, як адзначае МАРГ, падкрэсліваюць, што дадзенае ведамства не займаецца рэгуляваннем цэн на рэгістрацыю імён сайтаў. Пасля адказу з ААЦ Hoster.by узняў цану з 25,2 да 33 рублёў.МАРГ не ўдакладняе, колькі раней каштавалі паслугі ActiveCloud. Частка інфармацыі расследавання не апублікавана, бо гэта камерцыйная тайна гэтай кампаніі. Але ў матэрыялах гаворыцца, што ActiveCloud вырашыла падняць цану з-за пандэміі каронавіруса, а таксама інфляцыі, якая з лютага 2016 года па красавік 2020-га склала 26,1%.Довады кампанійКампанія "ТрыІнком" адной з прычын павышэння цаны назвала нізкую маржынальнасць паслугі. Старая цана ў матэрыялах расследавання таксама не прыводзіцца.У HostFly да павышэння яна была 25,2 рублі. Сярод прычын павелічэння – падзенне курсу беларускага рубля, рост тарыфаў на паслугі дзяржарганізацый, дадатковыя выдаткі з-за змены парадку рэгістрацыі імён BY і БЕЛ.У beCloud старая цана была 27,5 рубля. Падрабязна прычыны павышэння не апісаны. Ёсць рэмарка аб тым, што імёны ў зонах БЕЛ і падзоне GOV.BY для дзяржорганаў рэгістраваць трэба бясплатна.Ранейшую цану паслуг Дамен.by МАРГ таксама не публікуе. У цэлым рост тарыфаў у маі 2020 года склаў 30,95%.МАРГ адзначае, што пяць з шасці правераных кампаній не прадставілі эканамічных абгрунтаванняў павышэння цаны да 33 рублёў. У тым ліку таму ведамства вырашыла, што гэта змова кампаній, якая абмяжоўвае канкурэнцыю на рынку. Па меркаванні спецыялістаў міністэрства, у змове не ўдзельнічаў толькі правайдэр beCloud.Хто стаіць за кампаніяміАсноўны профіль beCloud – воблачныя тэхналогіі. Кампанія стваралася пры ўдзеле дзяржавы, гэта значыць Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам. Таксама ў адкрытых крыніцах гаварылася, што ў яе ўклаўся расійскі бізнесмен Канстанцін Мікалаеў. Мяркуючы па дзяржрэестры, у канцы 2021 года замежны інвестар выйшаў з долі.Hoster.by – гэта праект кампаніі памерлага ІТ-прадпрымальніка Юрыя Зісера. З 2010 года па канец 2021-га яго юрыдычная асоба "Надзейныя праграмы" была тэхнічным адміністратарам беларускай нацыянальнай даменнай зоны. З 2022 года гэтыя функцыі ўскладзены на beCloud.Адзін з заснавальнікаў "ТрыІнком" – прадпрымальнік Роберт Ермакоў. Ён вядомы таксама па фінтэх-праектах. Звестак аб уладальніках або заснавальніках астатніх рэгістратараў даменных імён у адкрытых крыніцах няма.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102876/62/1028766253_91:0:4955:3648_1920x0_80_0_0_c1680b94d25851ce70dbd172e3aae731.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марг, расследаванне, эканоміка, паслуга, інтэрнэт, у беларусі, беларусь, навіны , іт, іт-тэхналогіі
марг, расследаванне, эканоміка, паслуга, інтэрнэт, у беларусі, беларусь, навіны , іт, іт-тэхналогіі
Цэнавая змова ў даменнай зоне BY была ў 2020 годзе – расследаванне МАРГ
11:58 06.04.2023 (абноўлена: 12:04 06.04.2023) У міністэрстве пасля праверкі фактаў вырашылі, што пяць кампаній змовіліся ўзняць кошт рэгістрацыі даменных імён у Беларусі.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання (МАРГ) пачне адміністрацыйны працэс у дачыненні да некалькіх кампаній, вынікае з апублікаваных даных расследавання МАРГ.
У матэрыялах сказана, што ведамства правярала інфармацыю аб змове шасці кампаній: "Надзейныя праграмы" (Hoster.by), "Актыўныя тэхналогіі" (ActiveCloud), "ТрыІнком" (HB.BY), "Супорт чэйн" (HostFly), "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (beCloud) і "Адкрыты кантакт" (Дамен.by).
Па папярэдніх даных, у маі 2020 года яны вырашылі падняць цану рэгістрацыі або прадаўжэння даменных імён у зонах BY і БЕЛ да 33 рублёў.
"Гэтая інфармацыя паказвае на наяўнасць у дзеяннях вышэйназваных таварыстваў прыкмет узгодненых дзеянняў", - гаворыцца ў матэрыялах МАРГ.
Міністэрства, праводзячы сваё расследаванне, адправіла запыты ў тым ліку ў адну са спецслужбаў – Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ). У прыватнасці, там адказалі, што ад Hoster.by у красавіку 2020 года прыходзіла пісьмо, дзе кампанія пыталася, ці можна падняць цану. У ААЦ пярэчанняў не мелі. Пры гэтым у спецслужбе, як адзначае МАРГ, падкрэсліваюць, што дадзенае ведамства не займаецца рэгуляваннем цэн на рэгістрацыю імён сайтаў. Пасля адказу з ААЦ Hoster.by узняў цану з 25,2 да 33 рублёў.
МАРГ не ўдакладняе, колькі раней каштавалі паслугі ActiveCloud. Частка інфармацыі расследавання не апублікавана, бо гэта камерцыйная тайна гэтай кампаніі. Але ў матэрыялах гаворыцца, што ActiveCloud вырашыла падняць цану з-за пандэміі каронавіруса, а таксама інфляцыі, якая з лютага 2016 года па красавік 2020-га склала 26,1%.
Кампанія "ТрыІнком" адной з прычын павышэння цаны назвала нізкую маржынальнасць паслугі. Старая цана ў матэрыялах расследавання таксама не прыводзіцца.
У HostFly да павышэння яна была 25,2 рублі. Сярод прычын павелічэння – падзенне курсу беларускага рубля, рост тарыфаў на паслугі дзяржарганізацый, дадатковыя выдаткі з-за змены парадку рэгістрацыі імён BY і БЕЛ.
У beCloud старая цана была 27,5 рубля. Падрабязна прычыны павышэння не апісаны. Ёсць рэмарка аб тым, што імёны ў зонах БЕЛ і падзоне GOV.BY для дзяржорганаў рэгістраваць трэба бясплатна.
Ранейшую цану паслуг Дамен.by МАРГ таксама не публікуе. У цэлым рост тарыфаў у маі 2020 года склаў 30,95%.
МАРГ адзначае, што пяць з шасці правераных кампаній не прадставілі эканамічных абгрунтаванняў павышэння цаны да 33 рублёў. У тым ліку таму ведамства вырашыла, што гэта змова кампаній, якая абмяжоўвае канкурэнцыю на рынку. Па меркаванні спецыялістаў міністэрства, у змове не ўдзельнічаў толькі правайдэр beCloud.
Асноўны профіль beCloud – воблачныя тэхналогіі. Кампанія стваралася пры ўдзеле дзяржавы, гэта значыць Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам. Таксама ў адкрытых крыніцах гаварылася, што ў яе ўклаўся расійскі бізнесмен Канстанцін Мікалаеў. Мяркуючы па дзяржрэестры, у канцы 2021 года замежны інвестар выйшаў з долі.
Hoster.by – гэта праект кампаніі памерлага ІТ-прадпрымальніка Юрыя Зісера. З 2010 года па канец 2021-га яго юрыдычная асоба "Надзейныя праграмы" была тэхнічным адміністратарам беларускай нацыянальнай даменнай зоны. З 2022 года гэтыя функцыі ўскладзены на beCloud.
Адзін з заснавальнікаў "ТрыІнком" – прадпрымальнік Роберт Ермакоў. Ён вядомы таксама па фінтэх-праектах. Звестак аб уладальніках або заснавальніках астатніх рэгістратараў даменных імён у адкрытых крыніцах няма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь